Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Скот Дзіксан – кароль Таронта. Пілот Chip Ganassi Racing у чацвёрты раз перамог на канадскім этапе IndyCar

Скот Дзіксан – кароль Таронта. Пілот Chip Ganassi Racing у чацвёрты раз перамог на канадскім этапе IndyCar

Тактыка і крыху хуткасці – вось такім няхітрым быў рэцэпт ужо чацвёртага поспеху Дзіксі на гарадской трасе ў Таронта. Хаця і Колтан Херта ў прынцыпе можа быць сабою задаволены.

Скот Дзіксан – кароль Таронта. Пілот Chip Ganassi Racing у чацвёрты раз перамог на канадскім этапе IndyCar

Фота: indycar.com

Тактыка і крыху хуткасці – вось такім няхітрым быў рэцэпт ужо чацвёртага поспеху Дзіксі на гарадской трасе ў Таронта. Хаця і Колтан Херта ў прынцыпе можа быць сабою задаволены.

Увесь свет задаволены працай Узброеных сіл Украіны, апроч іх саміх, бадай. Іх можна зразумець, бо пятая частка іх радзімы захопленая ворагам. Але захопленая дакладна часова, таму што агрэсар ваюе за чужыя амбіцыі і комплексы, а УСУ – за сваю родную зямлю.

За мінулыя паўгода Украіна панесла невымерныя страты. Агрэсар забівае іх дзяцей і руйнуе іх гарады, таму што менавіта гэта і ёсць яго канчатковая мэта. Рускі фашызм адмаўляе сваім суседзям у самастойнасці і праве на свабоду, што выдатна ведаюць беларусы.

Украінцам у нейкім сэнсе пашанцавала болей, таму што аб іх наш з імі агульны вораг абламаў свае іклы. Прыемна, што наткнуліся яны ў тым ліку і на беларусаў, якія рыхтуюцца і да вызвалення сваёй радзімы. Непазбежная параза расійскага дыктатара будзе канцом і калгаснай дыктатуры. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Амерыканская зброя ўжо паспяхова скарачае колькасць расійска-фашысцкіх захопнікаў. ЗША з’яўляюцца адным з лідараў па ваеннай дапамозе Украіне, таму што яны сапраўдны міравы лідар. І іх формульная серыя IndyCar якраз і сімвалізуе іх лідарства сваім інтэрнацыянальным складам.

Вось Скот Дзіксан, напрыклад, новазеландзец. Ён адзін з самых вядомых гоншчыкаў IndyCar, і гэты сезон праводзіць роўна. Праўда, да Таронта ні разу не перамагаў, затое там ужо душу адвёў. У кваліфікацыі ён саступіў толькі маладому канкурэнту з Andretti Autosport w/ Curb-Agajanian Колтану Херце, які паспеў правесці тэсты ў складзе McLaren ў патругальскім Пацімане. Злыя языкі кажуць, што ён нават заменіць у камандзе Даніэля Рыкарда калі не ў наступным годзе, то праз год дакладна.

У амерыканца быў шанец даказаць Заку Браўну сваю карысць і ў сваёй роднай серыі. І ў прынцыпе ў яго гэта атрымалася. Усё ж такі, і другую пазіцыю, на якой ён апынуўся пасля свайго першага піт-стопа, калі яго ўдала падпільнаваў Дзіксан.

Ззаду ў Херты быў хуткі пілот Arrow McLaren SP Фелікс Розэнквіст, які стартаваў восьмым. Найбольшай пагрозай для Колтана швед стаў на апошніх пад канец гонкі пасля чарговай яе нейтралізацыі. Канечне, і сам пілот Andretti паспрабаваў ціснуць на Дзіксана, аднак да сапраўднай атакі справа так і на дайшла, і Херта застаўся другім. Розэнквіст фінішаваў трэцім.

Лідарам сезону ў Таронта пашанцавала не так. Пераможца гонкі 500 міль Індыянапаліса Маркус Эрыксан з Chip Ganassi Racing гэтым разам стартаваў дзявятым, а на фінішы замкнуў першую пяцёрку. Але лідарства ў чэмпіянаце, дзе ў яго 351 ачко, захаваў. Гоншчык Team Penske Уіл Паўэр стартаваў шаснаццатым, і адыграў усяго адну пазіцыю. Хаця ў турнірнай табліцы ён мае 316 балаў і застаецца другім. Партнёра Эрыксана Алекса Палоў, праўда, ён цяпер апярэджвае толькі на два ачкі.

Іспанец, дарэчы, правёў гонку болей удала – стартаваўшы дваццаць другім, дабраўся да шостага месца. А вось пілот Penske Джозэф Ньюгардэн апынуўся ў ліку няўдачнікаў – з трэцяй пазіцыі на старце адкаціўся на дзясятую на фінішы. І ў чэмпіянаце апусціўся на чацвёрты радок і мае тыя ж 307 ачкоў, што і Дзіксан.

Такая ўжо спецыфіка ў серыі IndyCar – на розных трасах фаварытамі робяцца розныя гоншчыкі. Вось і ў гэты ўік-энд на 0,875-мільнам (1 408-метровам) авале Аёва Спідвэй пераможца можа быць новы. Дакладней, пераможцы, таму што ў суботу і нядзелю пройдуць два асобныя этапы. Першая гонка будзе доўжыцца 250 кругоў (223,5 мілі або 359,6 кіламетра), другая – 300 кругоў (268,2 мілі/431,6 кіламетра).

Другие посты блога

Все посты