Трибуна

Другі подых чэмпіянату? Аб чым сведчыць хэт-трык Франчэска Баньяі і яго перамога на Гран Пры Аўстрыі

Тры перамогі запар гоншчыка Ducati Франчэска Баньяі ўнеслі ажыўленне ў больш ці менш роўнае цячэнне сезону MotoGP. І хоць перавага дзейснага чэмпіёна і лідара сезона Фабіа Куартарара з завадской Ямахі па-ранейшаму значная, тытул свой ён пакуль што не абараніў.

Другі подых чэмпіянату? Аб чым сведчыць хэт-трык Франчэска Баньяі і яго перамога на Гран Пры Аўстрыі

Фота: motogp.com

Тры перамогі запар гоншчыка Ducati Франчэска Баньяі ўнеслі ажыўленне ў больш ці менш роўнае цячэнне сезону MotoGP. І хоць перавага дзейснага чэмпіёна і лідара сезона Фабіа Куартарара з завадской Ямахі па-ранейшаму значная, тытул свой ён пакуль што не абараніў.

Абаронай зараз мужна займаюцца ўкраінцы, на якіх у лютым напаў страшэнны, бязлітасны і крыважэрны вораг. Не ўмеючы ствараць, ён вырашыў разбурыць тое, чаго дабілася Украіна за гады незалежнасці, каб не дазволіць ёй і далей развівацца і станавіцца лепей.

Але злачынствы не застаюцца беспакаранымі, а захопленыя тэрыторыі прыйдзецца вяртаць законнаму ўладальніку, аб чым Узброеныя сілы Украіны нагадваюць расійска-фашысцкім акупантам у тым ліку ў Крыму. Гарматнае мяса і ракеты са снарадамі не дапамогуць агрэсару зламаць дух украінцаў і прымусіць іх скарыцца.

На поспех сваіх паўднёвых суседзяў вельмі разлічваюць і беларусы, бо гэта будзе і іх поспехам, і яны атрымаюць магчымасць вызваліцца ад тутэйшай дыктатуры. Яна не зможа існаваць без вонкавай падтрымкі, а перамога ўкраінскага народа пакіне без яе калгасную тыранію. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Украіна пасля вайны стане мацней, магутней і прыгажэй, чым была. Перамены, не такія моцныя, канечне, і здабытыя не такім драматычным і трагічным шляхам, у бліжэйшай будучыні чакаюць і чэмпіянат MotoGP. Кампанію Dorna Sports, якая арганізуе яго і сусветны Супербайк, і Міжнародную мотафедэрацыю зацікавіла ідэя арганізатараў Формулы 1 са спрынтарскімі гонкамі па суботах.

З рэалізацыяй вырашылі не цягнуць, і кароткія заезды будуць праходзіць ужо з наступнага года, прычым на ўсіх этапах. Іх дыстанцыя будзе складаць прыкладна палову дыстанцыі асноўных нядзельных гонак, паскоранай будзе і стартавая працэдура.

Ачкі будуць атрымліваць першыя дзевяць гоншчыкаў, за перамогу будзе налічвацца 12. Пры гэтым спрынт, у адрозненні ад такога ў Формуле 1, не будзе вызначаць стартавую рашотку ў нядзелю. Пачынаць суботні і нядзельны заезды гоншчыкі будуць у адпаведнасці з вынікамі кваліфікацыі.

Новы фармат напэўна зробіць чэмпіянат цікавейшым. Зараз жа яго такім спрабуе зрабіць Франчэска Баньяя, які прыняўся выпраўляць памылкі, што дапусціў цягам першай паловы сезона. Недахоп хуткасці і ўласныя памылкі, вынікамі якіх часта былі падзенні і сходы з дыстанцыі, мякка кажучы, не набліжалі італьянца да групы лідараў. Яўна не на такое разлічвалі ў завадской Ducati, калі працягвалі кантракт з Пэка.

Аднак перамога на Гран Пры Нідэрландаў акурат перад летнім адпачынкам стала, відаць што, псіхалагічнай. І на папярэднім этапе ў Сільверстоўне Франчэска свой поспех паўтарыў і яшчэ раз зрабіў гэта ўчора ў аўстрыйскім Шпільбергу.

Стартаваў Баньяя другім, за гоншчыкам Gresini Racing MotoGP Энеа Басціаніні, у якога гонка затым развівалася ад дрэннага да горшага. Першыя тры кругі ён яшчэ стрымліваў ззаду напарніка Баньяі Джэка Мілера, а пасля спачатку прапусціў яго, потым канкурэнта з Prima Pramac Racing Хорхе Марціна, каб на шостым кругу сысці з дыстанцыі.

Пара завадскіх гоншчыкаў Ducati доўгі час трымалася крыху асобна ад астатніх на першых дзвюх пазіцыях. Дубль бы ім камандзе і прынесці, калі б не хуткі Фабіа Куартарара ззаду. Гоншчык Monster Energy Yamaha MotoGP увесь час трымаўся паблізу ад групы лідараў, на сямнаццатым кругу абагнаў Марціна (які пазней упаў, але фінішаваў дзясятым), а за чатыры кругі да фінішу – і Мілера, заняўшы ў выніку другое месца. Мілер задаволіўся трэцім.

Таму перамога Баньяі з турнірнага гледзішча, канечне, мала што вырашыла. Куартарара застаўся лідарам роўна з 200 ачкоў, тады як Пэка саступае яму 44, захоўваючы трэцюю пазіцыю. Паміж імі па-ранейшаму гоншчык Aprilia Racing Алейш Эспаргара, у якога 168 балаў і які ў Шпільбергу прарваўся з дзявятай пазіцыі на шостую. Аднак тут ужо праглядаецца якраз тэндэнцыя, і калі Баньяя працягне перамагаць, а тым больш калі ў Эль Д’ябла будуць узнікаць праблемы, сітуацыя можа змяніцца і мацней.

Затое Ducati Lenovo Team выбралася на першую пазіцыю ў камандным заліку, у якім яна мае 279 ачкоў, на дваццаць шэсць апярэджваючы Aprilia Racing. Monster Energy Yamaha MotoGP па-ранейшаму другая, у яе 226 балаў.

Сезон MotoGP працягнецца праз два тыдні ў італьянскім Мізана, дзе пройдзе Гран Пры Сан-Марына.

Другие посты блога