Не проходя мимо
Блог

Дзе наш Рыхагель?

Мае думкі пасля азнакамлення з матэрыялам: "Футбол як халупа. Чаму адстаўка Кандрацьева нічога не зменіць."

Нельга не згадзіцца з тым, што галоўны трэнер не асноўны віноўнік таго, што адбываецца са зборнай. Але гэта не азначае, што ён не можа ніяк паўплываць на гульню каманды і што зусім не важна, хто будзе кіраваць камандай. І гэта не дробязь, гэта адзін са складальнікаў сістэмы. У такіх выпадках няма дробязей, нельга ўзяць і выкінуць нейкую частку “арганізма” без шкоды для яго. І калі пры агульным жахлівым стане футбола мы будзем забывацца пра такія рэчы – то ўсё стане яшчэ горш, а мы ніколі не ўбачым сваю каманду на топ-турніры. З такім падыходам,  калі не важна, хто будзе кіраваць зборнай, можна дзядзьку Васю з пункту прыёма макулатуры ( хаця, магчыма, ён не менш разумее ў футболе) паставіць галоўным – усё роўна вынік залежыць ад майстэрства выканаўцаў. Ці навошта напрыклад тады трэнер немцам ці іспанцам – яны ж і так адныя з лепшых у свеце футбалістаў? Трэнер для таго і патрэбен, каб выбіраць тых самых выканаўцаў, каб яны гулялі па канкрэтнай схеме, каб заставіць іх паверыць у свае сілы і ў гульні з любым супернікам верць у перамогу, а не гаварыць ужо перад гульнёй, што супернік мацней і будзь тое, што будзе. Таму пры розных трэнерах – розныя каманды і розны вынік можа атрымацца. Нават больш  – і пры адным і тым жа трэнеры каманда можа гуляць па-рознаму. Прыклад – Отта Рыхагель.

Отто Рихагель

Калі яго Грэцыя выйшла на чэмпіянат Еўропы 2004 года, футбалісты той сборнай не гулялі ў "Барселонах" і "Міланах". Ніхто з іх не скардзіўся, што ў складзе няма Зідана ці Бэкхэма. Яны проста выйшлі на поле і сталі лепшымі ў Еўропе на той момант. Таму што трэнер здолеў ім данесці – што перш за ўсё справа ў галаве, што вы не горш за французаў і партугальцаў. Ён канкрэтна збудаваў сваю схему, з якой Еўропа нічога не змагла зрабіць. Вось і ўсё. Здаецца, так проста. І не важна, колькі ўдараў нанеслі грэкі, бо галоўнае – меньш прапусціць і больш забіць. І яны зрабілі гэта, падараваўшы сваім прыхільнікам падставу ўсё жыццё ганарыцца такой камандай. Яны на ўвесь час запісалі сябе ў гісторыю, гэтыя медалі ў іх ніхто ўжо не забярэ. А вось адразу пасля трыумфу грэкі нават не здолелі выйсці на чэмпіянат свету пад кіраўніцтвам таго жа Рыхагеля, саступіўшы Украіне, Турцыі і Даніі – зусім не грандам Еўропы. Гэта кажа аб тым, што любая прафесійная каманда мае свой патэнцыал, свой максімум магчымасцей, які можна паказаць нават толькі адзін раз у жыцці. І задача трэнера сборнай выжаць гэты максімум менавіта сёння. Зборная – гэта не клуб, тут зусім іншая спецыфіка. Тут не трэба ганяць футбалістаў усю зіму, каб яны не пападалі восенню. Тут трэба зрабіць  перш за ўсё калектыў, які верыць у сябе, які спраўна будзе выконваць твае патрабаванні і гуляць па тваёй схеме, магчыма рознай у залежнасці ад суперніка. Тут проста неабходна ўзяць максімум сёння, у маленькі прамежак часу. Гэта свайго роду кубкавае змаганне, скарацечнае. Нават у клубным футболе звычайны чэмпіянат і кубак – розныя рэчы, дзе часта не толькі майстэрства гуляе галоўную ролю.

І прыклад з “Жыгулямі” тут не да рэчы. “Жыгулі” – гэта кусок жалеза, які мае стабільную межу магчымасцей. А чалавек – гэта індывідуяльны ўнутраны свет, гэта псіхалогія. І треэнер павінен найсці падыход да кожнага і, як палкаводзец, камандаваць у выніку не адзінкамі, а калектывам. Павінен прыдаць гэтаму калектыву сваю энэргію ,выстраіць стратэгію, павесці хлопцаў за сабой і абхітрыць, застаць з нянацку суперніка, перамагчы яго.

І “Барысаўдрэў” не футбольная зборная. Канешне, можна праводзіць паралелі, але і тут генеральны дырэктар можа выйсці на першы план. Генеральны дырэктар, які будзе красці і браць хабары, можа моцнае прадпрыемства паставіць на калені. А дырэктар “з галавой”, які шчыра  хвалюецца за сваю справу, без наганяяў і пагроз з боку дзяржавы будзе шукаць магчымасці знайсці выйсце з крызісу.

Зноў пайшла гаворка пра тое, што няма ў нас сваіх Гамшыкаў і Шкртэлаў,  Глеб не той, што быў раней.

                                Александр Глеб и Георгий Кондратьев.

А што, пры Глебе эпохі “Арсенала” і “Барселоны” нашая зборная граміла ўсіх больш-менш супараўнальных супернікаў? Ці Глеб забіваў у кожнай гульні за зборную і тварыў нейкія цуды? Не. І пры тым Глебе мы прайгравалі Балгарыі, Румыніі, Харватыі, той жа Украіне і нават Албаніі са Славеніяй. У Швецыі  ёсць Ібрагімавіч, і гуляе  ён за зборную выдатна, амаль у кожнай гульні радуючы сваіх прыхільнікаў галамі, ды яшчэ якімі. І дзе зараз Швецыя? Адзін чалавек не зробіць гульню, не выйграе чэмпіянат Еўропы. Патрэбна перш за ўсё КАМАНДА з моцным духам, патрэбен ТРЭНЕР. Кандрацьеў не вінаваты, слабыя ігракі? Няўжо такія яны сталі слабыя, што нават Люксембург не могуць абыграць? Пры іншых трэнерах таксама было цяжка часам з гэтым “карлікам”, але тады хоць ішлі наперад, былі моманты.Бывала, Люксембург цудам адскокваў і браў ачкі. Бывала, перамагалі і беларусы. А што мы бачылі ў верасні? Люксембург меў вялікую колькасць момантаў, саджаў нашых абаронцаў на “пятыя кропкі”. Тут ужо адскачылі мы! Іграць супраць Люксембурга без нападаючых, выкарыстоўваючы на іх месцы апорніка, выдумляючы нешта неверагаднае, хаця быў увесь папярэдні цыкл для таго, каб усе гульнявыя моманты давесці да ідэалу. І тут, шчыра кажучы, і я зусім не зразумеў трэнера, хаця пры прыходзе Кандрацьева быў рады. Я памятаў, што ён вывеў “Смаргонь” у вышэйшую лігу. Памятаў, што ён зрабіў з нашай маладзёжкай. Таму верыў, што ён зможа вывесці каманду на чэмпіянат Еўропы, улічваючы тое, што адбор стаў не такім жорсткім, улічваючы тое, што ў Кандрацьева быў цэлы цыкл на падрыхтоўку каманды, будаванне яе пад сябе. І ў тым цыкле я з разчараваннем, але з трывучасцю ўспрымаў паражэнні ад Грузіі і Фінляндыі.  Я чакаў верасня, каб убачыць каманду Кандрацьева, але ўбачыў нешта зусім іншае, нейкія эксперыменты і адсутнасць гульні. Матч з Люксембургам стаў вялікім здзіўленнем, але я працягваў верыць, што ўсё наладзіцца.Я працягваў верыць і падтрымліваць трэнера, спадзяючыся, што работа над памылкамі будзе зроблена. Але тады я не ведаў, што ў кастрычніку мяне чакае яшчэ большае здзіўленне і шок! Дзве хатнія гульні з асноўнымі супернікамі за трэцяе месца (на другое нават адразу не разлічваў) абяцалі стаць галоўным этапам адбору. Трэба было перамагаць. Замест гэтага мы зноў не бачым ніводнага нападаючага ў складзе, затое бачым паў каманды ў абароне і некалькі футбалістаў не на сваіх пазіцыях. Высвятляецца, што мы збіраемся гуляць “на авось” і спадзявацца на тое, што суседзі самі памыляцца і дадуць мяч у ногі каму-небудзь з нашых каля сваіх варот і такім чынам мы пераможам. Гэтага не адбылося. У атацы за нас ніхто не працаваў, затое ў абароне мы спрацавалі нават за Украіну. І цяпер прышоў час “ікс” - гульня са славакамі. Тут ужо без варыянтаў неабходна было выпускаць можа нават і двух нападаючых, браць гульню пад свой кантроль і перш за ўсё самім ісці наперад, а не чакаць памылкі ад  суперніка. Але мы зноў бачым пяць абаронцаў, ніводнага нападаючага, незразумелыя эксперыменты. Наперадзе зноў нічога, ніводнай спробы зрабіць небяспечную перадачу ў цэнтр, паміж абаронцаў, забегчы, “пабадацца”. Славакі забіваюць, 65-ая хвіліна, а мы назіраем такую “карціну”: трэнер сядзіць злажыўшы ручкі, нападаючых не выпускае, гульнёй не кіруе ўвогуле, пакінуўшы сваіх футбалістаў адных на полі. А потым пачынаецца ныццё, усе выніватыя, усе слабыя, трэнер – нічога не вырашае. Дык навошта было ісці галоўным трэнерам, навошта было абяцаць выхад на чэмпіянат Еўропы, навошта вызываць у зборную гэтых няўмек, яікя сядзяць на скамейках у Расіі? Чаму нельга было даць згуляць “галодным “ Янушу і іншым. Чаму нельга было у апошняй гульні рызыкнуць, усё роўна горш ужо не было б! Хай згулялі б тыя, хто можа і горшы на погляд трэнера, але хто рвецца ў бой, хто можа на эмоцыях выцянуць?

Рыхагель не казаў перад Еўра-2004 пра тое, што яны яго выйграюць. А каб і казаў, то яму б не паверылі і засмяялі. Але ён проста моўчкі зрабіў сваю каманду мацнейшай ў Еўропе на той момант. Кандрацьеў абяцаў вывесці нас на Еўра-2016, але паставіў нас на адную ступень з Люксембургам і быў засмеяны.

Эх, я не хачу і не маю права гаварыць нешта дрэннае ў адрас Кандрацьева, але тое, што ён не зрабіў нічога добрага з камандай і не апраўдаў нашыя надзеі – факт. Я шчыра кажу дзякуй Георгію Пятровічу за тыя хвіліны шчасця, якія ён нам падараваў, калі кіраваў моладзевай камандай, жадаю яму здароўя і поспехаў у дальнейшым. Хтосьці скажа, што ўсё гэта лірыка – і магчыма будзе правы. Але самае дрэннае, хочацца верыць, ужо мінавала. Эмоцыі ўжо не такія моцныя. Шмат чаго сказана и напісана. Цяпер нам усім ўсё роўна застаецца верыць у нашых хлопцаў і чакаць новага трэнера, які стане для нас нашым Рыхагелем.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья