Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/Joma абвясціла аб супрацоўніцтве з «Зенітам». Украінцы патрабуюць тлумачэнняў – у форме гэтага ж вытворцы гуляе іх зборная. Але гэта яны яшчэ не бачылі белклубы
Блогі

Joma абвясціла аб супрацоўніцтве з «Зенітам». Украінцы патрабуюць тлумачэнняў – у форме гэтага ж вытворцы гуляе іх зборная. Але гэта яны яшчэ не бачылі белклубы

«Карпаты» ужо скасавалі пагадненне з іспанскай кампаніяй.

Автор — Бэзавы Кіт
4 марта 2023, 11:54
Joma абвясціла аб супрацоўніцтве з «Зенітам». Украінцы патрабуюць тлумачэнняў – у форме гэтага ж вытворцы гуляе іх зборная. Але гэта яны яшчэ не бачылі белклубы

Расійскі «Зеніт» прэзентаваў новую форму, вытворцам якой з'яўляецца іспанская Joma. Кампанія таксама працуе са зборнай Украіны. Аб працы Joma на расійскім рынку было вядома і раней. У прыватнасці, паведамлялася аб кантракце з ЦСКА і «Ахматам», клубам Рамзана Кадырава.

Адразу пасля таго, як «Зеніт» абвясціў аб супрацоўніцтве з Joma, львоўскія «Карпаты» спынілі кантракт з кампаніяй і заключылі пагадненне з Nike.

Прычынай такога рашэння стала адсутнасць выразнай пазіцыі кампаніі Joma па спыненні працы на расійскім рынку. Нядаўняя прэзентацыя новай формы ад Joma адной з каманд з краіны-тэрарыста ў чарговы раз пацвердзіла правільнасць рашэння менеджменту клуба «Карпаты», – гаворыцца ў паведамленні львоўскага клуба.

Яшчэ ў ліпені 2022 года на фоне чутак пра супрацу кампаніі на рынку агрэсара Tribuna.com звярнулася да УАФ з афіцыйным запытам аб супрацоўніцтве Joma з расійскімі камандамі.

Тады адказ быў такім: «галоўны офіс кампаніі Joma спыніў усе спонсарскія кантракты з расійскімі і беларускімі спартыўнымі камандамі ў сувязі з пачаткам поўнамаштабнай вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны».

Зборная Украіны працягвала супрацоўнічаць з Joma нават пасля таго, калі інфармацыя аб угодзе кампаніі з ЦСКА і «Ахматам» афіцыйна пацвердзілася.

З публічнай заявай ужо выступіў афіцыйны дыстрыб'ютар прадукцыі іспанскай кампаніі ва Украіне - ТАА «Спорт Сэрвіс», уладальнікам якога, па дадзеных сэрвісу YouControl, зʼяўляецца член выканкама УАФ і прэзідэнт Асацыяцыі футзала Украіны Сяргей Владыко:

«Паважаныя заўзятары! Мы не менш вас здзіўлены і абураныя навіной пра тое, што Joma становіцца тэхнічным спонсарам аднаго з расійскіх клубаў. Наша кампанія зʼяўляецца на 100% украінскай, дзе працуюць сапраўдныя патрыёты Украіны.

З першых дзён вайны мы падтрымліваем нашы ўзброеныя сілы, закупляючы і перадаючы на фронт усё неабходнае для нашай перамогі! Некаторыя нашы супрацоўнікі цяпер знаходзяцца ў шэрагах ВСУ.

Мы не маем падвойнага погляду на гэтую сітуацыю і наша пазіцыя адназначная! Спонсарства расійскага спорту – гэта безадказныя дзеянні, якія мы не можам падтрымліваць! Але мы павінны дачакацца афіцыйнай інфармацыі.

Цяпер мы звярнуліся ў цэнтральны офіс кампаніі Joma Sport па тлумачэнні і афіцыйны каментар з нагоды гэтай сітуацыі», – пазначана ў рэлізе, апублікаваным на старонцы дыстрыбутара ў Instagram.

Пасля з гэтай нагоды выказалася і УАФ:

«Сёння стала вядома пра прэзентацыю расейскім клубам »Зеніт« новай формы брэнда, які з'яўляецца тэхнічным спонсарам нацыянальнай зборнай Украіны. У сувязі з гэтым »УАФ маркетынг« накіраваў у галаўны офіс Joma запыт з просьбай даць тлумачэнні па гэтай сітуацыі. У прыватнасці, ці мае цэнтральны офіс Joma стаўленне да прэзентацыі і ў цэлым да распрацоўкі дызайну формы ФК «Зеніт», і як так здарылася, што на прэзентаванай форме расійскай каманды красуецца лагатып Joma?

«УАФ маркетынг» спадзяецца атрымаць выразны адказ на гэтае пытанне ў бліжэйшы час.

І хаця Joma заяўляе, што не працуе з беларускімі камандамі, яны ўсё адно гуляюць у форме іспанскага вытворцы.

«Дынама-БГУФК» 2 лютага на матчы з расійскай камандай «УОР 5 Майстар-Сатурн» (9:0):

«Іслач» гуляла з «Маладзечна» (3:0) 1 сакавіка.

«Гомель» прайграў «Шахцёру" у першым афіцыйным матчы сезона - Суперкубку Беларусі (0:1)

Мозырская «Славія» па сённяшні дзень падпісвае навічкоў у іспанскіх брэндзе:

«Белшына» і «Паперпрам» адразу ўдвох згулялі ў Joma 25 лютага:

Магілёўскі «Дняпро» прайграў таварняк БАТЭ (1:3) 25 лютага ў Joma:

Пінская «Хваля» таксама не думае нічога мяняць. 25 лютага - усе гульцы ў Joma.

Вось вам і санкцыі...

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты