Трибуна

Трылер, але не Мілера. Джэк перамог на Гран Пры Японіі, але галоўную ўвагу да сябе не прыцягнуў

Гоншчык завадской каманды Ducati Lenovo Team ізноў перамог на этапе чэмпіянату свету MotoGP, толькі на гэты раз яго завуць Джэк Мілер. А вось яго напарнік Франчэска Баньяя, здаецца, узяўся за старое.

Трылер, але не Мілера. Джэк перамог на Гран Пры Японіі, але галоўную ўвагу да сябе не прыцягнуў

Фота: motogp.com

Гоншчык завадской каманды Ducati Lenovo Team ізноў перамог на этапе чэмпіянату свету MotoGP, толькі на гэты раз яго завуць Джэк Мілер. А вось яго напарнік Франчэска Баньяя, здаецца, узяўся за старое.

Звар’яцелы расійскі дыктатар таксама ўзяўся за старое, прычым за вельмі старое і даўно. Яшчэ ў 2014 годзе ён паспрабаваў пазбавіць Украіну будучыні, стварыўшы на яе тэрыторыі тэрарыстычныя анклавы. А сем месяцаў таму, калі зразумеў, што нічога ў яго не атрымліваецца, распачаў сапраўдную вайну.

Падобнымі стратэгіямі карысталіся і дыктатары мінулага, і кожны наступны быў перакананы, што вось у яго-та ўсё дакладна атрымаецца. Аднак канец ва ўсіх быў прыблізна аднолькавы, і няма ніякіх падстаў думаць, што цяперашні стане выключэннем. Яму прыйшлося ганебна ўцякаць з-пад Кіева і Харкава, прыйдзецца і з Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама з Херсона, Марыупаля, Запарожжа і Крыма.

Саўковая імперыя ўжо пачала распаўзацца, сведчаннем чаму падзеі ў Дагестане. Таму вызваленне чакае і Беларусь, чые сыны і дочкі таксама дапамагаюць вызваліцца Украіне. Нашы народы будуць жыць мірна і сябраваць, а ўсе ваенныя злачынцы панясуць адказнасць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Подзвіг абаронцаў Марыупаля з палка «Азоў» натхніў нават японскія спецслужбы, якія прызналі ўкраінскіх герояў сапраўднымі самураямі. Таму этапаў MotoGP і Формулы 1 у Краіне ўзыходнага сонца цяпер чакаеш з нейкімі асаблівымі пачуццямі, улічваючы яшчэ і папярэднюю пандэмійную паўзу ў тры гады.

Бо якраз тры гады таму чэмпіянат MotoGP і наведаў у апошні раз трасу Матэгі, што паблізу ад Токіа. Перамог тады гоншчык завадской каманды Repsol Honda Team, шасціразовы чэмпіён прэм’ер-катэгорыі Марк Маркес. Для якога два наступныя гады праз аварыю на Гран Пры Іспаніі 2020 года сталі надзвычай складанымі і траўматычнымі.

На Гран Пры Арагона тыдзень таму іспанец нарэшце вярнуўся ў лад, але на першым жа кругу не раз’ехаўся з дзейсным чэмпіёнам з Monster Energy Yamaha MotoGP Фабіа Куартарара. Затое учарашнюю гонку на трасе Матэгі, як і папярэднюю тры гады таму, ён пачынаў са здабытага ў складанай дажджавой кваліфікацыі поўлу.

Вось фаварытам чэмпіянату ў суботу не пашанцавала – Куартарара кваліфікаваўся дзявятым, Франчэска Баньяя дык наогул дванаццатым. Дый напарнік італьянца па завадской Ducati і будучы пераможца Джэк Мілер паказаў толькі сёмы вынік. Але выдатны старт дапамог аўстралійцу ўжо на першым кругу апынуцца на трэцяй пазіцыі.

Маркес жа, наадварот, за першы круг адкаціўся на пятую пазіцыю, а лідарства захапіў гоншчык Prima Pramac Racing Хорхе Марцін, якога стаў пераследваць канкурэнт з Red Bull KTM Factory Racing Брэд Біндэр. Але паўднёваафрыканца Мілер абагнаў ужо на другім кругу ў павароце 90 Degree, а на трэцім у тым жа месцы пакінуў ззаду і іспанца, адразу ж пачаўшы адрывацца.

Сітуацыя ў першай тройцы была адносна стабільнай. Хіба што на пятым кругу Біндэра атакаваў яго напарнік па камандзе Мігель Алівэйра, які прарваўся на трэцюю пазіцыю. Аднак Брэд аднавіў статус-кво праз чатыры кругі, а на апошніх кругах абагнаў і Марціна, заняўшы ў выніку другое месца. Хорхе задаволіўся трэцім, а на чацвёртае, таксама абагнаўшы Алівэйру, здолеў прарвацца Марк Маркес.

Мілер упэўнена перамог, але не да яго ўвесь час была прыцягнутая ўсеагульная ўвага. У канцы першай дзясяткі адбываліся нашмат больш цікавыя з турнірнага гледзішча падзеі – Баньяя з усіх сіл спрабаваў угнацца за Куартарара, які гэтым разам быў як мінімум не павольнейшым за італьянца.

Пэка ж прыйшлося прыкладаць намаганні, каб наблізіцца да Эль Д’ябла. Скрэсліць шпагі яму давялося і з яго будучым напарнікам па Ducati Энеа Басціаніні, з якім у яго былі дуэлі ў Арагоне і Мізана. У гоншчыка Gresini Racing у пэўны момант атрымалася абагнаць Баньяю, але той на апошніх кругах раскаціўся, ізноў выйшаў наперад адносна Басціаніні, наблізіўся да Куартарара і… упаў у трэцім павароце на апошнім кругу!

Так што гэтым разам ужо Франчэска застаўся без вельмі важных ачкоў, дазволіўшы Куартарара ізноў адарвацца ў чэмпіянаце. Фабіа па-ранейшаму лідзіруе, маючы 219 ачкоў і на васямнаццаць апярэджваючы Баньяю. Трэцюю пазіцыю захоўвае Алейш Эспаргара, які мае 194 ачкі і якому ў Японіі не пашанцавала. Гоншчык Aprilia Racing мусіў быў стартаваць шостым, але на прагрэўным кругу на яго матацыкле ўзніклі механічныя праблемы, ён змяніў яго на запасны ў боксах і ўсё ж такі стартаваў, але фінішаваў толькі шаснаццатым.

Ducati Lenovo Team з 360 ачкамі па-ранейшаму ўзначальвае камандны залік. Aprilia Racing захоўвае другую пазіцыю і мае 307 балаў, калектыў Prima Pramac Racing, у якіх 258 ачкоў, падняўся на трэцюю пазіцыю, яны на чатыры балы апярэджваюць Red Bull KTM Factory Racing. Monster Energy Yamaha MotoGP цяпер замыкае першую пяцёрку, маючы 247 балаў.

Працягу ж чэмпіянату ізноў не прыйдзецца чакаць доўга – ужо ў бліжэйшыя выхадныя ў Бурыраме MotoGP правядзе Гран Пры Тайланда.

Другие посты блога