Tribuna/Футбол/Блоги/Оршанская битва/Аршанцы ў трэці раз за гісторыю саступілі дарогу ў Кубку будучаму пераможцу! Як такое можа быць?

Аршанцы ў трэці раз за гісторыю саступілі дарогу ў Кубку будучаму пераможцу! Як такое можа быць?

АБФФ перад фіналам чарговага розыгрышу паказала новы кубак Беларусі. Яго вырабілі па матывах трафэю, які ўручалі пераможцам Кубку БССР да 1991-га, а пасьля Кубку Рэспублікі Беларусь да 2003 году.

Автор — VarSaSha
24 мая 2022, 08:47
1
Аршанцы ў трэці раз за гісторыю саступілі дарогу ў Кубку будучаму пераможцу! Як такое можа быць?

АБФФ перад фіналам чарговага розыгрышу паказала новы кубак Беларусі. Яго вырабілі па матывах трафэю, які ўручалі пераможцам Кубку БССР да 1991-га, а пасьля Кубку Рэспублікі Беларусь да 2003 году. «Старт» у 1971-м быў у адным кроку ад заваяваньня трафэю.

У фінале Кубка на менскім стадыёне «Дынама» сустрэнуліся барысаўскі БАТЭ і «Гомель». Гамельчукі — трэцяя каманда, якой наш клуб саступіў дарогу на шляху да перамогі. orshafans3 успомніў усе выпадкі. Вось спасылка на арыгінал: https://orshafans3.livejournal.com/144887.html

1996/97. Першы такі выпадак здарыўся ў ліпені 96-га, калі легмашаўцы, амаль ня маючы рэзэрваў, у 1/16 фіналу згулялі ўнічыю з бабруйскай «Белшынай» 0:0, у дадатковы час каманды забілі па мячы, і толькі ў сэрыі пэнальці бабруйчане былі мацнейшымі. Гэта быў адзін з найлепшых матчаў у выкананьні аршанцаў у 90-я. Хто ж мог ведаць, што «Белшына», якая з такой цяжкасьцю прайшла нас на першым этапе, у выніку здабудзе Кубак?! У фінале бабруйчане перамаглі 2:0 сталічнае «Дынама-93».

2015/16. Другі выпадак, калі мы саступілі дарогу будучаму ўдзельніку фіналу дасюль успамінаецца з сумам. Гэта было менавіта ў тым сэзоне, калі аршанцы ганебна саступілі 0:5 і 1:11 жодзінскаму «Тарпэда» ў 1/16 фіналу. І тады, дарэчы, клюб, якому сіня-белыя саступілі дарогу, стаў уладальнікам трафэю, у 11-мэтровых перагуляўшы БАТЭ.

2021/22. У 1/16 фіналу аршанцы без варыянтаў прагулялі «Гомлю» 2:6. І ў гэты раз аформілася традыцыя - каманда, якая прайшла аршанцаў на шляху да фіналу ўзяла Кубак Беларусі! Фантастыка!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты