Блог Ставки сделаны

Пераможца конкурсу прагнозаў на матч зборных Iспанii i Беларусi

Сумны вечар ва Уэльве. Мы ў душы спадзяваліся на цуд, але розум падказваў ставіць на зборную Іспаніі. Ёсць пераможца і ўладальнік набору для гульні ў покер ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

У мінулы раз беларускае супрацьстаянне мінскага «Дынама» і БАТЭ выклікала ажыятаж, аднак дакладных прагнозаў з аўтарамі забітых мячоў было нягуста. А вось зараз траплялі дакладней. І апладыруем brest-milan стоячы! Дакладны лiк, два прозвішчы аўтараў галоў, проста, даступна і на мове, чаму так здарыцца. 

Нашы віншаванні! Набор для покера ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф» ваш! 

brest-milan 

Іспанія - Беларусь 3:0 (Касорла, Пэдра, Iско)Не бачу, за кошт чаго наша зборная і Зыгмантовіч могуць даць бой іспанцам! Таму лічу, што "чырвоная фурыя" без асаблівых праблем, на класе адолее нас!!!

Іншыя прэтэндэнты на перамогу.

sashaSH 

3:0 (Сілва 2, Бускетс) Рэванш у наступным цыкле!

ruslan.korol.1991 

3:0 (Педра,Сильва, Касорла). Лепш чым 5:0.

valodzka 

Гішпанія - Беларусь 3-0 (Пэдра, Пэдра, Марата) Зыга - тыя ж яйцы!

saens 

3-0 на карысць зборнай Iспанii/ Галы 2-коста, 1-Хави. першы тайм 2-0, другi 1-0/

Андрей Сухой 

3:0 (Фабрэгас,Пэдра, Алькасэр) Абавязаны згуляць лепш, чым Люксембург.

tartaruga_13 

3:0 (Коста-2, Сильва), Iспанiя значна мацней за Беларусь :-)

Дзякуй за ўдзел! Падпісвайцеся на блог, сачыце за наступнымі конкурсамі! Плённага працоўнага тыдня, сябры!

Автор

КОММЕНТАРИИ

Комментарии модерируются. Пишите корректно и дружелюбно.