Tribuna/Футбол/Блоги/Piłka nożna/Назад у мінулае ІІ. «Варта»

Назад у мінулае ІІ. «Варта»

Найстарэйшы клуб з Познаня, двухразовы чэмпіён краіны, які сення змагаецца за права гуляць у Лізе І...

Блог — Piłka nożna
Автор — Haradzieniec
10 марта 2018, 23:19
1
Назад у мінулае ІІ. «Варта»

«Варта» (Познань)

  • Год заснавання: 1912
  • Колеры: зялёна-белыя
  • Горад: Познань (насельніцтва 550 тысяч)

Стадыён: Stadion Warty Poznan przy Drodze Debinskiej (4694)

Прынцыповыя супернікі: «Лех», ККС «Каліш»

Дасягненні: 2-х разовы чэмпіён Польшчы (1929, 1947), 5-ці разовы ўладальнік срэбных медалёў чэмпіянату Польшчы (1922, 1925, 1928, 1938, 1946), 7-мі разовы ўлалальнік бронзавых медалёў чэмпиянату Польшчы (1921, 1923, 1926, 1927, 1932, 1935, 1936), паўфіналіст кубку Польшчы (1926).

Заснаванне, першы матч і першы тытул.

15 чэрвеня 1912 сем падлеткаў паставілі свае подпісы пад пратаколам, які стаў пачаткам жыцця «Варты». Найстаршы з падлеткаў - Францішак Шыц стаў першым прэзідэнтам «Варты». Таксама ў гісторыю «зялёных» упісалі свае імёны Стефан Маліноўскі, Стефан Маркоўскі, Казімеж Швідэрскі, Людвік Зыснарскі, Эдмунд Шыц і Марыян Бейм.

Ужо 18 жніўня «Варта» згуляла свой першы матч, іх супернікамі былі гульцы пазнаньскай «Герты». Першы матч скончыўся нечакана, «Варта» перамагла суперніка з лікам 9:2. У 1913 годзе быў праведзены першы чэмпіянат Велькопольскі, у спаборніцтвах удзельнічалі «Астровія», «Поснанія». «Варта» здолела заваяваць гістарычны, першы тытул чэмпіёна Велькопольскі. Вялікую ролю згуляла перамога «зялёных» над «Уніёнам» з Нямеччыны з лікам 4:2, пасля гэтага польская моладзь пачала сыходзіць з нямецкіх клубаў да «Варты» і «Паснаніі». Хутка «Варта» згуляла ўпершыню на выправе ў Львове з «Чарнымі». «Пазнаньцы» саступілі 2:5 і 0:4.

Пасля першай Святовая Вайны «Варта» далучылася да Польскага футбольнага саюзу. «Варта» заваявала першыя ў вольнай Польшчы чэмпіёнства вокругу. Гэты поспех каманда паўтарыла і ў наступных гадах, дзякуючы чаму атрымала права на ўдзел у фінале першага чэмпіянату Польшчы. «Варта» заняла 3 радок, а гулец пазнаньцаў Эйнбахер згуляў у першым міжнародным матчы Польшчы, супернікамі былі венгры. У 1922 годзе сталі віцэ-чэмпіёнамі краіны, у фінале «варцяжы» саступілі «Пагоні» з Львова (1:1, 0:1). У гэты перыяд пашырыліся міжнародныя кантакты, «Варта» згуляла дома супраць «Вікторыі» Жыжкаў, БТС і Васаса «Будапешт». У 1926 годзе была створана польская футбольная ліга, у якую ўвайшлі 14 клубаў. «Варта» здолела заваяваць бронзавыя медалі, вышэй размясціліся «Вісла» Кракаў і «Катавіце». У наступным годзе «зялёныя» зрабілі яшчэ адзін крок наперад і заваявалі тытул віцэ-чэмпіёна краіны. Футбалісты «Варты», а менавіта Пжыбыш, Сталіньскі і Сройда, у гэты час гулялі не апошнія ролі ў нацыянальнай зборная Польшчы. 

Галоўныя поспехі «варцяжаў».

