Tribuna/Футзал/Блоги/Летняя Медиашкола на «Трибуне»/Кінуць вялікі футбол дзеля поспеху ў міні. Чэрнік пра міні-футбол у Італіі і сваю кар'еру

Кінуць вялікі футбол дзеля поспеху ў міні. Чэрнік пра міні-футбол у Італіі і сваю кар'еру

Капітан зборнай Беларусі па міні-футболе Александр Чэрнік распавядае пра свой легіянерскі вопыт

Автор — Пан Дзі Мон
28 июля 2016, 23:33
Кінуць вялікі футбол дзеля поспеху ў міні. Чэрнік пра міні-футбол у Італіі і сваю кар'еру

Як і многія футбалісты, Аляксандр Чэрнік у міні-футбол перабраўся з вялікага. Будучы выхаванцам сталічнага «Дынама», Аляксандр паспеў згуляць за «Верас» і «Дарыду». Ад'язджаў ва ўкраінскую «Зорку», аднак атрымаўшы траўму, вярнуўся і канчаткова завязаў з футболам. Пад руку трапіўся той жа нясвіжскі «Верас», які тады ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе. Так і быў пакладзены старт доўгай і яркай футбольнай кар'еры Аляксандра.

– Не сказаў бы, што ў вялікім футболе ў мяне не атрымалася, проста так склаліся абставіны. Я неяк удала пераключыўся на «мінік»: у першы год з «Верасам» выйгралі бронзавыя медалі, на другі – залатыя.

З 1996 па 2000 Аляксандр тройчы выйграваў чэмпіянат Беларусі: у сезоне 1997/98 за «Верас», у сезонах 1999/00 і 2000/01 за мінскі «Сімург». Потым пачаўся доўгі легіянерскі перыяд: 11 сезонаў у Расіі і палова сезона ў Італіі.

Як з’явіўся варыянт з пераездам у іншы чэмпіянат?

– У 1999 годзе са зборнай Беларусі гулялі адборачны пул у італьянскім горадзе Казэрта, які недалёка ад Неапаля. Ці то гэта быў адбор на чэмпіянат Свету, ці то Еўропы, ужо дакладна не памятаю, але я неяк удала сыграў: 2 мячы забіў зборнай Італіі, 2 - Босніі. Увогуле на адным дыханні правёў адборачны цыкл. І пасля адной з гульняў да мяне падышлі кіраўнікі італьянскага клуба «Афрагола», зрабілі прапанову перайсці да іх. Але на матчах зборнай прысутнічаў дэлегат УЕФА Сямён Мікалаевіч Андрэеў - прэзідэнт асацыяцыі міні-футбола Расіі, дык вось ён таксама заўважыў мяне і парэкамендаваў расійскім клубам. Тады і адбыўся выбар паміж Расіяй і Італіяй. Андрэеў больш аўтарытэтным саветам мяне пераканаў. Але італьянцы працягвалі цікавіцца мной, і вось таму пасля двух сезонаў у маскоўскім клубе «Інтэка» я перабраўся ў італьянскую Серыю А.

Якія задачы ставіла кіраўніцтва італьянскага клуба?

– Насамрэч, я ўжо і не памятаю, - з усмешкай кажа Аляксандр. - Памятаю, што ў камандзе ўсё было на пазітыве. Клуб быў паў-аматарскім. Легіянераў было толькі двое: я і яшчэ адзін аргентынец, астатнія - італьянцы. Хлопцы гулялі ў задавальненне. Памятаю пасля гульняў наш менталітэт: калі прайгралі - галаву апускаеш, а тут у распранальні ўсе ўсміхаюцца, падбадзёрваюць адзін аднаго. Для мяне гэта было неяк незвычайна.

А як вы камунікавалі з аднаклубнікамі, кіраўніцтвам або проста са звычайнымі людзьмі?

– Раз на тыдзень прыязджаў перакладчык, каб вырашыць якія-небудзь бытавыя пытанні, дапамагаў пры гутарцы з галоўным трэнерам. А з большага сам стараўся па хутчэй вывучыць італьянскую мову. Кожны дзень выпісваў са слоўніка слоў па 20 і запамінаў. А калі ў камандзе пастаянна адны італьянцы, то мова вывучалася значна хутчэй.

Так італьянскі вы вывучалі самастойна?

– Так. Насамрэч італьянская мова лёгкая для вывучання. Вучыў па слоўніку. Спачатку зачытваў набор патрэбных словаў са слоўніка, людзі ўсміхаліся, аднак разумелі. У хуткім часе нешта мог сказаць, тыпу «у колькі заўтра есці?» - «Quanto domani mangiare?». Спытаць калі трэніроўка, дзе мы збіраемся. Слова за словам і ты хутка запамінаеш: лева, права, destra, sinistra. Ну і аднаклубнікі італьянцы самі па сабе адкрытыя, з імі было лёгка і зручна размаўляць. Заўсёды клікалі да сябе ў госці на вячэру, з сям'ёй пазнаёміць.

А жылі вы дзе?

– Кватэру ў Неапалі здымаў клуб. Вокны выходзілі на Везувій, з другога боку -на мора. У гэтым плане ўсё было шыкоўна. Таксама ў карыстанне далі машыну: Reno Clio.

Што рабілі ў вольны час, можа было якое любімае месца?

– У асноўным проста прагульваўся па Неапалі. Увечары былі трэніроўкі, а днём хадзіў па набярэжнай, вядома, заходзіў у якую-небудзь піцэрыю. Яшчэ я жыў побач з батанічным садам, там было вельмі прыгожа, пад вокнамі заўсёды птушкі спявалі. На самой справе атрымліваў асалоду ад жыцця ў Італіі. Мора, цеплыня, для маладога хлопца - ідэальныя ўмовы.

Які матч з Серыі А больш за ўсё запомніўся?

– Памятаю, калі была выязная гульня з «Лацыё». Да Рыма ад Неапаля 200 кіламетраў з хвосцікам, а мы ляцім прыватным самалётам. А для мяне гэта ў навінку, бо такую адлегласць у Беларусі пераадольваем на аўтобусе. І я з усмешкай пытаюся: «Навошта гэтыя 200 кіламетраў ляцець на самалёце, калі можна на аўтобусе?» На мой погляд такая адлегласць не крытычна, ды і клубу было б танней.  А італьянцы адказваюць: «Навошта дзве гадзіны «марынавацца» у аўтобусе, калі можна за 20-30 хвілін прыляцець?»

Ну, вось больш такія бытавыя моманты запомніліся.

Колькі часу вы адыгралі ў Італіі?

– Каля паўгода. Скажам, прыехаў на перадсезонку клуба, а перад новым годам вярнуўся дадому.

Што перашкодзіла працягнуць кар'еру ў Серыі А?

– Кіраўніцтва клуба і я былі гатовыя супрацоўнічаць далей. У футбольным плане меня ўсё задавальняла, хацеў б далей гуляць у Італіі. Але не атрымалася падоўжыць працоўную візу, але і я, і клуб усе дакументы падрыхтавалі.

Ці атрымалася за гэты час крыху папоўніць свой бюджэт?

– На той час атрымліваў 700-800 еўра. Для тагачаснага маладога мяне грошы не гулялі ніякай ролі. Галоўнае, што споўнілася мара: з'ехаць пагуляць у моцны еўрапейскі чэмпіянат.

 

– Пасля «Афраголы» перайшоў у расійскую «Ітэру». Канешне, мог працягнуць кар’еру ў іншым клубе, мяне таксама запрашалі ў Цюмень, але так як «Ітэра» грунтавалася ў Маскве, перайшоў менавіта туды, бо ад расійскай сталіцы ў разы бліжэй да роднай хаты, да Мінска.

Прыемны этап у кар'еры. Шмат атрымлівалася. Гуляў, забіваў, атрымліваў задавальненне ад гульні. Пасля апошняга сезону найграў на запрашэнне на «Матч Зорак» расійскай суперлігі. Але за тры сезоны так і не змог з клубам заняць прызавое месца.

Пасля мяне выкупіў клуб «Газпром-Югра». Адыграў я там пяць сезонаў. У прафесійным плане - гэта быў лепшы этап маёй кар'еры. За пяць гадоў разам з «Газпромам» атрымаў адзін срэбраны медаль і два бронзавыя.

Пасля гэтых паспяховых сезонаў паступалі прапановы з Еўропы?

– Прапановы былі з Чэхіі, былі з Польшчы, але такія прапановы ўжо не разглядаліся. На той момант, можна сказаць, што расійская суперліга была мацнейшай у Еўропе. Пасля пяці год у «Газпроме», мяне запрашала маскоўская «Дзіна», і з'явіўся выбар, альбо гуляць у адным з самых тытулаваных клубаў Расіі ці з'ехаць у Еўропу. Вядома я застаўся ў Маскве.

Перайшоў у «Дзіну», сезон адыграў там. У плане калектыву вельмі было камфортна ў клубе. Пазнаёміўся з сербамі Марка Перычам (капітан зборнай Сербіі), Борка Суруджычам, пачалі сябраваць сем'ямі.

Потым былі «Мыцішчы», КПРФ. Пасля таксама былі варыянты працягнуць у суперлізе, аднак дзесьці не схадзіліся па фінансах, ды і ўзрост ужо казаў, што ўжо час вяртацца дадому.

Пасля 11 гадоў у Расііне было жадання застацца?

– Была магчымасць застацца жыць у Маскве, і я стаяў перад выбарам: застацца ў Расіі ці з'ехаць у родны Мінск. На радзіму цягнула больш. На самой справе, у Маскве нібыта ўсё добра, але вось гэтая мітусня вялікага горада ўжо стаміла. А ў Мінску ўсё пад бокам.

 ***

У расійскай Суперлізе Аляксандр Чэрнік правёў 11 сезонаў, на працягу якіх згуляў больш за 400 матчаў. З 2012 года нападнік выступае ў чэмпіянаце Беларусі: два сезоны ў «ВітЭне», пасля перайшоў у «Сталіцу».

На дадзены момант Аляксандр не толькі капітан зборнай Беларусі і мінскай «Сталіцы», але і трэнер у дзіцяча-юнацкай акадэміі «Сталіца-Юні».

Фота: sb.by, uefa.com, mini.football.by

Другие посты блога

З дзяцінства за
12 июля 2016, 15:03
5
Дмитрий Молош: «»
5 июля 2016, 12:39
Дмитрий Молош: «»
5 июля 2016, 12:36
Все посты