Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Два розных этапы сусветнага ралі-кросу ў Рызе і адзін і той жа Йохан Крыстофесан у якасці іх пераможца

Два розных этапы сусветнага ралі-кросу ў Рызе і адзін і той жа Йохан Крыстофесан у якасці іх пераможца

Новая электрычная эра чэмпіянату свету па ралі-кросе не змяніла расклад сіл у ім. Йохан Крыстоферсан распачаў свой паход ужо за пятым тытулам і зрабіў крок да яго, адсвяткаваўшы двайны трыумф на этапе ў Латвіі.

8 сентября 2022, 18:48
Два розных этапы сусветнага ралі-кросу ў Рызе і адзін і той жа Йохан Крыстофесан у якасці іх пераможца

Новая электрычная эра чэмпіянату свету па ралі-кросе не змяніла расклад сіл у ім. Йохан Крыстоферсан распачаў свой паход ужо за пятым тытулам і зрабіў крок да яго, адсвяткаваўшы двайны трыумф на этапе ў Латвіі.

Нападзенне на Украіну расійскі дыктатар бачыць толькі пачаткам яго вялікага паходу супраць цывілізаванага свету. Але ўжо 24 лютага стала зразумела, што гэта будзе пачаткам канца яго неасаўковай імперыі. Украіна не проста вызваліць захопленыя землі і верне іх сабе, яна запусціць разбуральныя працэсы ў самой Расіі, народ якой можа цярпець любыя пакуты з боку ўлады, але ніколі не даруе ёй ваеннай паразы.

Украіна берагла жыцці сваіх абаронцаў, таму некалькі месяцаў яны адступалі. Цяпер жа яе Узброеныя сілы перайшлі ў контрнаступленне і паступова вяртаюць страчанае. Колькі б яшчэ не цягнулася гэтая вайна, агрэсару ў ёй не перамагчы і не адвярцецца ад адказнасці, як і яго калгаснаму паслугачу. Апошні разумее, што беларусы нічога яму не даравалі і ні пра што не забыліся, і ва Украіне яны б’юцца зусім не толькі за Украіну.

«Гоначная псіхапатыя» таксама вітае рашэнне прадстаўнікоў офісу прэзідэнта Украіны сустрэцца з сапраўдным прэзідэнтам Беларусі. Кожны яе сумленны грамадзян ненавідзіць вайну і таго, хто яе развязаў, хоча сябраваць са сваімі суседзямі, і такія кантаты будуць гэтаму спрыяць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

У краінах Балтыі добра памятаюць пра рускі свет, і таму дапамагаюць Украіне ад яго абараніцца. Робіць гэта і Латвія, за што ёй можна толькі падзякаваць. Хаця канкрэтна мэру Рыгі падзякаваць ёсць за што і беларусам. Ну а чэмпіянату свету па ралі-кросе мы ўдзячныя за візіт на трасу Бікерніекі, што адбыўся ў мінулыя выхадныя.

Аўтадром гэты ўдзельнікам WRX добра вядомы, тым больш што ў мінулым годзе, як і ў гэтым, чэмпіянат свету правёў там два этапы – па аднаму ў суботу і ў нядзелю. Але гэтым разам нябесная канцылярыя паспрабавала ўнесці ў спаборніцкі працэс разнастайнасць. Не сказаць, каб гэта мела плён.

Праўда, у суботу, калі надвор’е было сухое, чатырохразовы і дзейсны чэмпіён Йохан Крыстоферсан, які з перамогі пачаў новую эру сусветнага ралі-кросу ў роднай Швецыі, гэтым разам адабраўся толькі ў другі паўфінал. У якім, зрэшты, усё адно перамог, хоць стартаваў і не лепшым чынам, апынуўшыся адразу на трэцяй пазіцыі.

Аднак ранні заезд на джокер-пятлю дазволіў яму не тармазіцца аб супернікаў, і калі яны наведалі дадатковы ўчастак, Крыстоферсан апынуўся наперадзе. Другім фінішаваў Цімі Хансэн, трэцім Густаў Бергстром. Брат Цімі Кэвін крыху раней стаў лепшым у першым паўфінале. Ён стартаваў удала, але Оле Крысціан Вэйбі ўвесь час правісеў у яго на заднім бамперы і фінішаваў другім, Рэнэ Мюніх стаў трэцім.

Старт у фінале лепей удаўся таксама Кэвіну, аднак ззаду ў яго аказаўся ўжо Крыстоферсан. Йохан ізноў наведаў джокер-пятлю рана, на другім кругу, прапусціўшы наперад і Цімі, але апярэдзіў яго, калі і ён праехаў па джокеры. А затым, ізноў наблізіўшыся ўшчыльную да Кэвіна, дачакаўся, калі тое ж зробіць і ён, атрымаўшы ў выніку перамогу. Кэвін і Цімі занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

У нядзелю надвор’е ў Рызе ад суботняга адрознівалася, і этап WRX праходзіў ужо на вільготнай трасе. Але вільготнай да пачатку паўфінальных заездаў яна заставалася не цалкам, а толькі ў той частцы, што знаходзіцца ў лесе. Што, аднак, зусім Крыстоферсана не запаволіла, і ён упэўнена перамог у першым паўфінале, болей чым на пяць секунд адарваўшыся ад Цімі Хансэна, які фінішаваў другім. Бергстром атрымаў адмашку клецістым сцягам трэцім.

Героем другога паўфіналу стаў Ніклас Гронхольм. Фін, як і Крыстоферсан днём раней, спачатку апынуўся на трэцяй пазіцыі. Цікава пры гэтым, што яму плён прынёс не ранні, а наадварот, адцягнуты праезд па джокеры. Без шанцавання, калі чэсна, таксама не абышлося – Кэвін Хансэн, які пасля свайго праезду па джокер-пятлі ішоў на другой пазіцыі, у шчыльнай барацьбе з Вэйбі дапусціў разварот.

Фізічна Кэвін фінішаваў трэцім, аднак пазней суддзі прызналі Вэйбі вінаватым у кантакце з ім і навесілі яму дзесяць штрафных секунд, таму трэцім у пратаколе стаў ён. У фінале абышлося без спрэчных момантаў. Лідарства на старце захапіў Кэвін Хансэн, Цімі размясціўся на другой пазіцыі, Крыстоферсан на трэцяй.

Але ці не перахітрылі саміх сябе ў камандзе Хансэнаў? Цімі адправіўся на джокер-пятлю першым, але нічога гэтым не выйграў і не патрапіў у выніку на подыум. Крыстоферсан жа ізноў падабраўся да Кэвіна, і калі атрымаў вольную трасу перад сабой, то хутка нарасціў такі адрыў, які дазволіў яму застацца лідарам і пасля праезду па джокеры.

Йохан перамог, Кэвін Хансэн заняў другое месца, трэцім стаў Вэйбі. Крыстоферсан, маючы максімальныя 60 ачкоў, лідзіруе і ў чэмпіянаце. Кэвін Хансэн падняўся на другую пазіцыю, апярэдзіўшы Цімі, але ў іх абодвух па 41 бале, яны на тры апярэджваюць Вэйбі.

З малодшых катэгорый WRX у Рызе былі прадстаўленыя таксама электрычная RX2e і Euro RX1. У першай перамог малады брытанец Патрык О’Донаван. Трыумфатар этапу ў Нарвегіі Віктар Вранкс гэтым разам заняў трэцяе месца, другое дасталася Ісааку С’ёквісту. У Euro RX1 лепшым стаў Сондрэ Эв’ен, які ў шчыльнай барацьбе апярэдзіў Антона Марклунда. Трэцяе месца заняў былы ўдзельнік галоўнай катэгорыі WRX Энца Ідэ.

Усе этапы чэмпіянату свету па ралі-кросе, што засталіся, таксама будуць спаранымі. Наступныя два пройдуць 17 і 18 верасня ў партугальскім Монталегрэ.

Другие посты блога

Все посты