Tribuna/Футбол/Блоги/Оршанская битва/70 гадоў русыфікацыі беларускага спорту

70 гадоў русыфікацыі беларускага спорту

Сёлета спаўняецца 70 гадоў русыфікацыі галоўнага спартовага выданьня Беларусі на свой час - «Фізкультурніка Беларусі», - піша orshafans3.

Автор — VarSaSha
25 сентября 2022, 10:06
70 гадоў русыфікацыі беларускага спорту

Сёлета спаўняецца 70 гадоў русыфікацыі галоўнага спартовага выданьня Беларусі на свой час - «Фізкультурніка Беларусі», - піша orshafans3.

У 1952 годзе камуністы вырашылі, што пісаць па-беларуску можна хіба пра культуру, а пра спорт варта пісаць на «общепонятном языке». Так газэта, якая першы ад заснаваньня год выходзіла па-беларуску, атрымала расейскамоўную вэрсію, што неўзабаве замяніла родную мову. Так падмацаваўся міт пра тое, што ў беларускай мове няма спартовай, навуковай і тэхнічнай тэрміналёгіі, хаця многія яе распрацоўшчыкі леглі ў сырую зямлю ад куляў бальшавікоў у 30-я, а іхныя работы былі асуджаныя на занядбаньне. Рэдакцыя «ФБ» у 1952 годзе ўдавала клопат пра білінгвізм, выдаючы як беларускую, так і расейскую вэрсіі газэты, але пазьней аб’явіла, што будзе выходзіць выключна па-расейску.

На відарысе газэта «Фізкультурнік Беларусі», выразка з нумару за вясну 1952 году з календаром гульняў чэмпіянату БССР, у якіх прыняла ўдзел і аршанская «Праца» (будучы «Старт»).

Сумна, але нават сёньня, праз 70 гадоў (!) у беларусаў няма магчымасьці чытаць спартовае СМІ на роднай мове. Важныя крокі да беларусізацыі робіць «Трыбуна», і хочам верыць, матэрыялы па-беларуску неўзабаве будуць публікавацца парталам штодзённа, а ня толькі па нядзелях.

Дзёньнік «Радыё Аршыца» створаны ў 2011 годзе і ад самага першага дня працуе на беларускай мове, толькі зрэдку цытуючы безь перакладу некаторыя матэрыялы па-расейску, па-ўкраінску ці па-польску, на мовах, якія могуць зразумець беларусы безь перакладу.

Заклікаем усю супольнасьць беларускіх блогераў ствараць свае матэрыялы па-беларуску, зь якой бы тэмай вы ні працавалі. Будучыня ўсяго беларускага ў нашых руках, нагах, словах і галовах. Мы паважаем усе культуры і мовы сьвету, але на нас адказнасьць за захаваньне свайго, таму ня трэба зьдзіўляцца, што беларускае ў сьвеце і аршанскае ў Беларусі нам бліжэй да цела.

Другие посты блога

Все посты