Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/На матчы Кубка ў аграгарадку не было хуткай – пасля жорсткага сутыкнення галовамi гульцам дапамагала доктарка гаспадароў

На матчы Кубка ў аграгарадку не было хуткай – пасля жорсткага сутыкнення галовамi гульцам дапамагала доктарка гаспадароў

23 мая 2021, 12:00
4
На матчы Кубка ў аграгарадку не было хуткай – пасля жорсткага сутыкнення галовамi гульцам дапамагала доктарка гаспадароў

Не паспеў яшчэ скончыцца розыгрыш Кубка Беларусі 2020/21 (сёння вечарам у фінале турніру ў Гомелі будуць змагацца БАТЭ і «Іслач»), як ужо пачаўся новы. У ім ужо на ўсю моц сякуцца каманды другой лігі. I «сякуцца» тут – не проста моцнае слова.

На стадыі 1/64 фіналу адзін з мацнейшых клубаў Д3 «Маладзечна» у гасцях сустракаўся з «Фалька», які месціцца ў аграгарадку Чаркасы з насельніцтвам менш за тысячу чалавек. Вось у такім стане знаходзіцца газон на тамтэйшым стадыёне (першае прывітанне ў адрас АБФФ).

«Маладзечна» i з такiм перамагло 7:2, але самым яркім эпізодам сустрэчы стаў не якi-небудзь з дзевяці галоў, а жорсткае сутыкненне двух гульцоў галовамi у сярэдзіне першага тайма (адсечка 25:35).

Паўабаронца «Фалька» Уладзіслаў Завадзкі і абаронца «Маладзечна» Раман Вінцукоўскі амаль на 10 хвілін пакінулі свае каманды. Дапамагала ім доктарка хатняй каманды – на матчы, па сведчаннях гледачоў, проста не было брыгады хуткай дапамогі (другое прывітанне ў адрас АБФФ). Прычым факт адсутнасці медыкаў на матчы ніяк не адлюстраваны ў пратаколе арбітрам сустрэчы Аляксандрам Копацем. Дарэчы, у яго брыгадзе, як гавораць балельшчыкi, адсутнiчаў чацвёрты арбiтр (трэцяе прывітанне ў адрас АБФФ).

Добра яшчэ, што абодва футбалiсты праз колькi хвiлiн змаглi працягнуць сустрэчу – Завадзкага замянiлi толькi ў сярэдзiне другога тайма, а Вінцукоўскі, якому, бадай што, з-за рассячэння зрабiлi павязку на галаву, увогуле дагуляў да канца матча.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты