Tribuna/Футбол/Блоги/Пан Кузьміч/Спампаваць патч Беларуская Вышэйшая Ліга для Fifa 09

Спампаваць патч Беларуская Вышэйшая Ліга для Fifa 09

Наіўная гісторыя аб першым знаёмстве з айчынным футболам, міліцыянтамі і хычынамі

Блог — Пан Кузьміч
Автор — Mikita Hamon
15 февраля 2015, 15:10
1

 "Гэй, паночак, за каго ганяеш?" - фраза, якую чулі бадай усе вучні беларускіх школ. Але я заўсёды быў далёкі ад каляфутбольнага свету, таму выразы кшталту "мой брат - пітбуль", калі і ўспрамыліся мной, то максімум праз прызму асацыяцый з Гарыкам Бульдогам Харламавым. 

 Пасля цяжкіх школьных будняў, а часам і замест іх (так, я таксама ў пэўным сэнсе быў хуліганам) мяне сустракалі пласмасавыя фанаты на раскошных стадыёнах "EA sports arena" і "Konami stadium". Часта разам са мной у свет футбольных баталій пагружаўся мой аднакласнік, а з замызганага плакату нам усміхаўся ашаламляльны Андрэй Шаўчэнка.

 Гэта быў рамантычны час, калі аб патэнцыяле футбалістаў мы з сябрам рабілі высновы ў залежнасці ад іх скілоў у футбольных сімулятарах. Потым нашыя развагі перарасталі ў палкія спрэчкі на перапынках - і прозвішчы футбалістаў, здольнасці якіх былі зацверджаны аўтарытэтнымі футбольнымі аналітыкамі ўсёй паралелі, красаваліся на спінах кожнага другога шкаляра.

 Ішоў час, з імі ішла і змена прыярэтатаў. На перапынках пачалі абмяркоўвываць дзе на раёне могуць прадаць піва, а пасля заняткаў маё запрашэнне пагрузіцца ў свет футбольных сімулятараў успрымалі як жарт. Вяртаўся я дамоў у адзіноце, будаваць кар'еру ў фіфе адному было ўжо не так цікава, ды і бацькі не былі ў захапленні ад майго нездаровага кар'ерызму. Паступова адыходзячы ад фіфашных спраў, я пачаў прыглядацца да дзіўных абрывіатур на сценах дамоў кшталту "FCDM zone". Па тлумачэнні я звярнуўся да майго былога паплечніка па фіфе. З гонарам прагучаў адказ: "Я з Малінаўкі, гэта мой горад, мой раён, раён дынамікаў". Гісторыі на курылцы ад хлопцаў у бела-блакітных шаліках чаплялі і пужалі адначасова. Усе мае веды з футбольных сімулятараў ніяк не перакрыжоўваліся з гэтымі гісторыямі. Каб разабрацца ў айчынным футболе, я доўгімі намаганнямі паставіў сабе патч беларускай вышэйшай лігі і пачаў вывучаць прозвішчы айчынных футбалістаў і мяне гэта, мякка кажучы, зяцягнула.

 Мае бацькі занепакоіліся маім тайм-менджментам. Я планаваў дзень так, каб зрабіць усе руцінныя справы да вечара і са спакойнай душой пагрузіцца ў свет футбольных сімулятараў. Пасля школы з сябрамі мы спяшаліся на футбольныя трэніроўкі, а пасля трэніровак ужо толькі я спяшаўся па сваіх неадкладных віртуальных справах. Так, мае бацькі і вырашылі тэрмінова звадзіць мяне на стадыён і дазволілі мне ўзяць з сабой любога сябра. Матч быў выбраны выпадковым чынам і гэта быў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы УЕФА. На той момант я быў у эйфарыі: "Я стану сведкам матчу ЛІГІ ЕЎРОПЫ УЕФА на свае вочы". Запрасіў, я, канечне ж, свайго сябра з Малінаўкі. Так, ён быў у змешанных пачуццях ад афішы "МТЗ - Суцьеска", але запрашэнне маё усё ж такі прыняў.

 

 Тыя ўражанні, напэўна, і да сённяшняга дня засталіся самымі моцнымі. Я адчуваў сябе героям "Шоу Трумана", нібыта ўвесь свет глядзіць фільм са мной у галоўнай ролі. Кожны глядач з заміраннем сэрца назірае за тым, як мяне просяць дастаць тэлефон і ключы з кішэняў, а потым мяне пачынаюць даглядаць міліцыянты. Я даволі канкрэтна ўяўляў сябе самым адвязным лідарам "Curva sud", які трапляе на Сан-Сіра, нягледзячы на ўсе забароны і чорныя спісы. Канечне, мая свядомасць часам вярталася на стадыён Трактар, калі нам з сябрам бацькі прапаноўвалі пакаштаваць экзатычную страву пад назвай "хычын" ці калі я бянтэжыўся справіць патрэбу ў пісуар, але гэта ўсё былі дробязі. 

 Качаткова мяне торкнула, калі я пачуў гімн Лігі Еўропы, а за ім стартавы свісток. Я бачыў знаёмыя мне, дзякуючы EA sports і стваральнікам патчаў, прозвішчы. На той час я не мог сабе паверыць, што я бачу Абукабара Камара і Аляксандра Суліму на свае вочы. Напэўна, ніхто не прапускаў праз сябе настолькі глыбока тое, што адбываецца на стадыёне Трактар у той дзень. Матч скончыўся лікам 2-1 на карысць МТЗ. Вынік матчу, як і сам матч мне не столькі запомніліся, як гэты ажантураж перад матчам, які я сам сабе намаляваў у галаве.

 Прайшло амаль 6 гадоў і я з зайздрасцю самому сабе ўзгадваю той дзень і тыя эмоцыі. На жаль, я сёння не магу атрымліваць такія эмоцыі ад паходу на Трактар. І не зусім таму, што сёння там праводзіць хатнія матчы Дынама. Усё таму, што я так і не змог знайсці сябе ў беларускім футболе. Крыху пасталеўшы, я пачаў хадзіць на ўсемагчымыя матчы, як і на Дынама, так і на "ФК Мінск". Азнаёміўшыся з футбольнай тэрміналогіяй, я магу пералічыць сябе да глорыхантэраў. У мяне няма ўлёблёнцаў у Беларусі, але я падтрымліваю ўсе айчынныя клубы на еўраарэне. Я ездзіў у Жодзіна з сябрамі падтрымаць "ФК Мінск", я ездзіў у Барысаў падтрымаць Дынама, і ,канечне ж, я хадзіў на матчы БАТЭ ў Мінску.

 Я вельмі шкадую, што не прымусіў сябе заўзець за якую-небудзь з мінскіх каманд, бо сёння я аддаў бы ўсё за такое багатае ўражанне, як у той рамантчычны час выхаду патчу беларускай лігі для дзявятай фіфы. Складана сябе ўявіць нават фанатам БАТЭ. Наўрад ці я змагу на апошнім матчы Радзівонава рваць душу і крычаць: "дзякуй, Віталь" кшталту таго, як гэта рабіў Тыцыяна Крудэлі на апошнім матчы Індзагі са сваім "grazie pipo".

 

 На жаль, я не змагу прывесці свайго сына на фан-сектар якой-небудзь з мінскіх каманд. У лепшым выпадку мы будзем сядзець на кузьмічах адрэстаўраванага Дынама, а, што больш верагодна будзем удзень, разваліўшыся на канапе, глядзець беларускі футбол, а ўвечары чакаць сопку ў добрай якасці. 

 Але заўсёды ёсць зборная, якая часам дарыць нам станоўчыя эмоцыі і вяртае мяне ў той малады гарачы час фантастычных уражанняў.

 Сябры, часцей хадзіце на беларускія стадыёны і не спяшайцеся сталець!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов