Tribuna/Футбол/Блоги/Гульня слоў/Вілка для Барысава

Вілка для Барысава

У якую сітуацыю трапіў БАТЭ і ці патрэбна ім група ЛЕ.

Блог — Гульня слоў
Автор — aviator
23 августа 2017, 22:51
8

Ёсьць у шахматнай гульне такое становішча, пры якім, дзьве ці болей фігур аднаго гульца знаходзяцца пад боем адной фігуры другога шахмаціста і яно называецца - вілка. Разгледзем у чым яна заключаецца для БАТЭ.

1 сцэнар. БАТЭ выкладаецца на 100%, робіць станоўчы вынік для сябе і выходзіць у группу ЛЕ.

Плюсы. Клуб зарабляе грошы, якія неабходны БАТЭ, як глыток паветра. Памятаецца, што Радзівонаў казаў пра гэта. Таксама захоўваецца рэпутацыя, якую клуб зарабіў за 10 год.

Мінусы. Для каманды дадаецца яшчэ 6 матчаў, тры з якіх у гасьцях, а гэта пералёты, пераезды. Гуляць прыдзецца на два фронты, а улічваючы фізічны стан футбалістаў і шэраг пашкоджаньняў, становішча БАТЭ ў барацьбе за першы радок ЧБ моцна пагаршаецца. Рызыка застацца без залатых медалёў вельмі вялікая. А наперадзе яшчэ гульні з Нёманам, Слуцкам, Віцебскам, Дынама Менск...

2 сцэнар. БАТЭ павольна гуляе і не трапляе ў группу ЛЕ.

Плюсы. Ёсьць магчымасьць сканцэнтравацца толькі на ЧБ. Дасягненьне першага радку ў табліцы, становіцца адзіным і галоўным галаўным болем Ермаковіча. 

Мінусы. Клуб не ўбачыць прызавыя, якія належаць за выхад у групавы этап ЛЕ. Футбалістам будзе сорамна глядзець у вочы КК. Максім Валадзько напэўна згубіць усякую матывацыю(калі яна яшчэ ёсьць) гуляць у ЧБ. Злы Анатоль Анатольевіч Капскі.

Не думаю, што БАТЭ на сёньняшні дзень, знаходзіцца ў такім стане, каб вырашыць дзьве задачы. Таму КАА трэба вырашаць, якую з фігур ахвяраваць. Грошы ад УЕФА ці Золата ЧБ.

У сваю чаргу, я заўтра буду падтрымліваць БАТЭ каля экрана!

Другие посты блога

Все посты