Tribuna/Футбол/Блоги/Ставки сделаны/Конкурс. Адгадай лік матчу Іспанія – Беларусь

Конкурс. Адгадай лік матчу Іспанія – Беларусь

Блог «Стаўкі зробленыя» зноў запрашае паўдзельнічаць у няхітрым конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

13 ноября 2014, 18:12
74
Конкурс. Адгадай лік матчу Іспанія – Беларусь

Блог «Стаўкі зробленыя» зноў запрашае паўдзельнічаць у няхітрым конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

Нагадаю, што ў блога з’явіўся партнёр, так што ў лістападзе нам будзе жыць цікавей і змястоўней. Вы можаце пазнаёміцца з асартыментам тавараў на інтэрнэт-партале крамы «Грыф», можаце сабе што-небудзь замовіць да новага зімовага сезона. У прыватнасці, там вялізны выбар мячоў для гульні ў залах. Карацей, будзьце спартовымі!

. Ён дастаўся Horad.Barysaŭ, аднак затым з падачы пераможцы быў пераадрасаваны за найбольш сакавіты каментар карыстачу Bateshnik2233. Але прыз так да гэтага часу і не уручаны!  - дадайце мяне ў сябры ці пакіньце вашы каардынаты, як з вамі можна будзе звязацца. (Так, я памятаю, што вы мне пісалі, але адказаць не ўдалося).

Ну, а зараз матч нацыянальных зборных у цэнтры нашай увагі – Іспанія супраць Беларусі. Давайце паспрабуем адгадаць, як сустрэча завершыцца.

Для ўдзелу ў конкурсе тры ўмовы.

– пазначыць дакладны лік матчу;

– указаць аўтараў галоў;

– пракаментаваць на беларускай мове трыма словамі, чаму сустрэча павінна завяршыцца такім чынам. 

Прыклад: 1: 1 (Педра/Сігневіч) ... сілы каманд роўныя

Прагнозы пакідайце тут у каментарах. Апошні тэрмін – 15 лістапада, 20.00. Каментар з трох слоў мае вялікае значэнне. Пры іншых роўных будзе ацэненая арыгінальнасць і пачуццё гумару аўтара. Прыз на другі розыгрыш - набор для гульні ў покер ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф». Чаму покер? Ну, Аляксандра Глеба – Андрэй Зыгмантовіч ў гэтай гульні дока. Ды і ўсе мы азартныя. 

Поспеху вам у прагнозах! Поспеху нашай зборнай у Іспаніі!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов
Показать еще 74

Другие посты блога

Все посты