Tribuna/Футбол/Блоги/«МакБлогер года»/Выступленне зборнай Расіі на чэмпіянаце як дыягназ беларускаму футболу

Выступленне зборнай Расіі на чэмпіянаце як дыягназ беларускаму футболу

Каманда Чэрчэсава пераўзышла ўзровень чэмпіяната Расіі і сваіх балельшчыкаў! Аднак ци можа гэта стаць прыкладам для нас?

Автор — bubnoff.alexandr
8 июля 2018, 16:16

Класікі не верылі ў магчымасць адэкватнага ўспрыяцца вялікіх падзей сучаснікамі і раілі выносіць свае прысуды праз нейкі час “…большое видится на расстоянии…”.

Аднак тое ж выказванне даказвае магчымасць з боку, з рэалій беларускага адмарожанага нацыяналістЫ, паспрабаваць “по горячих следах” вызначыць асноўныя моманты выступлення каманды лузераў (так выглядала перад турнірам зборная Расіі). Якое стала нечакана эпічным і назаўжды залатымі літарамі ўпісала ў гісторыю імены і футбалістаў, і трэнерскага штабу.

Сёння можна  назіраць злосныя скавытанні псіхічна-непаўнацэнных, клавіша-ананістычна хворых мятальнікаў фекалій, якія звыклі атрымліваць аргазм толькі пасля жорсткага “высеру” на спарцменаў пасля іх паражэнняў. У гэтых “убогіх” засталіся без выкарыстання вялізарныя запасы какашак, і чужая радасць, поспех зрабілі і так нікчэмнае існаванне тролей па жыцці зусім невыносным.

І вельмі безнадзейным выглядае той факт, што значная частка наведвальнікаў спартыўных навін Беларусі шукае там толькі магчамасць прынізіць, абразіць паспяховага атлета, і нават пасля выключна паспяховага выступлення (як зараз) працягвае страчыць суцэльны негатыў (паказваючы гэтым сваю ўнутраную сутнасць). Шаноўныя беларусы, чаму столькі нянавісці на суперпацаноў Чэрчэсава? Так, можна не любіць некаторыя асобныя рысы русскага народа (мы ціпа старэйшы брат, наша місія ўсюды ўлазіць і інш.). Можна баяцца інкарпарацыі, альбо прымусовага далучэння Беларусі да якіх небудзь эпічных праектаў, у выніку якіх загіне да паловы насельніцтва Беларусі (1700-1721 гг., 1812 г., калектывізацыя, фарміраванне адзінага савецкага чалавека і вынішчэнне беларускіх дзеячаў у 1930-я, кукуруза і інш.). Аднак сёння Расія праводзіць класны сусветны футбольны фестываль, дзе БЕЗ УСЯЛЯКАЙ ДАПАМОГІ АРБІТРАЎ ледзь не ускочыла ў чацьверку лепшых. Чаму ж вы не можаце парадавацца за іх, ці хоць паспрабаваць усвядоміць прычыны дадзенага поспеху?

Значыць, мы можам сцвярджаць, што вялізарная частка беларускіх наглядальнікаў за футболам на самой справе не цікавіцца поспехамі каманды. Ёй патрэбны паражэнні, і чым правальней, тым лепш. І гэта першая прычына, якая перашкодзіць беларусам стварыць сапраўды прыстойны футбол.

У Расіі на футбол прыходзіць у некалькі разоў больш гледачоў, чым у нас. Аднак менавіта ўчарашні матч яскрава засведчыў адсутнасць нармальнай культуры кахання і разумення футболу ў нашай усходняй суседкі. Заплаціўшы сур’ёзныя грошы за білет, расіяне давіліся ежай, віселі ў мабілах… А больш адданыя ў самы галоўны момант, калі камандзе пазарэз патрэбна была вера трыбун і падтрымка пры ліку 1:2 у дадатковы час… Проста плакалі.

Што ж тады пісаць пра Беларусь, дзе на самыя лепшыя гульні ледзь збіраецца дзясятка тысяч гледачоў? Ну выйдзем мы ў які фінал, і на нашых трыбунах будуць гадзіць на футбалістаў, альбо жраць, “вісець” і ў лепшым выпадку плакаць. Толькі ўсяго ў большым памеры.

Сведчым, што на Беларусі культура наведвання футболу не дазваляе спадзявацца на лепшыя часы.

Аднак нас жа спрабуюць зрабіць самай спартыўнай краінай, наш павадыр па сапраўднаму кахае спорт. Можа быць праз “рэвалюцыю зверху” мы зменім “цёмныя часы” нашага спорту?

І тут успамінаецца акцыя шэрагу расійскіх журналюг і аматараў, якія заклікалі зняць Чэрчэсава перад самім чэмпіянатам. І нават з’яўляецца думка – а можа і Капэлла ўсё правільна рабіў? У краіне псеўдафутбалістаў з шампанскім і прастытуткамі пасля паражэнняў (а магчыма і да), каб сфарміраваць каманду байцоў, якія раз-пораз трапляюць па мячу трэба было спачатку усё разваліць і ўсіх разагнаць… Каб пасля навязваць з большага роўную гульню ўсялякім Модрычам і Ракіцічам (што стаяць у першым шэрагу пасля двух ідалаў).

Шаноўныя, вы ж бачыце, як нашы журналісты навучыліся нацкоўваць маленькіх самых вялікіх начальнікаў на трэнераў. Амаль кожнае зняцце беларускага трэнера адбывалася пасля гадзенькага артыкула “спецыяліста-прэсіста” і ў пастаўленыя апошнім даты. Карацей, у беларускіх рэаліях здымалі б Станіслава Саламонавіча пад вялізны лямант Канашыцаў, Татураў, Байдачных і інш.

Ну і як прыклад свінскія паводзіны да Кубарава і Дулуба з боку кіраўнікоў каманд. А людзі выводзілі калектывы на першае месца. Не кажучы пра гадасць у адносінах да Дубрава, які вывеў тэнісістак у фінал Кубку Федэрацый і быў звольнены пасля першай жа паразы…

Дык дадуць журнаЛІСЫ і кіраўнікі на Беларусі магчымасць фарміраваць калектыў? Калі галоўная якасць для захавання працы маўчаць  і цярпець абразы начальства, і закрывасць вочкі і вушкі, калі гаспадар жыцця залазіць у раздзявальню да спарцмена ці спарцменкі каб растлумачыць індывідуальна як правільна выступаць.

Шкада, але і беларускія ўлады, і прадстаўнікі прэсы могуць толькі знішчыць і загубіць, а не стварыць умовы да прагрэсу.

Ну і апошні, самы галоўны фактар – футбалісты. Ці здолеюць яны паверыць у трэнера, у сябе? Ці знойдзецца сярод іх Дзюба, які будзе любіць краіну і футбол да слез і рэкорду па выйграных адзінаборствах? Ці Чэрышаў, які адзін з галоўных галоў свайго жыцця заб’е з лёту, па-за штрафной, з левай нагі? У нас такі не можа вырасці, такога можна адшукаць толькі ў заходне-еўрапейскіх акадэміях (сколько раз тебе идиоту объясняли – обработай мяч, не удобно – отдай пас).

Да чэмпіяната ці не адзінай зоркай каманды выглядаў Смолаў. І толькі ён не здолеў падыйсці да гэтага галоўнага ў жыцці Расіі футбольнага турніра ў максімальных маральных і фізічных кандыцыях. І на маю думку не Федар страціў форму, а зборная Расіі па футболу 2018 значна пераўзышла некалі сваю галоўную надзею.  Каманда, якая здолела ў першым тайме на роўных канкурыраваць з харватамі, і самае крутое ПАЙШЛА Ў НАПАДЗЕННЕ Ў ДАДАТКОВЫ ЧАС, КАЛІ ТРЫБУНЫ ЎЖО ПЛАКАЛІ.

Менавіта другі гол, што перавёў матч у серыю пенальці (не выпадковы, а вынік перахопу ініцыятывы ў дадатковы час і стварэнне напругі на варотах суперніка) даказаў – РАСІЯ КЛАСНА ЎМЕЕ ГУЛЯЦЬ У ФУТБОЛ. І толькі быдла, якое зусім маральна апусцілася, можа гэта не заўважаць…

У выніку адзначу, што Беларусь не мае аніякіх умоваў, каб стаць футбольнай краінай. Аднак зборная Расіі сведчыць, што пры даверы кіраўніцтва, кваліфікаваным трэнерскім штабе і футбалістах, якія рэальна будуць пахаць і дабівацца прагрэсу, МАГЧЫМА ЎСЁ.

Дай Божа, каб і наша каманда прымусіла лузераў і тролей хлусіць назаўтра пасля гульні “Што, выйгралі? Зразумела, глядзеў… Но с такой ігрой ім нечего…”

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Ты – Лука Модрич
15 июля 2018, 23:45
2
Ты - Стас Черчесов
20 июня 2018, 18:47
3
Все посты