1929 год увайшоў у гісторыю «Варты» назаўсёды. Клуб, які быў заснаваны 17 гадоў таму, стаў чэмпіёнам Польшчы, пазнаньцы здолелі на адзін пункт апярэдзіць «Гарбарнію» з Кракава і на тры - кракаўскую «Віслу». Тытул чэмпіёна Польшчы здабывалі настуныя футбалісты: Навіцкі, Кнёла, Радаеўскі, Раховіч, Флегер, Пшыкуцкі, Фантовіч, Шэрфке, Пжыбуш, Сталіньскі, Вайцехоўскі, Шмігляк, Анджэеўскі, Дембінскі, Канечны, Нізіньскі, Улівяк. «Зялёныя» і ў наступныя гады знаходзіліся на самых высокіх радках у табліцы. У «варцяжаў» былі і бронзавыя поспехі, а ў 1938 годзе «Варта» здолела зноў стаць віцэ-чэмпіёнам Польшчы. Адзін з гульцоў «Варты», а менавіта Францішак Шэфрке прыняў удзел у Альмпійскіх гульнях у 1936 годзе, якія праходзілі ў Берліне. 20 жніўня 1939 года «зялёныя» згулялі ў Познані супраць «Руха» з Хожава, гаспадары перамаглі 5:2, гэты матч стаў апошнім перад другой Сусветнай Вайной. Пад час акупацыі «Варта» прыняла ўдзел у чэмпіянаце Познаня пад назвай «Вільды».

А ўжо ў першым чэмпіянаце пасля заканчэння вайны гульцы «Варты» здолелі выйсці ў фінал чэмпіянату Польшчы, дзе саступілі сталічнай «Палоніі». Але ўжо ў наступным годзе «зялёныя» моцна прайшлі першы этап чэмпіянату краіны і выйшлі ў фінал разам з «АКС Хожув» і кракаўскай «Віслай». «Хажавян» пазнаньцы абыгралі 4:1 і 2:0, той самы лік 2:0 быў зафіксаваны ў матчы супраць «віслякаў». 30 лістапада ў Познані адбыўся вырашальны матч, дзе сустрэліся «Варта» і «белая зорка». З самай раніцы ўсе дарогі вялі да стадыёна на Рольнай, на якім сабраліся больш за 20 тысяч заўзятараў. Думаю, ні адзін чалавек, не расчараваўся, што наведаў тую гульню, «зялёныя» перамаглі з лікам 5:2 і другі раз у гісторыі сталі чэмпіёнамі Польшчы. Гэтую перамогу здабывалі наступныя гульцы: Хенрык Чапчык, Пётр Данеляк, Міхал Дусік, Томаш Дуткевіч, Балеслаў Гендера, Дёнізы Герак, Казімеж Гроньскі, Марыян Янковяк, Хернык Качмарэк, Станіслаў Казьмерчак, Антоні Козьміньскі, Фелікс Крыстковьяк, Казімеж Ліс, Мечыслаў Мровец, Тадевуш Мушыньскі, Вітольд Подешва, Марыян Скшыпняк, Збігнев Шульц, Эдмунд Твуж, Балеслаў Смульскі, Тадевуш Вейсс, Марыян Віткоўскі, Вітальд Майхерак.

Падарожжа па ніжэйшым дывізіёнам.

Аднак хутка для «Варты» наступілі горшыя часы, каманда ўпершыню пакінула вышэйшую лігу чэмпіянату Польшчы ў 1950 годзе. У гэтым годзе каманда выступала пад назвай «Zwiazkowiec». Але пад дадзенай назвай пазнаньцы згулялі толькі адзін год, ужо ў 1951 годзе каманда атрымала  новую назву «Stal». Але і пад новай назвай «зялёныя» не дасягнулі поспехаў, ужо ў 1952 годзе старэйшы з існуючых клубаў Пазнаня пакінуў і ІІ лігу. У 1956 годзе клуб зноў змяніў назву, на гэты раз каманда павярнулася да гістарычнай назвы «Варта». Перыядычна каманда праходзіла даволі далёка па сетцы ў кубку Польшчы, былі павышэнні да ІІ лігі. У гэты перыяд гісторыі «Варты» юніёрскі склад «зялёных» стаў віцэ-чэмпіёнам краіны ў 1975 годзе.

У 1991 годзе каманда пад кіраўніцтвам Анджэя Жураўскага выйшла ў ІІ лігу, дзе пазнаньцы здолелі захаваць сваё месца на наступны сезон. У гэты момант у «Варты» з'явілася магчымасць павярнуцца ў Экстракласу, але аб'яднання з мясцовай «Алімпіяй» не адбылося і ўсе засталося на сваіх месцах. А ўжо ў чэрвені 1993 года пазнаньцы павярнуліся да Экстракласы праз 43 гады. Радасць ад поспеха каманды хутка прайшла. Аказалася, што ў прошлым годзе каманда была сабраная на грошы, узятыя ў крэдыт, які трэба было аддаваць. Склад каманды не ўзмацніўся, а некаторыя ключавыя гульцы ўвогуле пакінулі «Варту». Але, дзякуючы добрай атмасферы і змаганню адзін за аднаго, «зялёныя» здолелі заняць 14 радок і захаваць сваё месца ў Экстракласе. Але ўжо ў наступным годзе «варцяжы» занялі 18 радок і зноў пакінулі эліту польскага футболу. Хутка «Варта» апусцілася ў трэці дывізіён, адкуль здолела павярнуцца ў другі дывізіён у 2007 годзе, калі каманда святкавала 95-годдзе. Стагадовы юбілей каманда адзначыла ў І лізе, але ўжо ў 2013 годзе зноў пакінула другі дывізіён, у гэтым жа годзе пазнаньцы дайшлі да 1/8 кубка Польшчы. У гэты перыяд у «Варты» яшчэ больш пагоршыўся фінансавы стан, але з'явіўся новы інвестар, дзякуючы якому каманда стартавала ў ІІ лізе і па выніках сезона размясцілася на 8 радку. 

Час зялёнай рэвалюцыі

У сезоне 2010/2011 «Варта» знаходзілася ў зоне вылета. У момант гэтага крызысу ў клубе змянілася кіраўніцтва, пасаду прэзідэнта заняла Ізабэла Лукомска-Пыжальска, «Варта» здолела захаваць месца ў І лізе. Лукомска-Пыжальска прызначыла спартыўным дырэктарам Аркадіуша Міклёсіка, які шмат часу аддаў «Варце» ў якасці гульца. З пачатку сезона 2012/2013 «Варта» пачала рабіць стаўку на выхаванцаў «зялёна-белых», была створана рэзервовая каманда, дзе атрымалі мажлівасць гуляць маладыя выхаванцы клубу. Але ўжо ў наступным годзе «варцяжы» не атрымалі ліцэнзіі на выступ у ІІ лізе, наступныя два гады каманда правяла ў ІІІ лізе, дзе два гады запар займала 1-ае месца, але ў 2015 годзе пазнаньцы ў стыкавых матчах саступілі «Палоніі» Бытам, аднак ужо ў наступным годзе «зялёныя» былі мацней за «Гарбарнію» з Кракава. У мінулым годзе «Варта» размясцілася на 11 радку з 18. У гэтым сезоне «Варта» змагаецца за права выступу ў І лізе, пасля 19 тураў «бела-зялёныя» займаюць трэці радок з 36 пунктамі, саступаючы лідэру табліцы - «ГКС» з Ястэшэмбе 7 пунктаў. 

Ізабэла Лукомска-Пыжальска

"Прайшло ўжо 100 гадоў з заснавання клубу, гісторыя якога будзе трываць яшчэ больш. За гэтыя годы праз клуб прайшло шмат сумленна адданых футболу людзей. Гісторыя “Варты» працягваецца на нашых вачах"

Відэа да стагадовага юбілею «Варты»:

Безумоўна, «Варта» мае некалькі знакамітых і таленавітых выхаванцаў:

► Мацэй Жураўскі (1976 г.н.) - адзін з самых знакамітых польскіх нападаючых. З 1983 па 1994 год знаходзіўся ў «Варце», у 1997 перайшоў у пазнаньскі «Лех», а затым - у «Віслу» з Кракава, з якой стаў 4-разовым чэмпіёнам Польшчы, двойчы падымаў над кубак краіны і аднойчы суперкубак. Таксама ў кар'еры Мацэя ёсць легіянерскі вопыт: нападаючы абараняў колеры «Сэлціка» (3 чэмпіёнства, 1 кубка Шатландыі і 1 кубка лігі), «Ларысы» з Грэцыі, а таксама «Амоніі» з Нікасіі (1-разовы чэмпіён). У 2010 годзе павярнуўся ў «Віслу», з якой зноў стаў чэмпіёнам краіны. За нацыянальную зборную Польшчы згуляў 72 матчы і забіў 17 галоў.

► Кшыштаф Ратайчык (1973 г.н.) - абаронец, які з 1984 па 1991 год знаходзіўся ў школе «Варты». Пазней перайшоў у склад сталічнай «Легіі», дзе два разы станавіўся чэмпіёнам Польшчы, таксама два разы станавіўся ўладальнікам кубку Польшчы і аднойчы суперкубку Польшчы, даходзіў да 1/4 Лігі чэмпіёнаў. Пасля «Легіі» выступаў за «Рапід» з Вены і Аўстрыю. З'яўляецца чэмпіёнам Аўстрыі, двухразовым уладальнікам кубка краіны і адзін раз заваёўваў суперкубак Аўстрыі. У складзе нацыянальнай зборнай Польшчы згуляў 16 матчаў, у якіх забіў тры галы.

 

Інфармацыя: wartapoznansa.pl

Другие посты блога

Суперкубок Польши
15 июля 2018, 01:48
Все посты