Tribuna/Футбол/Блоги/Гульня слоў/Жоўта-сіні звер і Дынама-машына

Жоўта-сіні звер і Дынама-машына

Трошкі пра падзеі ў нядзелю.

Блог — Гульня слоў
Автор — aviator
28 августа 2017, 18:57
Жоўта-сіні звер і Дынама-машына

  Гледзячы ўчорашні матч паміж Шахцёрам і БАТЭ, я злавіў сябе на думцы, што Шахцёр трапіў у пастку. Падзеі склаліся такім вобразам, што гарнякі заблыталіся ў павуціньні, яны аказаліся звязаныя па руках і нагах. Тая ініцыятыва ад БАТЭ аб пераносе тураў, было нічым іншым, як добра прадуманным ходам, пасля якога, Шахцёр проста абавязаны быў перамагаць БАТЭ, усё для гэтага спрыяла: нахабнасць Барысаўчан(трэба іх за гэта наказаць), іх падкрэсленная слабасць, першы радок Салігарчан, дзень Шахцёра і нават аншляг на трыбунах. Як вынік, жоўта-чорныя выходзяць на гульню супраць чэмпіёна з 3 нападаючымі, што і трэба было Барысаву. Ці гэта самаўпэўненасць Марека Зуба, ці ў яго не было іншага выйсьця..Ціск на каманду паляка быў такі вялізны, што Шахцё нічога не стварыў значнага каля брамы Шчарбіцкага і гэта пры тым, што ў цэнтры гуляў яблонскі, а на краі абароны, толькі-толькі вылечаны Рыас.  Але на поле ім супрацьстаяў сапраўдны звер, якому заставалася толькі разабрацца з нерухомай ахвярай. Гэта быў хітры і бязлітасны звер, з абражаным гонарам і вытрымкай разважлівага забойцы. Паранены драпежнік, які надаатрымаў вітамінаў-ачкоў і якога падзяўблі абшчыпаныя крумкачы. Вось, што з сябе ўяўляе БАТЭ. Павук проста з'еў муху, якая па неасьцярожнасьці трапіла ў павуціньне.

   Хто можа спыніць гэтага звера, толькі Дынама-машына. На сёньняшні дзень толькі бела-блакітныя маюць моц, каб пакінуць жоўта-сініх без чэмпіёнства. Дынама дэманструе вельмі прагматычны футбол, матч з Гарадзеяй паказаў, што ў каманды ёсьць характар. Гурэнка Сяргей Вітальевіч стварыў добрую атмасфэру ў калектыве, аб чым сьведчаць яго словы, а таксама агароджвае каманду ад негатыву звонку, беручы ўсе стрэлы на сябе на прэс-канфэрэнцыях. Часам ён занадта ўспыльчавы, але гэта пакуль мае плён. Пажадаем Дынама Менск, добрага паляваньня і не паўтараць чужых памылак! 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты