Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Два штрафы і перамога. На этапе ELMS у Імале каманда Prema Racing зрабіла практычна немагчымае

Два штрафы і перамога. На этапе ELMS у Імале каманда Prema Racing зрабіла практычна немагчымае

Праезд па піт-лэйне – можа, і не самае жорсткае пакаранне ў гонках, але накладзенае двойчы, яно мусіць бы пазбавіць шанцаў на перамогу таго, хто яго атрымлівае. Экіпаж Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраза і Фердзінанда Габсбурга на гонцы 4 гадзіны Імалы абверг гэту гіпотэзу.

Два штрафы і перамога. На этапе ELMS у Імале каманда Prema Racing зрабіла практычна немагчымае

Праезд па піт-лэйне – можа, і не самае жорсткае пакаранне ў гонках, але накладзенае двойчы, яно мусіць бы пазбавіць шанцаў на перамогу таго, хто яго атрымлівае. Экіпаж Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраза і Фердзінанда Габсбурга на гонцы 4 гадзіны Імалы абверг гэту гіпотэзу.

Украіна тры месяцы таму абвергла гіпотэзу аб непераможнасці другой арміі свету. Агрэсар пераўзыходзіў яе колькасцю, але ўсё роўна не зламаў і не скарыў яе. Украіна дагэтуль пакутуе ад фашысцкай навалы, бо гарматнага мяса ў ворага багата, толькі ваяваць супраць моцнага войска яно не здольнае.

Расійскі дыктатар помсціць суседняму народу за яго цывілізацыйны выбар на карысць незалежнасці і свабоды, а не рабства ў імперыі. Таму ён падштурхоўвае сваё войска да самых страшных злачынстваў, пра якія ужо немагчыма будзе забыцца. Усе вінаватыя ў іх будуць пакараныя, а ўсе свае захопленыя тэрыторыі ўкраінцы ачысцяць ад фашысцкага бруду.

Пасля гэтага прыспее час ачышчаць ад дыктатуры і Беларусь, чые лепшыя прадстаўнікі зараз дапамагаюць украінцам у іх цяжкай справе. У нас адзіны вораг, перамога над якім дапаможа двум народам канчаткова вызваліцца і далучыцца да агульнаеўрапейскай сям’і. Таму зычым поспеху абаронцам адразу дзвюх краін. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Відаць, прыкладам украінцаў натхніліся і Ларэнца Каломба, Луі Дэлетраз і Фердзінанд Габсбург, якія ў Еўрапейскай серыі Ле Ман выступаюць у складзе дзявятага экіпажа каманды Prema Racing. Яны пачалі сезон з перамогі ў Ле Кастэле, перамогай працягнулі яго і ў Імале, дзе ў мінулыя выхадныя прайшоў другі этап.

Кваліфікацыю напярэдадні яны правялі нядрэнна, паказаўшы трэці вынік, а потым Фартуна ўсміхнулася ім яшчэ раз. Трыццаць першы экіпаж каманды TDS Racing X Vaillante у складзе Філіпа Сімадамо, Маціаса Бэша і Тіймэна ван дэр Хельма мусіў быў пачынаць гонку з другой пазіцыі, але пачаў яе з піт-лэйну, бо не паспеў своечасова выехаць на трасу і заняць стартавае месца. Будучыя пераможцы, такім чынам, адыгралі адну пазіцыю яшчэ да пачатку гонкі.

Ну а восемдзесят восьмы прататып Oreca 07 каманды AF Corse, на якім выступаюць Франсуа Перадо, Ніклас Нільсэн і Алесіа Равэра, якія ў Імале стартавалі з поўлу, Каломба, якому каманда аддала стартавы адрэзак, абагнаў адразу пасля старту ў шыкане Tamburello. Праўда, хутка высветлілася, што італьянец няправільна пазіцыянаваў машыну да таго, як згаслі агні стартавага святлафора, за што атрымаў штрафны праезд па піт-лэйне.

Дзявятаму экіпажу пашанцавала, што гэта быў толькі пачатак доўгай гонкі (суддзі абвясцілі сваё рашэнне на дваццатым кругу). Аварыі ў такіх здараюцца пастаянна, што часам прыводзіць да выезду аўтамабіля бяспекі або жоўтых сцягоў па ўсёй трасе. Дый проста раней ці пазней надыходзіць час планавых піт-стопаў. Вось падчас, калі канкурэнты на іх адправіліся, Каломба і адбыў сваё пакаранне, а на планавую дазапраўку заехаў пазней, калі праз чарговае здарэнне жоўтыя сцягі панавалі па ўсёй трасе.

У выніку на трасу Каломба лідарам і вярнуўся, чаму, натуральна, паспрыяла яго хуткасць. Пасля таго, як жоўтыя сцягі былі знятыя, і барацьба працягнулася, Ларэнца на дваццаць пяць секунд апярэджваў трыццаць сёмы экіпаж каманды Cool Racing у складзе Нікаля Лап’ера, Нікласа Круэтэна і Е Іфэя, якія ішлі другімі. Але прыгоды будучых пераможцаў яшчэ не скончыліся.

Пазней на трасу выязджаў яшчэ і аўтамабіль бяспекі, ужо другі за гонку. Вось ён, у адрозненні ад віртуальнага (жоўтыя сцягі па ўсёй трасе – гэта тое ж самае), пелатон ужо спрасаваў. А ўсё той жа Каломба, пакідаючы боксы пасля чарговага піт-стопу, перасек белую лінію на выездзе, за што атрымаў яшчэ адзін штрафны праезд па піт-лэйне і на гэты раз адкаціўся на дзявятую пазіцыю.

Аднак хуткасць дзявятага экіпажа нікуды не дзелася, і калі за стырном машыны апынуўся Габсбург, ён пачаў хутка адыгрываць адну пазіцыю за адной. Дабраўся быў да чацвёртай і паспрабаваў атакаваць дваццаць другі прататып каманды United Autosports, на якім выступаюць Філіп Хансан, Том Гамбл і Данкан Тапі, але памыліўся, зрабіў візіт у гравій і адкаціўся на шостую пазіцыю.

Ненадоўга ізноў, і хутка дзявяты і дваццаць другі прататыпы ізноў былі побач, і вывеў такі свой экіпаж на трэцюю пазіцыю. Першую аспрэчвалі трыццаць сёмы экіпаж Cool Racing і шэсцьдзесят пяты Panis Racing у складзе Жульена Каналя, Нікаля Жамэна і Йоба ван Уйтэрта. На сто дзясятым кругу Іфэй нават вывеў свой экіпаж у лідары гонкі, але хутка разам з ван Уйтэртам адправіўся на піт-стоп.

А гоншчыкі дзявятага і дваццаць другога экіпажа ізноў наведалі боксы ў рэжыме жоўтых сцягоў, вярнуўшыся на трасу на першай і другой пазіцыях адпаведна. Пасля гэтага ў Prema Racing ужо не памыляліся і давялі справу да другой перамогі запар. Хансан, Гамбл і Тапі занялі другое месца, Лап’ер, Круэтэн і Е фінішавалі трэцімі.

У United Autosports часткова адыграліся, атрымаўшы перамогу ў малодшай катэгорыі прататыпаў LM P3. Прычым у гэтым выпадку ўдача ўсміхнулася трэцяму экіпажу ў складзе Кая ван Бэрла і Эндру Бэнтлі, якія пачыналі гонку з адзінаццатай пазіцыі ў класе. Ім таксама дапамаглі шматлікія нейтралізацыі заезду жоўтымі сцягамі і аўтамабілямі бяспекі, тады як іх партнёрам з другога экіпажа Бэйлі Войсіну, Джошуа Кайджылу і Фіну Герсітцу не пашанцавала, і, стартаваўшы чацвёртымі, фінішавалі яны якраз адзінаццатымі.

Уладальнікі поўлу Морыс Сміт, Майкл Бэнам і Мальтэ Якабсэн з сямнаццатага экіпажа Cool Racing па ходу гонкі саступілі не толькі ван Бэрлу і Бэнтлі, але і сваім партнёрам Нікаля Маліні, Жану-Людовіку Фубэру і Антані Дакену з дваццаць сёмага экіпажа, якія фінішавалі другімі. Сміт, Бэнам і Якабсэн замкнулі першую тройку ў LM P3.

У LM GTE увесь уік-энд не было роўных шэсцьдзесят дзявятаму экіпажу каманды Oman Racing with TF Sport у складзе Ахмада Аль-Харці, Марка Сорэнсэна і Сэмюэля дэ Хаана. Яны і поўл заваявалі, і ў гонцы не сустрэлі ніякага супраціву, і першую ў ELMS перамогу атрымалі.

Прычым другімі, у адным кругу за імі, фінішавалі іх партнёры з дзевяноста пятага экіпажа Джон Хартсхорн, Энрыке Чавес і Джонатан Адам, якія пачыналі гонку адзінаццатымі. Выдатны выступ каманды на машынах Aston Martin Vantage AMR! Трэцяе ж месца дасталася гоншчыкам на Ferrari 488 GTE Evo – пяцьдзесят пятаму экіпажу каманды Spirit Of Race у складзе Данкана Кэмерана, Мэцью Грыфіна і Дэвіда Перэла.

У турнірнай класіфікацыі сярод каманд LM P2 Prema Racing, у якіх пасля першых двух этапаў 50 ачкоў, замацавалі сваё лідарства. Panis Racing падняліся на другую пазіцыю і маюць 27 балаў, на два апярэджваючы Cool Racing, якія цяпер трэція. Роўна такая ж колькасць балаў і ў Габсбурга, Каломба і Дэлетраза, ван Уйтэрта, Каналя і Жамэна і Лап’ера, Круэтэна і Е, якія займаюць тры першыя пазіцыі ў заліку гоншчыкаў LM P2.

Cool Racing працягваюць лідзіраваць у камандным заліку LM P3, маючы 42 ачкі. United Autosports, у якіх 31 бал, у сваю чаргу захавалі другую пазіцыю, а RLR MSport, якія маюць 27 балаў, трэцюю. Ізноў жа такая ж колькасць ачкоў і ў гоншчыкаў трох каманд: Якабсэна, Сміта і Бэнама, Бэнтлі і ван Бэрла і Алекса Кападзіі, Міхаэля Йенсэна і Ніка Адкока.

Rinaldi Racing, негледзячы на няўдачу ў Імале (трыццаць другі экіпаж ачкоў не зарабіў), з 26 баламі засталіся лідарамі ў LM GTE. Пры гэтым Oman Racing with TF Sport маюць роўна столькі ж ачкоў і займаюць пры гэтым другую і трэцюю пазіцыі. Класіфікацыя, што ў ELMS, што ў WEC, надта ўжо дзіўная.

Дзіўны ў Еўрапейскай серыі Ле Ман і каляндар. Калі яго анансавалі ў мінулым годзе, то Імала замяніла аўстрыйскі Шпільберг, а замест Монцы з’явіўся Хунгарарынг. Аднак трэці этап 3 ліпеня прыме ўсё ж італьянскі Храм Хуткасці, што нас, зрэшты, толькі радуе.

Другие посты блога

Все посты