Tribuna/Футбол/Блоги/ПростоБлог/Паўпустыя трыбуны, гол Савіцкага і параза «Іслачы»

Паўпустыя трыбуны, гол Савіцкага і параза «Іслачы»

«Іслач» прайграе другую гульню запар, Савіцкі забівае першы гол «Нёмана» у сезоне.

Блог — ПростоБлог
Автор — псевдоним
8 апреля 2017, 17:53
3
Паўпустыя трыбуны, гол Савіцкага і параза «Іслачы»

Другі тур чэмпіянату пачаўся дажджом, халодным ветрам, а таксама гульнёй шматпакутнай “Іслачы” і “Нёмана”, якому цяжка прыдумаць нейкі эпітэт, бо акрамя Савіцкага клуб (футбольны, не начны) ні з чым больш не асацыюецца. Хіба што з нічыёй у прошлым сезоне, якая была вельмі дарэчы як “Нёману”, так і “Нафтану”. Можна яшчэ ўспомніць дыскваліфікацыю Кавалевіча, але куды яму дужацца з аўтарам “підаргаў”.

Пакуль асноўныя жарсці палаюць вакол абоіх “Дынама”, “БАТЭ” і “Шахцёра”, а ўвага чытачоў прыцягнута ўжо традыцыйна да Шунто і яго клубу, астатнія застаюцца зусім без увагі. Калі ж вы трошачкі даўншыфцер або не зусім глор, то і за “Нёманам” ды “Іслаччу” будзе цікава паназіраць.

Што тычыцца гарадзенскага клубу, то тут ёсць некалькі інтрыг:

1. Старшыня “Нёмана” ставіць задачу змагацца за медалі, Кавалевіч больш стрыманы. Цікава, ці здолее каманда падціснуць лідараў, асабліва з улікам нечаканых траўм Канцавога і Верхаўцова?

2. Ці здолее Савіцкі змяніць амплуа галоўнага клоўну беларускага футболу?

Што тычыцца “Іслачы”, то тут сітуацыя нашмат цікавей:

1. Як хутка “Іслач” здолее адгуляць “-7” і ці хопіць часу, каб у свой дзесяцігадовы юбілей не вылецець у Першую лігу?

2. Як праявіць сябе Жукоўскі ў якасці трэнера? “Мінус”, з цяжкасцямі набраны склад, мізэрны бюджэт – а нейкі там Гвардыёла яшчэ на ўвесь свет жаліцца, што супраць яго каманды гуляюць лонгболамі. Здаецца мне, што ў выніку поспеху Жукоўскі рызыкуе атрымаць ганаровае званне “сапраўднага мужыка”.

3. Якія будуць судовыя выракі аматарам лёгкіх грошай, і ці здолее “Іслач” з такой гісторыяй знайсці спонсараў?

4. З’явіцца ўрэшце ў клуба свій родны кут, ці ён так і будзе шлёндацца па ўпісках?

Хвілін за 30 да гульні было зусім пуста на стадыёне, які ператварыўся ў сапраўдны футбольны інтэрнат.

Нават вядучы наракаў, што гульцоў на полі больш, чым гледачоў. “Іслач” пазіцыянуе сабе як клуб усяго прысталічча, але ж у самой сталіцы толькі да сэрэдзіны першага тайма сабралася 150-200 чалавек. Мабыць, абраўшы сымбалем ваўка, клуб абраў і свой лёс: бяз роду, без племені, без роднай хаты, у адзіноце супраць усіх. Нават крумкачам нешта людзі падкідваюць, а ваўку давядзецца здабываць самому.

Відавочна, што вырашаць свае пытанні камандам трэба пачынаць ужо зараз. Але ж у першым туры, нягледзячы на хуткі гол Блізнюка, “Іслач” прайграла “Тарпеда”, а “Нёман” так і не здолеў дадушыць “Славію”, згуляўшы з “самым папулярным у футболе лікам 0:0”.

У Мінску гарадзенцы пачалі таксама вельмі актыўна. З першых хвілін завалодалі ініцыятывай і амаль усёй камандай гулялі на палове суперніка. Эксперыментальная украінска-грузінска-камерунскай абарона дзейнічала вельмі добра, лёгка перарываючы рэдкія контратакі “Іслачы” і выдатна падрымліваючы ўласныя атакі. Камерунскія абаронцы гараднічан дзейнічалі шырока, не даючы прадыхнуць апанентам. Вядома, гэткая перавага канвертавалася у шматлікія ўдары і кутавыя. І калі брамнік Арцём Сарока шукаў гульнявую практыку, то ён яе знайшоў, мабыць, нават больш чым жадаў. Гарадзенцы заўсёды мелі варыянты працягу атакі, былі першымі на мячы, вельмі высока прэсінгавалі, раз-пораз адбіраючы ў супернікаў мяч каля іх штрафной пляцоўкі. Бліжэй да канцу першага тайма “Нёман” дазволіў сабе рабіць скідачкі на партнёраў нават з ўратарскай зоны, а таксама арганізаваў выхад сам-насам. “Іслач” лічыла хвіліны да канца тайму і неяк датрывала, не прапусціўшы. “Ваўкі” за першы тайм толькі адзін раз пацелілі ў чужыя вароты, і яшчэ пасля штрафнога абаронца Джон патрапіў міма.

У другім тайме Жукоўскі павялічыў склад абаронцаў з трох да чатырох, дзякуючы чаму камерунцы пачалі радзей абвастраць з флангаў. Выхад адразу пасля перапынку Халадзінскага і Патоцкага нібы надаў другое дыханне камандзе. Гульня пайшла роўная, нават з большай перавагай гаспадароў. Ужо гарадзенцам даводзілася адбівацца. І калі здавалася, што “Іслач” возьме, нарэшце, з такой гульнёй першыя ачкі, адбылася памылка, пасля якой Савасцьянаў лёгка пасадзіў на газон суперніка, а Савіцкі забіў выдатны гол у бліжнюю “дзявятку”.

Хвілін праз 10 Савіцкі меў яшчэ адзін выдатны момант, але замудрагеліў з апрацоўкай мяча і пакуль круціў нагамі, абаронцы выбілі на кутавы. “Іслач” не здавалася, бегла ўперад, але здолела адказаць толькі далёкім стрэлам Свярчынскага ў папярэчыну.  

Такім чынам, "Іслач" прайграе другую гульню запар, справы ў "ваўкоў" ідуць вельмі дрэнна, задача выхаду з "мінусу" апынулася занадта цяжкай. Хутчэй за ўсё, камандзе прыйдзецца весці ўпартую барацьбу на выжыванне. Што тычыцца "Нёмана", то яны мінімальна абыгралі далёка не самую моцную каманду. Ёсць чатыры ачкі за дзве гульні, але пакуль што не бачна, што гараднічане здолеюць супрацьпаставіць лідарам.  

Фота: http://fcisloch.by і мае ўласныя.

Відэа: сцягнуў з гэтай навіны.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты