Tribuna/Футбол/Блоги/Блог імя Лявона Вольскага/Сябры. Я а лягу-прылягу

Сябры. Я а лягу-прылягу

Цудоўныя вершы апошняга народнага паэту Беларусі Ніла Гілевіча.

1 апреля 2016, 13:46
1
Сябры. Я а лягу-прылягу

Барадулін, Бураўкін, зараз Гілевіч... За кароткі тэрмін столькі гэткіх вялкіх страт для Беларусі. І пакуль не відаць, хто зойме іх месца. Месца асілкаў, на якіх трымаецца Беларусь.

І я ненавіджу гэтую ўладу за тое, што столькі светлых, прыгожых, разумных, чыстых, свядомых твараў шчырых беларусаў у адным месцы даводзіцца ўсё часцей бачыць толькі падчас вось такіх развітанняў, як з Нілам Сымонавічам ці Анечкай Вольскай.

Яны не баяцца толькі нябожчыкаў і зараз пачнуць расповяд, які добры паэт быў Гілевіч. Усё астатняя, акрямя нябожчыкаў, ў іх вызывае дзікі страх. Яны нават на развітанні стаяць недзе побач у сваіх чорных куртках з рацыямі ў кішэнях. Але іх усё адно меньш.

Некалі прыйдзе час, калі сілы розуму й святла пачнуць браць рэванш.

Ніл Сымонавіч, вечная памяць...

Вялікая беларуская песня з цудоўнымі вершамі Гілевіча. Пад яе мой Глеб засыпае і ужо калі-нікалі спявае. Кліп «Сяброў» - гэта, канешне, асобная гаворка :).

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Blank title. Fix it!
28 марта 2017, 21:15
The Beatles. Let It Be
22 февраля 2016, 13:59
Все посты