Блог Ставки сделаны

Пераможца конкурсу прагнозаў на матч «Дынама» Мінск – БАТЭ

Адразу восем удзельнікаў прадказалі лiк беларускага дэрбi і вытрымалі ўсе ўмовы конкурсу, але ніхто (!) не адгадаў хаця б аднаго аўтара забітага мяча.

Нават цікава, наколькі часта фігуравалі прозвішчы патэнцыйных герояў супрацьстаяння. Зрэшты, можаце пераканацца самі.

Flagman Дынама БАТЭ. 1:2 Радыёнау, Сiгневич, Сiмович

Цуд? - Няма дазволу!! 

Bateshnik2233 Дынама-БАТЭ 1:2 Адамавiч/Гардейчук, Сiгневич 

Нас не спынiць!

benzin Дынама - БАТЭ 1-2 Адамавiч; Сiгневiч, Гардзейчук 

Я купiў суддзю :)

Анатолий Симонович "Дынама" Менск – БАТЭ. 1:2. Стасевіч: Карніцкі, Гардзейчук.

Восень - пара жоутых...

zmei021992 Дынама-БАТЭ. 1:2 Стасевіч, Карницкi, Гардзейчук 

Пацверджанне сiлы чэмпiона

Horad.Barysaŭ Дынама Менск – БАТЭ. 1:2. Стасевіч. Карніцкі, Гардзейчук.

Пачакайце яшчэ, хлопцы :)

bumerang Дынама Мн – БАТЭ. 1:2 Адамавiч; Карнiцкi, Сiгневiч.

Дазванiуся да Глобы

Валик Иванов "Дынама" Менск – БАТЭ. 1:2. Удоджі - Карніцкі, Якаўлеў.

БАТЭ мацней

Такім чынам, як і дамаўляліся, у залік ідзе дадатковы фактар - каментар з трох слоў на беларускай мове. І тут перамога дастаецца, на думку партнёраў блога «Стаўкі зробленыя», кіраўнікоў крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф», аматару футбола пад нікам Horad.Barysaŭ. «Дынама» сапраўды трэба яшчэ пачакаць, каб у самых цяжкіх паядынках мяч ляцеў не ў штангу, а ў вароты.

Спадар Horad.Barysaŭ, як забраць футбольныя шчыткі - ў асабістых зносінах.

На наступным тыдні працягнем наш немудрагелісты конкурс. Там нас чакае матч Лігі Еўропы «Генгам» - «Дынама» Мінск. А потым яшчэ матч зборнай Беларусі ў Іспаніі. А потым Ліга чэмпіёнаў ... Увогуле, не вешайце нос, падпісвайцеся на блог, не прапускайце пачатак конкурсу і рабіце вашы стаўкі.

Дарэчы, Ягор Філіпенка нам пальцамі падказваў лік матчу. Правай рукой ўнізе - адзін гол гаспадароў. Левай уверсе - два на рахунку гасцей. Знакі, трэба іх прытрымлівацца часам :)

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья