Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/А можа, так і трэба? Этап WTCR на трасе Ано ду Рын прайшоў без дзейсных чэмпіёнаў

А можа, так і трэба? Этап WTCR на трасе Ано ду Рын прайшоў без дзейсных чэмпіёнаў

Рознагалоссі з арганізатарамі Кубка свету па аўтагонках у класе Турынг вымусілі каманды Cyan Racing Lynk & Co і Cyan Performance Lynk & Co прыпыніць свой удзел у серыі. Без іх прайшоў этап у Эльзасе, не будзе іх і на наступных, калі яны адбудуцца. Але ці дрэнна гэта на самой справе?

12 августа 2022, 12:29
А можа, так і трэба? Этап WTCR на трасе Ано ду Рын прайшоў без дзейсных чэмпіёнаў

Фота: fiawtcr.com

Рознагалоссі з арганізатарамі Кубка свету па аўтагонках у класе Турынг вымусілі каманды Cyan Racing Lynk & Co і Cyan Performance Lynk & Co прыпыніць свой удзел у серыі. Без іх прайшоў этап у Эльзасе, не будзе іх і на наступных, калі яны адбудуцца. Але ці дрэнна гэта на самой справе?

Дакладна дрэнная і наогул найгоршая рэч – гэта вайна. Украіна пакутуе ад яе ўжо амаль паўгода, і толькі гэта на сёння мае сапраўднае значэнне. Калі руйнуюцца гарады і гінуць іх жыхары ўсіх узростаў, любыя гонкі адыходзяць на другі план. Аднак вайна ўзаемна небяспечна не толькі для ахвяры агрэсіі, але і для самога агрэсара.

Мужныя ваяры Узброеных сіл Украіны даказваюць гэта з першых дзён уварвання расійскіх фашыстаў на іх зямлю. І выбухі на аэрадромах расійскага войска, якія прапаганда сарамліва выдае за нязначныя інцыдэнты, ёсць толькі пачаткам сапраўдных непрыемнасцей для ворагаў Украіны.

Гісторыя нічому не вучыць асабліва дыктатараў. Кожны з іх перакананы, што вось ён-та дакладна ўтрымаецца на троне, нават калі канчаткова перастане прыкідвацца абаронцам міру. Так думае і расійскі дыктатар, і мясцовы калгасны.

Яны абодва адказныя за злачынствы супраць Украіны, абодва і панясуць пакаранне, чаму паспрыяюць і беларусы, што дапамагаюць сваім сябрам і суседзям, да якіх прыйшла бяда. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Праблемы сусветнага Турынга, якія я згадваў у аглядзе папярэдняга этапу ў Італіі, не ідуць ні ў якое параўнанне з праблемамі, з якімі сутыкаюцца зараз украінцы. Але для самой серыі WTCR яны адчувальныя, і праз іх гонкі ў французскім Ано ду Рын папросту могуць стаць апошнімі ў гэтым сезоне.

У Валелунзе каманды Cyan Racing Lynk & Co і Cyan Performance Lynk & Co адмовіліся выходзіць на старт праз праблемы з шынамі, якія з катастрафічнай чашчынёй расслойваліся. Праз гэта Іван Мюлер нават патрапіў у аварыю на хуткасці больш за 220 км/г.

За гэтую праблему ў Cyan Lynk & Co і ўчапіліся, выкарыстаўшы яе ў якасці фармальнай прычыны, чаму яны здымаюцца са спаборніцтваў у гэтым сезоне WTCR. Справа ж, насамрэч, была не толькі ў незадаволенасці шведска-кітайскага калектыву якасцю прадукцыі кампаніі Goodyear. Проста аўтамабілі Lynk & Co 03 TCR ад самага пачатку былі самымі цяжкімі ў Кубку свету. На дадзены момант яны на 80 кілаграмаў цяжэйшыя за Hyundai Elantra N TCR, і таму, па заяве прадстаўнікоў Cyan Lynk & Co, больш за ўсіх пакутавалі ад праблем з шынамі. Праз якія, нагадаю, этап на Нордшляйфэ па меркаваннях бяспекі быў адменены.

Таму, пачынаючы з этапу ў Ано ду Рын, каманды Cyan Racing Lynk & Co і Cyan Performance Lynk & Co прыпынілі свой удзел у Кубку. Што, на самой справе, не было б вялікай бядой. Канечне, пелатон парадзеў моцна, бо разам застаўся без Івана Мюлера, Яна Эрлашэ, Санцьяга Уруціі, Тэда Бйорка і Ма Цыня Хуа. Аднак трэба разумець, што дамінатары апошніх сезонаў сваімі ў тым ліку камандна-тактычнымі гульнямі гонкі WTCR дакладна не ўпрыгожвалі.

Таму нельга было сказаць, што без іх стала неяк нецікава, хай на стартавай рашотцы і засталося ўсяго дванаццаць машын. Хіба што сама траса Ано ду Рын, змаляваная з Поль Рыкара, слаба пасуе сусветным гонкам. Яна даволі кампактная (яе даўжыня складае 3 621 метр) і не самая хуткасная, абганяць тут складана. І самы галоўны абгон у першай гонцы адбыўся на яе старце, калі гоншчык каманды Comtoyou DHL Team Audi Sport Натанаэль Бертон абагнаў уладальніка поўлу з All-Inkl.com Munnich Motorsport Нэстара Жыраламі.

Аргенцінца адразу паспрабаваў абысці і лідар Кубку Мікел Ацкона, які стартаваў трэцім. Але трэцім іспанец з BRC Hyundai N Squadra Corse і застаўся да самага фінішу. Бертон перамог, Жыраламі заняў другое месца. Ацкона ж бліснуў у другой гонцы, у якой, адпаведна правілам, стартаваў восьмым. Хай і не без дапамогі свайго напарніка па камандзе Ноберта Міхеліса, але на трэцюю пазіцыю ён прарваўся.

Пераможца, як і ў першым заездзе, выявіўся на старце. Ветэран сусветнага Турынга з каманды Zengő Motorsport Роберт Хаф абагнаў канкурэнта з Comtoyou Team Audi Sport Меді Бенані. Чэмпіён WTCC 2012 года першым і фінішаваў, а мараканец проста задаволіўся першым у сезоне подыумам.

Што ж да Ацконы, то ён сваю задачу выканаў, замацаваўшыся на першай пазіцыі ў Кубку. У яго 241 ачко супраць 208 у Жыраламі і 187 у Хафа, якія засталіся другім і трэцім адпаведна. Дый BRC Hyundai N Squadra Corse ў камандным заліку лідзіруе ўпэўнена, маючы 388 ачкоў. All-Inkl.com Munnich Motorsport з 311 баламі па-ранейшаму на другой пазіцыі, на трэцюю пазіцыю паднялася каманда Comtoyou Team Audi Sport, у якой 255 ачкоў.

Сапраўды ж сур’ёзная праблема апроч шын для WTCR зусім не зыход Cyan Lynk & Co, а далейшая нявызначанасць. Выкліканыя вайной ва Украіне сусветныя лагістычныя цяжкасці і пандэмія, што пакуль не скончылася, паставілі пад пагрозу правядзенне этапаў у Азіі. І на дадзены момант этап у Ано ду Рын ёсць апошнім. Аднак афіцыйна аб сканчэнні сезону арганізатары Кубку свету не абвяшчалі, таму спадзяемся на лепшае.

Другие посты блога

Все посты