Суб'ектыўны Погляд
Блог

Лепшыя -2015: беларускамоўны ЯНУШ і калектыўны БАТЭ

Давялося пабываць на закрыцці футбольнага сезону - 2015 - раней на подобных спартовых мерапрыемствах, здаецца, бываць не даводзілася. 

Усе, акрамя 5-ці ўзнагарод забраў БАТЭ. Адна статуэтка дасталася МФК "Сталіца", яшчэ адна "Слуцку" і 3 атрымаў "Шахцёр" у асобе Мікалая Януша. Крыху дзіўна выглядае тое, што Дынама-Мінск, што заняў 2-е месца ў чэмпіянаце не быў уганараваны хоць бы ў адной намінацыі.

Таксама чамусці ў гэтым годзе не ўзнагароджваліся лепшыя пляжныя футбалісты і прадстаўніцы жаночага футболу.

Магчыма, у будучым, трэба больш надаваць увагі і клубам, што гуляюць у 1-й і 2-й лізе - там ёсць на што паглядзець, а некаторыя каманды, гульцы і трэнеры больш прафесійныя, чым іх калегі з Вышэйшай лігі.

Унёс бы таксама прапановы па музыкальным перапынкам - падаецца, не лепш бы іх займала з нагоды афіцыйнага закрыцця сезону традыцыйная класічная музыка, як напрыклад было на ўручэнні Нобелеўскай прыміі за дзень да "Зорнага мяча - 2015". Мне падаецца, што акрабаты, барныя кавербанды, баяністкі і ложкары (Навіцкі асобна заўважыў, што ў сярэдзіне слова літара "Ж"). Узгадваючы Навіцкага адзначу, што ён быў як традыцыйны Навіцкі - з усім наборам, як ён умее ў тэлетрансляцыях.

Узгадваючы Нобелеўскую прэмію, то тое, што мы не пачулі ад нашага гонару, уладальніцы Нобеля па літаратуры Святланы Алексіевіч, пачулі мы ад лепшага бамбардзіра і нападаючага, самага карыснага гульца Беларусі Мікалая Януша. Пачулі мы ад яго прамову па-беларуску - Мікалай быў адзіным беларускамоўным ва ўсёй цырымоніі ўзнагароджвання, за што яму вялікая падзяка: лепшы ў футболе - лепшы ва ўсім. Сапраўдны беларус.

А наогул, усё файна было, мне спадабалася. 

Што карыснага я вынес з цырымоніі? Мяшок падарункаў :)

Файныя кнігі па статыстыцы за 2014 і 2015 год і афіцыйны беларускамоўны каляндар АБФФ на 2016 год. Файна, што федэрацыя працягвае павялічваць ужыванне беларускай мовы. Асабліва парадвала, што каляндар без лацінізмаў, толькі беларускія назвы месяцаў, ніякіх маяў, толькі травень. Румас яшчэ казаў, што кожны прысутны атрымае па першаму асобніку новага журнала "Вялікі футбол", але ў пакунку яго не было - відаць трэба пачакаць да студня, калі адбудзецца яго афіцыйны выхад у шырокі футбольны свет.

Паколькі ўзгаданыя кінігі да гэтага ў мяне ўжо былі, трэба правесці нейкі конкурс - добрымі рэчамі трэба дзяцца :)

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья