Tribuna/Прочие/Блоги/Пинта-Шминта/Дзяўчыны белспорту (і нават Домрачава) не раз здымаліся для мужчынскіх часопісаў: Playboy і адмовы яму, фота з будучым мужам, вышыванка Хіжынковай

Дзяўчыны белспорту (і нават Домрачава) не раз здымаліся для мужчынскіх часопісаў: Playboy і адмовы яму, фота з будучым мужам, вышыванка Хіжынковай

...

Автор — Алесь Коваль
2 мая 2021, 15:00
2
Дзяўчыны белспорту (і нават Домрачава) не раз здымаліся для мужчынскіх часопісаў: Playboy і адмовы яму, фота з будучым мужам, вышыванка Хіжынковай

На днях гімнастка Меліціна Станюта выклала ў Instagram фота, прызначаныя, мяркуючы па подпісу, для ўкраінскай версіі часопіса Playboy. Што ж, не так адкрыта, як бывае ў гэтым выданні, але эстэтычна!

Гэта далёка не першы выпадак, калі дзяўчыны з белспорту або яго атачэння здымаюцца для мужчынскіх часопісаў – так, і для Playboy таксама. Успамінаем самыя яркія фотасэты.

Вікторыя Азаранка

У 2009-м тады яшчэ 19-гадовая тэнісістка, якая толькі ўвайшла ў сусветны топ-10, засвяцілася ў французскай версіі часопіса для мужчын FHM. Азаранка казала, што ёй спадабаўся працэс, але трэба было строіць з сябе манекен, што было цяжка. Магчыма, таму ў настолькі адкрытых фотасесіях тэнісістка больш не здымалася, нават калі стала чэмпіёнкай турніраў Вялікага шлема і першай ракеткай свету.

Дар’я Домрачава

Біятланістка, у кар’еры якой мноства ўзнагарод, карысталася папулярнасцю ў беларускіх глянцавых часопісаў. У 2010-м бронзавая медалістка Ванкувера засвяцілася на вокладцы Pingouin.

А ў 2015-м ужо трохразовая чэмпіёнка АГ стала тварам нумару Dolce Vita.

 

У 2016-м Домрачава падзякавала за работу і выдатную вокладку часопіс Fashion Collection. Праўда, заўзятары заявілі, што не пазнаюць спартсменку на фота пасля апрацоўкі.

 

Вольга Барабаншчыкава

Вядомую тэнісістку падчас кар’еры пастаянна ўключалі ў топы красунь яе вiду, і нядзіўна, што яна атрымала прапанову здымак ад Playboy. Але на гэта спартсменка не пагадзілася – не хацела агаляцца цалкам. Але яркія фотасесіі ў Барабаншчыкавай ўсё роўна ёсць. Адна з іх – для мужчынскага часопіса XXL ў 2010-м.

Аляксандра Вітус

Вядомая па прозвішчу Сокал некалі футбалістка і ўладальніца Кубка Беларусі, завяршыўшы кар’еру з-за траўмы, сышла ў мадэльны бізнес праз прыклад старэйшай сястры – і цалкам паспяхова, адразу выйграўшы конкурс з прызам у выглядзе здымак для часопіса XXL. Прычым фотасесія ў Сокал прайшла з вядомым расiйскім шоўмэнам Цімурам Радрыгезам.

 

Дзяўчыне прапаноўвалі зняцца для Playboy, аднак да фота без бялізны яна апынулася не гатовая. Гэта не перашкаджала з’яўляцца ў іншых часопісах – вось, напрыклад, бэкстэйдж вобразу для беларускага Icon з 2015 года.

 

Даша Март

Жонка экс-брамніка «Юнацтва» Аляксандра Барадулі не саромеецца пікантных здымак. І вось яна як раз трапіла ў Playboy – а канкрэтна ў мексіканскую версію часопіса за студзень 2020 га.

Анастасія Касянкова

Былая жонка Аляксандра Глеба пазнаёмілася з мужам у 2006-м як раз на яскравай фотасесіі для часопіса – абодвух угаварыў на яе былы аўтар «Прэсбола» Сяргей Шчурко. Па словах Касянковай, Глеб пазней прызнаўся, што яму было цяжка адолець юрлiвасць на здымках.

А ў 2014-м, ужо пасля разводу з футбалістам, спявачка і мадэль заняла вокладку часопіса хакейнага «Дынама». Інтэрв’ю да фотасесіі рабіў усё той жа Шчурко.

Ганна Седакова

Першая жонка Валянціна Бялькевіча ўжо ў юным узросце стала вядомай спявачкай і працягвае заставацца папулярнай да гэтага часу, таму здымак у часопісах ў яе было вельмі шмат. Яна і сама любіла фотасесіі – настолькі, што для часопіса Maxim ў 2004-м пазіравала на чацвёртым месяцы цяжарнасці дачкой футбаліста. Бялькевічу такая актыўнасць была не даспадобы, і здымка стала адной з дэталяў, сукупнасць якіх не дазволіла сям’і доўга існаваць.

 

Здымалася артыстка і ў больш адкрытым стылі. А на вокладку расiйскага Playboy трапляла мінімум тры разы – адзін з іх быў яшчэ падчас жыцця з Бялькевічам, а самы свежы датаваны канцом 2019-га.

 

Вольга Хіжынкова

Экс-прэс-сакратар брэсцкага «Дынама» – сімвал дабрыні і любові да людзей, перанесенай праз усе выпрабаванні, нават калі гэта 42 сутак за кратамі ва ўмовах катавання. Так што большасць фотасесій Вольгі – гэта пра пяшчоту, а не эротыку. Але сярод іх можна вылучыць здымку для часопіса Icon у канцы 2014-га. Здаецца, вышыванка яшчэ ніколі не выглядала так горача!

Другие посты блога

Все посты