Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Перамога МакЛафліна, прарыў Паўэра і правал Arrow McLaren SP. На этапе IndyCar у Мід-Агаё было на што паглядзець

Перамога МакЛафліна, прарыў Паўэра і правал Arrow McLaren SP. На этапе IndyCar у Мід-Агаё было на што паглядзець

Бадзёра пачаўшы новы сезон IndyCar, новазеландскі гоншчык каманды Penske Скот МакЛафлін шэсць этапаў запар не падымаўся вышэй шостага месца. І вось нарэшце перамог у Мід-Агаё, хаця ўвагі заслугоўвае не толькі ён.

1
Перамога МакЛафліна, прарыў Паўэра і правал Arrow McLaren SP. На этапе IndyCar у Мід-Агаё было на што паглядзець

Бадзёра пачаўшы новы сезон IndyCar, новазеландскі гоншчык каманды Penske Скот МакЛафлін шэсць этапаў запар не падымаўся вышэй шостага месца. І вось нарэшце перамог у Мід-Агаё, хаця ўвагі заслугоўвае не толькі ён.

ЗША – вялікая дзяржава. У яе прыязджаюць працаваць вучоныя з усяго свету, гоншчыкі з усяго свету лічаць гонарам удзельнічаць у яе спаборніцтвах. Амерыка з’яўляецца і лідарам па аб’ёме дапамогі Украіне, якая 24 лютага патрапіла ў бяду.

Вораг украінцаў разлічваў, што свет заплюшчыць вочы на яго чарговае злачынства, як, нажаль, шмат разоў рабіў да гэтага. Ён пераканаў самога сябе і ў тым, што Украіна слабая і бездапаможная, а яе грамадства такое ж атамізаванае, як расійскае.

Агрэсар апёкся на гэтым, сустрэўшы супраціў сапраўдных патрыётаў. Ён працягвае дасылаць сваё гарматнае мяса, спрабуючы скарыць Украіну і прымусіць яе прыняць свае ўмовы, але ўкраінцы паспяхова смажаць тое мяса.

У абароне іх радзімы ім дапамагаюць і беларусы, якія робяць вялікую справу, набліжаючы вызваленне і нашай зямлі. Агрэсар па-ранейшаму можа ўцягнуць яе ў вялікую вайну, але тым хутчэй прыйдзе яго канец. Магчыма, беларусам прыйдзецца заплаціць вялікую цану за сваю свабоду, але тым мацней мы будзем ёю даражыць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Амерыканцы цану сваёй свабоды ведаюць, і свой Дзень Незалежнасці святкуюць шчыра, што і зрабілі тыдзень таму. А яшчэ раней у Мід-Агаё яны правялі этап серыі IndyCar.

Перамагаць на ім спачатку рыхтаваўся пілот Arrow McLaren SP Патрысіа О’Ворд, які стартаваў з поўлу. Ён і лідзіраваў першыя амаль трыццаць кругоў, пакуль на яго балідзе не ўзніклі механічныя праблемы. Мексіканец спачатку працягнуў гонку, але на пяцьдзесят чацвёртым кругу сышоў з дыстанцыі, калі рухавік Chevrolet на яго машыне заглух на выездзе з піт-лэйна.

Пры гэтым першы трывожны званочак празвінеў яшчэ на першым кругу, калі адмовіў матор Chevrolet на машыне напарніка Пата Фелікса Розэнквіста. Упершыню ў сезоне Arrow McLaren SP аформілі двайны сход.

Рухавік амерыканскай маркі на балідзе МакЛафліна, які стартаваў другім, увесь час працаваў выдатна. Новазеландзец захапіў лідарства пасля першай хвалі піт-стопаў, і ўжо яго не саступаў. Хаця шматлікія нейтралізацыі гонкі дапамаглі наблізіцца да яго Алексу Палоў.

Іспанец з каманды Chip Ganassi Racing стартаваў сёмым, але ў гонцы быў хуткім і здолеў прарвацца на другую пазіцыю. Да сапраўднай атакі на МакЛафліна справа ў яго не дайшла, але на апошніх кругах Алекс не даваў Скоту спакою.

Самы ж уражлівы прарыў у Мід-Агаё здзейсніў аўстралійскі партнёр МакЛафліна па камандзе Уіл Паўэр. Стартаваў аўстраліец толькі дваццатым, дый яшчэ на першым кругу пасля кантакту з пілотам Dale Coyne Racing with RWR Такумай Сата і развароту адкаціўся на апошнюю пазіцыю. Але затым абганяў аднаго суперніка за адным і прарваўся на трэцяе месца.

МакЛафлін пасля сваёй перамогі падняўся ў турнірнай табліцы з дзявятай пазіцыі на сёмую, у яго 252 ачкі. Лідзіруе па-ранейшаму пераможца гонкі 500 міль Індыянапаліса Маркус Эрыксан з Chip Ganassi Racing, які ў Мід-Агаё фінішаваў шостым. Паўэр саступае яму дваццаць ачкоў і па-ранейшаму займае другую пазіцыю. Яго з МакЛафлінам партнёр па Penske Джозэф Ньюгардэн, які перамог на трох этапах сезону, а на апошнім фінішаваў сёмым, у чэмпіянаце трэці з 287 ачкамі. Палоў ён пры гэтым апярэджвае ўсяго на адно.

Наступны этап серыі IndyCar пройдзе на 1,786-мільнай (2 874-метровай) гарадской трасе ў канадскім Таронта 15-17 ліпеня.

Другие посты блога

Все посты