Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Нічога новага на мотакросавам Гран Пры Чэхіі. Але ўсё роўна цікава!

Нічога новага на мотакросавам Гран Пры Чэхіі. Але ўсё роўна цікава!

У прынцыпе, этап чэмпіянату свету па мотакросе ў чэшскім Локеце не выбіўся з трэнду. Ціма Гайсэра са шляху да чэмпіёнства ў катэгорыі MXGP можа збіць толькі нейкая зусім фатальная памылка, якую ён, відавочна, не дапусціць. А вось у MX2 пакуль што не вырашана нічога.

Нічога новага на мотакросавам Гран Пры Чэхіі. Але ўсё роўна цікава!

Фота: mxgp.com

У прынцыпе, этап чэмпіянату свету па мотакросе ў чэшскім Локеце не выбіўся з трэнду. Ціма Гайсэра са шляху да чэмпіёнства ў катэгорыі MXGP можа збіць толькі нейкая зусім фатальная памылка, якую ён, відавочна, не дапусціць. А вось у MX2 пакуль што не вырашана нічога.

Вайна ва Украіне таксама пакуль не скончаная, але дзякуючы ўкраінцам ужо зразумела, што перамогу атрымаюць менавіта яны. Абараняюць яны зусім не прэзідэнта, таму што лёгка выберуць іншага, калі іх не задаволіць цяперашні. Яны абараняюць сваю радзіму і сваю чалавечую годнасць.

Усяго гэтага сваю армію пазбавіў расійскі дыктатар, і яго гарматнае мяса памірае выключна за яго імперскія амбіцыі і комплексы. Карыстаючыся неадукаванасцю і цемрашальствам падначаленага насельніцтва, ён нацкаваў яго на вольны і заможны суседні народ. Толькі спроба зброяй і гвалтам прымусіць украінцаў быць братамі прывяла да адваротнага выніку.

Нажаль, Беларусь расійскі дыктатар прыбраў, але ўжо дзякуючы здрадзе ўласнаму народу яго тутэйшага паслугача. Аднак і той адчувае, у які бок павярнулася авантура яго гаспадара. І што любові да яго ў беларусаў не прыбавілася, ён разумее выдатна. Як і тое, чым для яго абернецца непазбежная перамога Украіны, за якую б’юцца і беларусы, і яны даробяць тое, што не дарабілі ў 2020-м. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Чэхі добра памятаюць 1968 год, і украінцаў разумеюць выдатна і дапамагаюць ім. Іх краіна вартая таго, каб быць прадстаўленай у сусветных гонках. Мотакросавая траса ў Локеце іх прымае даўно, прыняла і ў мінулы ўік-энд. І можа яны і не былі такімі ўжо падзейнымі і непрадказальнымі, але паглядзець было на што.

Найперш гэта тычыцца малодшай катэгорыі MX2, дзе спаборніцтва за званне чэмпіёна ў самым разгары. Гоншчык каманды Red Bull KTM Factory Racing Том Віаль напярэдадні лідзіраваў з перавагай перад канкурэнтам з Monster Energy Yamaha Factory Racing Яга Гіртсам усяго ў чатыры ачкі. І дапамагчы французу павялічыць яе маглі толькі непрыемнасці ў бельгійца.

Аднак Яга іх пазбег, хай у кваліфікацыйнай гонцы і саступіў свайму партнёру Цібольту Беністану. Які выдатна кантраляваў ад старту да фінішу першую гонку ў нядзелю. Захапіў лідарства хол-шотам, і ні разу яго не саступіў. Вось Гіртс на першым кругу прапусціў быў наперад гоншчыка Ship to Cycle Honda SR Motoblouz Стэфана Рубіні. Пазней Яга аднавіў статус-кво, але так і застаўся трэцім – за прадстаўніком Red Bull GasGas Factory Racing Сімонам Лангенфельдэрам, які на старце прарваўся з пятай пазіцыі на другую, не ўгнаўся.

Для Віаля ж першая гонка выдалася яшчэ больш складанай. На старце ён адкаціўся з чацвёртай пазіцыі на адзінаццатую, пазней прапусціў яшчэ аднаго суперніка. Абагнаць двух, праўда, таксама здолеў, але скончыў заезд дзясятым. Другі Том правёў лепей, але таксама зусім не ідэальна. Так, Гіртса, які захапіў лідарства на старце, ён абагнаў на першым жа кругу. А на дзясятым памыліўся, выехаў за межы трасы і прапусціў бельгійца, які і фінішаваў першым.

Трэцім адмашку клецістым сцягам атрымаў Лангенфельдэр, які трэцяе ж месца заняў і па выніках Гран Пры Чэхіі. Віаль пры гэтым апынуўся толькі на пятым. Другім па выніках этапу стаў Беністан, які ў другой гонцы фінішаваў чацвёртым, а Гіртсу дасталася выніковая перамога.

Лідарства ў чэмпіянаце таксама вярнулася да Яга – у яго 543 ачкі. Віаль апусціўся на другі радок і мае 535. Лангенфельдэр з 437 баламі так і трымаецца на трэцяй пазіцыі. У заліку вытворцаў MX2, праўда, першая цяпер Yamaha, у якой 584 ачкі. KTM з 572 баламі на другой пазіцыі, GasGas замыкае першую тройку, маючы 489 ачкоў.

У старэйшай катэгорыі MXGP сітуацыю не ў стане была змяніць нават перамога завадскога гоншчыка Ямахі Джэрэмі Сівера. Швейцарац пяршынстваваў і ў кваліфікацыйнай гонцы, і ў першай у нядзелю, якую пачаў хол-шотам. На першым кругу, праўда, прапусціў наперад адразу двух канкурэнтаў – завадчаніна GasGas Хорхе Прада і лідара чэмпіянату з завадской Хонды Ціма Гайсэра.

Аднак Сівер зусім не збіраўся здавацца, і ўжо на трэцім кругу сам абагнаў славенца, а на шостым – і іспанца. На дзясятым кругу Прада паспяхова атакаваў і Гайсэр, а пад канец гонкі тое ж зрабіў партнёр Сівера і дзейсны чэмпіён у MX2 Максім Рэно, які і фінішаваў трэцім.

Прада паспрабаваў адказаць у другім заездзе, які пачаў хол-шотам. Але, як гэта часта бывае з іспанцам, надоўга яго не хапіла, і ўжо на першым кругу апынуўся за межамі першай тройкі. Дзе ізноў былі Сівер, Рэно і Гайсэр. Джэрэмі спачатку быў наперадзе Максіма, але прапусціў яго наперад на першым жа кругу, задаволіўшыся другой пазіцыяй. Ад Гайсэра яны з партнёрам усё роўна адрываліся, і рызыкаваць не мела сэнсу.

Цім так трэцім і фінішаваў, трэцім жа стаў і па выніках этапу. Рэно дзякуючы першай пазіцыі ў другой гонцы заняў выніковае другое месца. Перамога ж Сівера дазволіла яму вярнуцца на другую пазіцыю ў чэмпіянаце. Канечне, з 452 ачкамі ён не ўяўляе пагрозы Гайсэру – ў таго 577 балаў. Пры гэтым Прада адстае ад швейцарца ўсяго на дзесяць ачкоў. Honda па-ранейшаму ўзначальвае залік вытворцаў, маючы 584 ачкі. Yamaha засталася другой і крыху наблізілася – у яе 571 бал. GasGas, у якога роўна на сто ачкоў меней, трэці і тут.

Чэмпіянат свету па мотакросе працягваецца на гэтых выхадных у бельгійскім Ломелі. Хаця фініш ужо відаць – ён будзе не ў канцы верасня, а ў пачатку. Толькі не ў Амане – этап там перанесены на наступны год. Яго заменіць турэцкі Аф’ёнкарахісар, дзе гонкі пройдуць у першы восеньскі ўік-энд.

Другие посты блога

Все посты