Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Вяртанне караля. Марк Маркес атрымаў важную перамогу на Гран Пры Германіі

Вяртанне караля. Марк Маркес атрымаў важную перамогу на Гран Пры Германіі

Тое, у што амаль усім (уключаючы і аўтара гэтых радкоў) здавалася неверагодным, адбылося – Марк Маркес перамог на Заксэнрынге ў восьмы раз у сваёй кар’еры ў прэм’ер-катэгорыі MotoGP. Кароль вярнуўся!

Вяртанне караля. Марк Маркес атрымаў важную перамогу на Гран Пры Германіі

Фота: motogp.com

Тое, у што амаль усім (уключаючы і аўтара гэтых радкоў) здавалася неверагодным, адбылося – Марк Маркес перамог на Заксэнрынге ў восьмы раз у сваёй кар’еры ў прэм’ер-катэгорыі MotoGP. Кароль вярнуўся!

Зрэшты, за самога сябе мне не сорамна. Падводзячы вынікі папярэдняга Гран Пры Каталоніі, я проста адзначыў, што шанцаў працягнуць шэраг сваіх поспехаў на нямецкай трасе ў шасціразовага чэмпіёна мала (хоць таксама не меў рацыі). Аднак цалкам гэтага я не выключаў, згадаўшы, што ў MotoGP магчыма ўсё. І правільна зрабіў!

Галоўны мотачэмпіянат планеты сапраўды даўно прывучыў усіх да нечаканасцей. Тут адназначны, здавалася б, лідар можа памыліцца сам (прыкладаў мора), яго могуць падвесці тэхніка (таксама багата выпадкаў) і фізічны стан (як Фабіа Куартарара на Гран Пры Іспаніі гэтага году) і нават яго камбінезон (той жа Эль Д’ябла ў Барселоне).

Пяты вынік Маркеса ў кваліфікацыі пры гэтым не мусіў уводзіць у зман. З высокіх пазіцый у гэтым годзе Марк ужо стартаваў, не канвертаваўшы іх, аднак, у высокія пазіцыі на фінішах. Нікуды не дзеліся і тыя жа Куартарара з яго суайчыннікам з Pramac Racing Жоан Зарко, якія пакуль што і вядуць дуэль за тытул.

Ну і, канечне, ён можа патрапіць у аварыю, як гэта здарылася ўжо з Маркам Маркесам на яго хатнім мінулагоднім Гран Пры Іспаніі ў Херэсе. Вынік таго падзенне ведаюць усе: фактычны пропуск гоншчыкам Repsol Honda Team мінулага сезону, цяжкае вяртанне са шматлікімі падзеннямі ў гэтым годзе і доўгая беспераможная серыя.

Якая, зрэшты, не магла цягнуцца бясконца. Хай павольна, але Марк аднаўляе свой фізічны стан, яго пашкоджанае і некалькі разоў праапераванае правае плячо пакрысе зажывае. Ну а гоначнага таленту Маркеса ніхто не пазбаўляў. Ён па-ранейшаму хуткі, што ўжо дэманстраваў на некаторых гонках гэтага сезону.

Чаму б у такім разе было б не бліснуць на Заксэнрынге? Тым больш што яго канфігурацыя пасуе іспанцу: і рух накіраваны супраць гадзіннай стрэлкі, і, што самае галоўнае, тут болей левых паваротаў. Адпаведна, нагрузка на траўміраванае правае плячо Марка меншая чым на многіх іншых трасах.

Пяты вынік Маркеса ў кваліфікацыі пры гэтым не мусіў уводзіць у зман. З высокіх пазіцый у гэтым годзе Марк ужо стартаваў, не канвертаваўшы іх, аднак, у высокія пазіцыі на фінішах. Нікуды не дзеліся і тыя ж Куартарара з яго суайчыннікам з Pramac Racing Жоанам Зарко, якія пакуль што і вядуць дуэль за тытул.

У суботу гэтым разам сваю заяўку на перамогу падаў Зарко. Гэта ён, а не Куартарара, як усе ўжо прывыклі, заваяваў поўл. Праўда, не абышлося без ненаўмыснага чытарства з боку Жоана – на перадапошняй хвіліне, спрабуючы палепшыць свой вынік, ён упаў у пятым павароце, запаволіўшы ўсіх, хто рухаўся ззаду, жоўтымі сцягамі.

Зрэшты, калі час кваліфікацыі скончыўся, упаў яшчэ і японскі гоншчык LCR Honda Такаакі Накагамі, так што наўрад ці хто злаваўся менавіта на Зарко, тым больш што яго падзенне магло б мець дрэнныя наступствы для яго здароўя.

На шчасце, Жоан і Такаакі траўм пазбеглі, і француз у нядзелю стартаваў з заваяванай напярэдадні першай пазіцыі. І напэўна ўжо абдумваў, як будзе адбіваць атаку Куартарара, які кваліфікаваўся другім. Ды і Алеш Эспаргара з Aprilia Racing Gresini Team, сенсацыйна замкнуўшы першы стартавы шэраг, мог на першых кругах прадстаўляць пагрозу. І менавіта ён і захапіў лідарства на старце, утрымаўшы яго да канца першага круга.

