Tribuna/Баскетбол/Блоги/канстуктыўная крытыка спорту/Плей-офф – крылы, якія амаль раскрыліся. У тым ліку і ў Цмокаў

Плей-офф – крылы, якія амаль раскрыліся. У тым ліку і ў Цмокаў

Я бачыў ідэальны матч. Гульню, якая павінна даць значны штуршок да развіцця нашага баскетболу.

Автор — bubnoff.alexandr
19 марта 2021, 08:04
Плей-офф – крылы, якія амаль раскрыліся. У тым ліку і ў Цмокаў

Я бачыў ідэальны матч. Гульню, якая павінна даць значны штуршок да развіцця нашага баскетболу. Шкада, што інтрыга ёсць толькі ў адном супрацьстаянні. І то, я не хацеў сурочыць і нагнятаць, а толькі моўчкі спадзяваўся, што Вікторыя Дацун з Ірынай Маклакавай здолеюць пераканаць сваіх дзяўчат у магчымасці перамогі. Здолелі…

Трэнерскі штаб Вікторыі актыўнай ратацыяй у сярэдзіне першай чвэрці мяне абнадзеіў – сёння план на перамогу. А яна можа быць дасягнута толькі праз адэкватную нагрузку часам на пляцоўцы лідэраў – а гэта патрабуе рызыку і давер астатнім дзецям. І неабходнасць ювелірнага ўвода ў ход складанейшай, вызначальнейшай бітвы спарцменкі, якая, на жаль, зробіць страту… але дасць каштоўнейшыя секунды для перадыху П. Дамянюк, Е. Новік і Я. Бярнацкай.

Лічу, што ў дадзеным матчы спецыялісты гаспадароў усе зрабілі якасна, талкова, своечасова. І тут я сапраўды быў дылетантам, і толькі пасля, аналізуючы статыстыку, прызнаў правільнасць замен (у першую чаргу па “плюс-мінусу”). Легка ва ўтульнай кватэры, лежачы на канапе ля экрану, лічыць сябе самым разумным і заўважаць памылкі. Ці прыдумваць іх самому. А сёння на пляцоўцы было дзівоснае, велічнае баскетбольнае пекла. Якое патрабавала ўсяго самага лепшага. І Гродна здолела яго паказаць:

1. Мяч у лідэраў пачаў залятаць у кош. Значыць, атрымалася супакоіць калектыў і ў належным стане падрыхтаваць яго лепшых прадстаўнікоў да магчымасці стварыць подзьвіг.

2. Кожная баскетбалістка атрымала магчымасць праявіць сябе ў гульні. Даказаць не толькі свае тэхнічныя скілы, але і псіхалагічную ўстойлівасць. Альбо праверыць яе трываласць і атрымаць карыснейшы вопыт. А гэта значыць, што выпадковых людзей у клубе няма, вядзецца сур’ёзная праца з кожным, які мае шанс заявіць пра сябе. І тое, што адна не можа трапіць на апошняй секундзе першай чвэрці з метра ў кош, а другая на такой жа секундзе другога адрэзку аддае мяч у рукі суперніка пад сваім кальцом – гэта не праблема трэнера. Дзяўчынкі (асабліва другая, якая і павінна была быць лідэрам у плей-офф, але ім не стала) павінны разабрацца ў сябе: вы збіраецеся быць баскетбалісткамі? Альбо прыйшоў час выбіраць іншую прафесію і не падманваць ні сябе, ні людзей…

3. Паліва ў актыве гродзенак скончылася за 2 хвіліны да фінальнай сірэны. У атацы Екацярына Новік неапраўдана страціла мяч. Бо сілы ўжо былі не на зыходзе. Яны былі ў мінусе. 38 хвілін матчу з другой камандай Беларусі. Дзе супернік быў звышматываваны, дзе таксама прынімаліся ў асноўным правільныя рашэнні (акрамя, на маю думку, малога часу П. Касцюкавец, і статыстыка пра гэта відавочна сведчыць). Дзе А. Мураўская перастала пешшу, няспешна занімаць пазіцыю на перыметры і спакойна штампаваць трохачковыя… А пачала пахаць у абароне, рабіць блок-шоты, спрабаваць ісці ў дрыблінг… Можа, каб яе так рэгулярна ганялі супернікі – і была б яна ў вялікай беларускай жаночай “дрым-цім” на вядучых ралях?

Таму што Цмокі канкрэтна паверылі – іх сёння могуць “надраць” дзеці… і надралі б… пры мінімальнай недаацэнцы, расхлябанасці… якой не было. А значыць матч атрымаўся менавіта такі, які і павінен быць плей-офф. На максімуме.

Не магчыма развівацца ў гульнях, дзе ўсе прадвызначана, асабліва ў галавах і трэнераў, і баскетбалістак. Я сёння толькі на пару хвілін уключыў трансляцыі дзвюх іншых сустрэч, дзе інтрыга б магла быць. Калі б там хапіла розуму даверыць розыгрыш адзінай дзяўчыне, якая гэта ўмее (але яе не любіць трэнерскі штаб)… Калі б там хапіла розуму не перадушваць часам на пляцоўцы дзяўчыну, якая можа цягнуць усю каманду (але не размазанай фізічна ад вялікай любові і даверу трэнерскага штабу).

Там, я лічу, там плей-офф не адбыўся. Так, прахадныя прафуканыя матчы, якія нічога новага не прынясуць. А вось у супрацьстаянні з Гарызонтам прыемна бачыць смеласць гамяльчанкі Дз. Ліндзеравай, якая даказала свайму трэнеру, што ён дарэмна ў апошніх гульнях гладкага сезону ей мала давяраў. Гарызонт на абодва матчы першага раунда выйшаў сур’ёзна, з мэтай якаснага выхаду на пік формы к вызначальным гульням чэмпіянату. І ў гэтых умовах у дзяўчынкі 2006 году раскрыліся крылы, пайшоў кураж. І адбыўся вялікі крок у развіцці. Вельмі хочацца, каб будучае нашага баскетболу, якое сёння не можа бачыць толькі поўны дурань, хутчэй распраўляла свае крылы… толькі б не перадушыць… Толькі б правільна накіраваць…