Tribuna/Волейбол/Блоги/Оршанская битва/20 кастрычніка, споўнілася б 75 гадоў Уладзімеру Купаву — стваральніку валейбольнага клюбу «Ўзьлёт»

20 кастрычніка, споўнілася б 75 гадоў Уладзімеру Купаву — стваральніку валейбольнага клюбу «Ўзьлёт»

20 кастрычніка, споўнілася б 75 гадоў Уладзімеру Іванавічу Купаву — стваральніку клюбу «Ўзьлёт», які працягнуў слаўныя традыцыі легмашаўскага валейболу. На жаль, гэты вялікі чалавек даўно ня з намі, але мы будзем памятаць зробленае ім.

Автор — VarSaSha
20 октября 2022, 15:07
20 кастрычніка, споўнілася б 75 гадоў Уладзімеру Купаву — стваральніку валейбольнага клюбу «Ўзьлёт»

20 кастрычніка, споўнілася б 75 гадоў Уладзімеру Іванавічу Купаву — стваральніку клюбу «Ўзьлёт», які працягнуў слаўныя традыцыі легмашаўскага валейболу. На жаль, гэты вялікі чалавек даўно ня з намі, але мы будзем памятаць зробленае ім. Раім прачытаць тэкст orshafans2 пра Уладзімера Купаву і «Ўзьлёт» зь вялікай колькасьцю архіўных здымкаў трэнэра і каманды!

Гісторыя аршанскага валейболу даўняя і мае шмат традыцый. Новы якасны зрух наперад адбыўся ў 1996, калі аршанскі трэнер Уладзімер Купава (20.10.1947 — 11.12.2015) дамогся стварэньня валейбольнага клуба «Ворша». Пазьней каманда была названая «Ворша-БКІК» па імю прыватнага інстытута, які меў сваю філію ў Воршы, а потым наш калектыў стаў насіць паэтычную назву «Ўзьлёт». Пагадзіцеся, складана прыдумаць лепшую для валейбольнай дружыны, гэта ідэальная назва. Уладзімер Купава ўзначальваў каманду ў 1996-2002 гады, увесь гэты час шкілетам каманды былі ягоныя выхаванцы.

Нарадзіўся Ўладзімер Купава ў Воршы 20-га кастрычніка 1947 года. Ягоная маці Надзея Раманаўна паходзіла зь вёскі Селішча на Аршаншчыне, а бацька Нікан Генадзевіч з Крычава. Маці не змагла даць сыну сапраўднае прозьвішча Кукіраў, таму што яе мужа арыштавалі незадоўга да нараджэння сына. Арыштавалі як чалавека, які быў у фашысцкім палоне – гэта значыць палітычна нядобранадзейнага. Нікана Генадзевіча забралі ў ГУЛАГ. Савецкая сістэма нярэдка паступала зь людзьмі, якія ваявалі за вызваленьне, горш, чым нават гітлераўскія каты. Таму маленькі Валодзя атрымаў прозвішча Купава і імя па бацьку Іванавіч, як у ягонай бабулі Еўдакіі. Сын быў адзіны, позьні (на той момант маці было 37 гадоў), і таму яна вельмі непакоілася за яго будучыню, рабіла ўсё, каб засьцерагчы ад розных непрыемнасьцяў.

Бацька У.Купавы Нікан Генадзевіч

У.Купава .Фота ў юнацтве У 1954 Уладзімер Купава паступіў вучыцца ў Аршанскую сямігадовую школу №13. У 1961 годзе скончыў сямігадовую школу і перайшоў для працягу навучання ў Аршанскую сярэднюю школу №2 , якую скончыў у 1965. У гэтым жа годзе пачаў працаваць навучэнцам токара на Аршанскім заводзе “Чырвоны барацьбіт”, дзе быў да 1970 года. Улетку часта бываў у вёсцы Селішча, дзе жылі яго цёткі – Марына і Хрыстына. Ужо ў тыя гады добра гуляў у валейбол і тэніс. Потым паступіў у Віцебскі тэхнікум фізічнай культуры на спецыяльнасьць «Трэнер па валейболе». У 1972, скончыўшы тэхнікум з чырвоным дыпломам, паступае ў Беларускі Дзяржаўны інстытут фізічнай культуры на педагагічны факультэт, які скончыў амаль на «выдатна», толькі з адной «4» па гішпанскай мове. Гэтую мову Ўладзімер Купава вельмі любіў усё жыцьцё,  набываў падручнікі, сябраваў з кубінцам Луісам, які воляй лёсу апынуўся ў Воршы.

 

 

Падчас студэнцкай практыкі

У 1972 годзе Ўладзімер Купава ажаніўся зь Ліліяй Занкевіч, якая паходзіла зь вёскі Камары, што стаіць на Віліі. У 1973-м у сужэнцаў нарадзілася дачка Вольга. Калі скончылася навучаньне ў інстытуце ў Менску, сям’я пераехала ў родны горад мужа і бацькі — Воршу. Гэта здарылася ў 1976 годзе, Уладзімер Купава заняў пасаду старшыні Аршанскай гарадзкой рады спартовага таварыства «Чырвоны сьцяг». У 1978 годзе пераведзены працаваць старшынёй камітэта па фізічнай культуры і спорту пры Аршанскім гарвыканкаме. У 1980 годзе адбіраўся дэпутатам Аршанскага гарадзкога Савета народных дэпутатаў. У 1982 годе стаў трэнерам па валейболе ў дзіцяча-юнацкай школе пры прафкаме ПА “Прамшвеймаш”. У складзе Аршанскай дэлегацыі наведаў Францыю і прымаў удзел у таварыскай сустрэчы па валейболе з камандай горада-пабраціма Воз-ан-влен.

 

 

У.Купава на пасяджэньні спорткамітэта Легмаша (справа)

У 1996 быў заснаваны валейбольны клуб, які Купава ачольваў да 2002 года. Клуб быў ягоным жыцьцём, важнейшай справай. У вольны час трэнер пісаў вершы, большая частка якіх, на жаль, пакуль ня знойдзеная. А вось адзін зь вершаў, які захаваўся. Паэтычны твор трэнер прысьвяціў каханай жонцы:

По городу чужому я медленно иду,

Твой образ милый, как икону, я несу,

И с трепетом немым я ожидаю среду,

Когда к тебе, любимая, поеду.

Я на дорогу выйду, что бежит на юг,

И с восхищеньем оглянусь вокруг.

Шофера на “попутке” я тихонько попрошу:

“Подборюсь, браток, я к миленькой спешу!”

Он мне с улыбкой скажет: “Залезай,

Да милой дом в пути не прозевай!”

Не знает он, что, будь я хоть без глаз,

К знакомому крылечку выйду в самый раз.

Не понимает он влюбленых состоянье,

Когда влечет их обоюдное желание. Шэраг фотаздымкаў са спаборніцтваў і паходаў са сваімі падапечнымі

 

З 2002 года працаваў трэнерам па валейболе вучэльні алімпійскага рэзерву ў Магілёве. Выйшаўшы на пенсію па стане здароўя, усё роўна імкнуўся працаваць зь дзецьмі. Працаваў настаўнікам АБЖ у ПТВ-110. Быў суддзёй па валейболе Нацыянальнай катэгорыі. Яго ня стала 11-га сьнежня 2015 года пасьля працяглай хваробы на 69-м годзе жыцьця. Пахаваны славуты аршанскі трэнер, заснавальнік «Узьлёта» на могілках у вёсцы Харкаўка Аршанскага раёна.

За гульнёй у шахматы ў ПТВ-110

 

 

Цяпер крыху падрабязьней пра нараджэньне «Ўзьлёта». У 1978 годзе ва Ўладзімера Купавы нарадзіўся сын Дзяніс. Гэта паслужыла штуршком да набору групы дзяцей у секцыю валейболу. Калі Дзянісу споўнілася 6 гадоў, бацька набраў групу хлопцаў 1978 года нараджэньня. Увесь год трэніроўкі ў горадзе, паездка на лета ў лагер «Дружба». Менавіта гэтыя хлопцы складуць у будучыні асноўны склад валейбольнай каманды “БКІК-Ворша”, якая ўжо ў сезоне 1997-1998 гг. заваюе першае месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і з трыумфам выйдзе ў найвышэйшую лігу. На фотаздымках урачыстага вечара, прысьвечанага сьвяткаваньню гістарычнай для аршанскага валейболу падзеі, Уладзімер Купава і ягоныя падапечныя не хаваюць радасьці. Каманда бязь нейкіх агульнавядомых зорак, уласнымі сіламі заслужыла такі посьпех. Гульцы ў знак удзячнасьці падхапілі трэнера і пачалі яго качаць на руках.

5.Фалькоў Андрэй, 10.Рублеўскі Сяргей, 15.Выхаванец Руслан, 2.Падгол Міхаіл, у зялёнай форме Баранаў Андрэй. Трэці справа ў верхнім шэрагу Лебядзеўскі Аляксей

Прайшло 18 гадоў з таго часу, як трэнер пакінуў родны клуб, але дагэтуль на пляцоўцы ў форме «Ўзьлёта» выступаюць некаторыя ягоныя выхаванцы. Многія выхаванцы Ўладзімера Іванавіча пасьпяхова выступалі ня толькі за «Ўзьлёт», але і за іншыя клубы, станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі чэмпіянату Беларусі, выступалі за мяжой, абаранялі гонар зборнай Беларусі.

Другие посты блога

Все посты