У апошнім трынаццатым павароце трасы Алеша абагнаў не Зарко і не Куартарара, а Маркес, які таксама выдатна стартаваў, адразу прарваўшыся на другую пазіцыю. Цікава, аднак, што Эспаргара даволі доўга трымаўся на другой пазіцыі, і толькі на дзясятым кругу саступіў яе. Але зноў жа не Зарко і Куартарара, а Джэку Мілеру з Ducati і пераможцу каталонскага Гран Пры Мігелю Алівейры з KTM.

Што ж да Куартарара і Зарко, то для іх нямецкі Гран Пры склаўся па-рознаму. Гоншчык Monster Energy Yamaha MotoGP, як гэта часта бывае апошнім часам, па ходу гонкі ўвайшоў у рытм і пачаў адыгрываць пазіцыі, фінішаваўшы ў выніку на трэцім месцы. Тады як яго суайчыннік і канкурэнт з Pramac, наадварот, губляў пазіцыі адну за адной, фінішаваўшы на восьмай.

Нават Алеш Эспаргара скончыў гонку на адной пазіцыі вышэй. А вось дзейсны чэмпіён Жоан Мір з завадской каманды Team Suzuki Ecstar свайму французскаму цёзцы адно месца саступіў, заняўшы дзявятае. Хоць і яго па-ранейшаму нельга спісваць з рахункаў – мы ж знаем, што ў MotoGP усё магчыма.

Не надта пашанцавала ў Германіі і Мілеру – аўстраліец прапусціў і Алівейру, і Куартарара. А яшчэ напарніка Алівейры Брэда Біндэра і свайго ўласнага, Франчэска Баньяю, заняўшы шостае месца. Хутчэй за ўсё, прычынай яго з Зарко быў невялікі дождж, што пачаўся на дзявятым кругу. Ён быў кароткачасовы і не перарос у лівень, аднак трасу крыху намачыў. Суддзі нават пачалі махаць белым сцягам з чырвоным крыжам, які папярэджваў пра слізкасць і дазваляў гоншчыкам накіравацца ў боксы за матацыклам з дажджавымі шынамі і наладамі.

Куартарара ж, як мы ведаем, у міжсезонні палепшыў свае навыкі язды па мокрай трасе, і цяпер быў больш гатовы да падобных нечаканасцей. Тым больш што, паўтаруся, дождж хутка скончыўся і болей не пачынаўся, толькі крыху ўскладніўшы ўмовы на трасе. І падыграўшы Маркесу, які цягам усёй сваёй кар’еры выдатна паказваў сябе пры нестабільным надвор’і.

Вось і ў гэты раз Марк з таго самага дзявятага круга пачаў ірваць дыстанцыю ад тады яшчэ Эспаргара. Канечне, на апошніх кругах ужо Алівейра (Мілера партугалец абагнаў яшчэ на дзясятым кругу) быў хутчэй Маркеса і паступова да яго набліжаўся. Аднак іспанцу хапіла здабытай раней перавагі, каб утрымацца на першай пазіцыі і атрымаць першую перамогу для сябе і завадской Хонды за 581 дзень. Да гэта на вышэйшую ступень подыуму Маркес апошні раз падымаўся ажно 17 лістапада 2019 года ў Валенсіі.

Яго поспех на нямецкім Гран Пры ў мінулы ўік-энд не мае вялікага турнірнага значэння. Ў чэмпіянаце Марк зараз замыкае першую дзясятку, маючы ўсяго 41 ачко. Затое псіхалагічнае значэнне гэтай перамогі цяжка пераацаніць. Яна і самога Марка натхняе, і прыхільнікаў MotoGP, нават тых, якія фанатамі менавіта Маркеса ніколі не былі.

Яна таксама дэманструе прагрэс у аднаўленні фізічнай формы шасціразовага чэмпіёна, даючы, нарэшце, надзею на тое, што хай не ў гэтым годзе, але ў наступным ён ужо ўпэўнена будзе спрабаваць стаць сяміразовым. Дый проста чым болей розных прадстаўнікоў розных каманд перамагае, тым лепей.

У бягучым жа сезоне прэтэндэнты на чэмпіёнства тыя ж, што і раней – Куартарара, які лідзіруе са 131 ачком, і Зарко, які, не гледзячы на няўдачу на Заксэнрынге, захаваў другую пазіцыю за сабой і мае 109 ачкоў. Мілер у сваю чаргу застаўся трэцім, у яго 100 балаў.

Як і Формула-1, MotoGP свой наступны этап правядзе ў бліжэйшы ўік-энд. Яго прыме траса ў нідэрландскім Асэне. І гэта будзе апошні этап перад шасцітыднёвай паўзай, якая напэўна дасць магчымасць Марку Маркесу яшчэ палепшыць свой фізічны стан. Хоць і на Гран Пры Нідэрландаў ад яго цяпер можна чакаць усяго, нават яшчэ адной перамогі. З вяртаннем, кароль!

Другие посты блога

Все посты