Tribuna/Футбол/Блоги/Ставки сделаны/Конкурс. Адгадай бронзавага прызёра чэмпіянату краіны

Конкурс. Адгадай бронзавага прызёра чэмпіянату краіны

Блог «Стаўкі зробленыя» яшчэ раз запрашае паўдзельнічаць у конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

29 ноября 2014, 03:23
95
Конкурс. Адгадай бронзавага прызёра чэмпіянату краіны

Блог «Стаўкі зробленыя» яшчэ раз запрашае паўдзельнічаць у конкурсе прагнозаў. З прызамі ад крамы спартыўнай экіпіроўкі «Грыф».

Нагадаю, што ў блога ёсць партнёр, сумесна з якім мы спрабуем стаць вялікімі прадказальнікамі і нешта выйграць. Дарэчы, хутка Новы год – самы час выбраць падарунак сябру. Вы можаце пазнаёміцца з асартыментам тавараў на інтэрнэт-партале крамы «Грыф»

Ужо мінула два розыгрышы – было весела і цікава. А цяпер у канцы лістапада і трэці, прымеркаваны да фінішнага туру чэмпіянату краіны. Хто стане бронзавым прызёрам? «Тарпеда» або «Шахцёр»?

Умовы конкурсу:

– назваць каманду, якая зойме трэцяе месца;

– назваць лік матчу БАТЭ – «Шахцёр»;

– назваць лік матчу «Тарпеда-БелАЗ» – «Нафтан». 

Прагнозы пакідайце тут у каментарах. Апошні тэрмін – 30 лістапада, 12.00.

Прыз на трэці розыгрыш – вядома, футзальны мяч. У панядзелак ужо зіма, доўгая і непрыемная, будзем туліцца ў залах. А без мяча нікуды. 

Поспеху вам у прагнозах! 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов
Показать еще 95

Другие посты блога

Все посты