Tribuna/Футбол/Блоги/Ни слова про футбол/Выйшла душэўная дакументалка пра школу-інтэрнат па грэблі. Адзін з герояў – алімпійскі чэмпіён, які не маўчыць пра жахі ў Беларусі

Выйшла душэўная дакументалка пра школу-інтэрнат па грэблі. Адзін з герояў – алімпійскі чэмпіён, які не маўчыць пра жахі ў Беларусі

Уладзімір Парфяновіч у кiно.

26 февраля 2021, 16:44
Выйшла душэўная дакументалка пра школу-інтэрнат па грэблі. Адзін з герояў – алімпійскі чэмпіён, які не маўчыць пра жахі ў Беларусі

Адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Дні на ва­дзе». Гэта карціна пра школу-інтэрнат па грэблі, куды прыязджаюць дзеці з малазабяспечаных сем’яў Мастоўскага раёна. Для іх гэта рэальная магчымасць не толькі добра правесці час, але і «выбіцца ў людзі». Рэжысёрам «Дней на ва­дзе» стаў адзін з самых выбітных беларускіх дакументалістаў сучаснасці Дзмітрый Махамет. А адным з герояў фільму стаў шматразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч, які працуе трэнерам у гэтай школе.

Вось што рэжысёр распавёў пра фільм «Дні на вадзе»:

»...Да «Дзён на ва­дзе» я са­чыў за све­там пра­фе­сій­на­га спорту то­ль­кі на ад­лег­лас­ці, і, без­умоў­на, для мя­не ў ім усё бы­ло но­вае. Гэ­тую на­віз­ну ад­чу­ван­няў мож­на па­ра­ўнаць з пэў­ным эма­цый­ным шо­кам у доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва — быц­цам як па­ехаць пер­шы раз мя­жу ці яшчэ не­шта па­ра­ўна­ль­нае па та­кой мо­цы ад­чу­ван­няў. Я быў ра­ды па­зна­ёміц­ца і пра­вес­ці час з лю­дзь­мі, якія ста­лі го­на­рам на­шай кра­іны, па­зна­ёміц­ца з іх вуч­ня­мі, у якіх жыц­цё ку­ды бо­льш скла­да­нае, чым у звы­чай­ных шко­ль­ні­каў: ге­ро­ям фі­ль­ма да­во­дзіц­ца пе­ра­адо­ль­ваць бо­льш цяж­кас­цей і не кож­ны з іх змо­жа вы­тры­маць усё, па­йсці да кан­ца. Мне бы­ло ці­ка­ва, ка­лі ге­роі бы­лі вы­му­ша­ны па­кі­нуць межы шко­лы і па­тра­піць на спа­бор­ніц­твы. Там пе­рад та­бой пры­адчы­ня­ецца сап­раўднaя вяс­ляр­ная су­по­ль­насць са сва­ёй іе­рар­хі­яй, не­чым пад­обная да су­по­ль­нас­ці мас­та­коў ці кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, дзе ў мя­не бо­льш атрым­лі­ва­ла­ся зна­хо­дзіц­ца апош­нія га­ды.

Але мя­не ці­ка­віў не то­ль­кі спорт, мне ха­це­ла­ся па­гля­дзець на гэ­ты ма­ле­нь­кі свет бо­льш скла­да­на, бо спорт не мо­жа існа­ваць без іншых рэ­чаў, без уся­го та­го, што акру­жае спар­тсме­наў і да­па­ма­гае ім да­ся­гаць вы­ні­каў. Ка­лі бо­льш кан­крэт­на, то я ха­цеў зра­біць фі­льм у све­це спорту і ад­на­ча­со­ва як праз свет спорту дзі­ця па­сту­по­ва ад­кры­вае для ся­бе жыц­цё, пе­ра­адо­ль­вае цяж­кас­ці: ву­чыц­ца ста­лець, ву­чыц­ца па­кі­даць не­шта па­сля ся­бе, ву­чыц­ца ву­чыц­ца...».

Поўнае інтэрв’ю з рэжысёрам для часопіса «Мастацтва» чытайце тут.

Крынiца: BelarusDocs

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты