Tribuna/Футбол/Блоги/ПростоБлог/Якім атрымаўся пачатак чэмпіяната і дэбют «Іслачы»

Якім атрымаўся пачатак чэмпіяната і дэбют «Іслачы»

Хтосьці чакаў ужо нарэшце пачатку чэмпіяната па футболу, хтосьці не, большасць чакае чарговага прыезду “Барселоны”, але ўсё ж такі гэта адбылося.

Блог — ПростоБлог
Автор — псевдоним
2 апреля 2016, 13:35
Якім атрымаўся пачатак чэмпіяната і дэбют «Іслачы»

Хтосьці чакаў ужо нарэшце пачатку чэмпіяната па футболу, хтосьці не, большасць чакае чарговага прыезду “Барселоны”, але ўсё ж такі гэта адбылося. Непадрыхтаванасць хатняга стадыёна, адсутнасць прыстойнай альтэрнатывы, а таксама гульня “Мінска” у суботу вымусіла каманды правесці першую гульню новага сезона пятнічным вечарам у сталіцы. У ёй сустракаліся пераможца першай лігі “Іслач” і скокнуўшы ў апошні вагон ліцэнзійнага цягніка “Нафтан”.

Мабыць вам цікава, што новага? А нічога. Усё той жа АМАП і дзве рамкі на ўваходзе. Усё тыя ж вечназялёныя кубікі вытворчасці завода МАЗ. Гледачоў няшмат, але прыстойна для гэтых спаборніцтваў. Хіба толькі дзяржаўны сцяг пачалі выносіць перад пачаткам гульні.

Што тычыцца непасрэдна футбола, то знакаміты ў нашых краях “вясновы сіндром” сапраўды быў, але толькі з боку гасцей з поўначы. Хвілін 10-15 каманды паволі перакотвалі мяч туды-сюды, але потым “Іслач”… проста пабегла. Цікава, але такі просты і звычайны тэхнічны прыём з’явіўся неспадзяванкай для супернікаў. Некалькі дакладных пасаў, першы з якіх даволі часта рабіў галкіпер, далёка і дакладна ўкідваючы мяч, выдатная падтрымка другой хваляй, пісьменная пазіцыйная гульня і вось “Нафтан” першы раз выймае мяч з сваёй сетцы, а потым і другі.     

Адзначу, што пасля гэтага інтрыга зусім не памерла. Гульнявога часу заставалася больш за тайм. Было вельмі цікава, ці хопіць пачаткоўцам вопыта, ці не пачнуць губляцца і хвалявацца. Прыемна адзначыць, што “Іслач”, хоць і села ніжэй, але ж працягвала небяспечна контратакаваць і здолела ўтрымаць лік. Не без дапамогі фартуны, канешне. Мяч трапляў і ў папярэчыну, і ў штангу, але ў гэты вечар футбольны бог быў на баку дзёрзкіх пачаткоўцаў.

Не абайшлося і без сутычак. Іх было шмат, але суддзя дазваляў гуляць. Дзякуй брыгадзе рэферы, што рашэнні прымаліся аднолькавыя ў абодва бакі. Найбольш напружаным быў момант, калі вялізарны Гарбачоў пачаў стукацца лоб у лоб з кімсці з супернікаў. Праўду кажучы, я б не пажадаў сутыкацца з гэтым хлопцам, бо ён, пэўна, не турбуецца, шпацыруючы ўвечары па вуліцах Наваполацка.

Адзінае, чым азмрочылася гульня, гэта вялізарная хмара, з-за якой у прамым сэнсе пацямнела навокал. Добра, што хоць на гэтым мінскім стадыёне працуе асвятленне. А потым добрых паўгадзіны ліло на гульцоў і на гледачоў, седзячых пад, як сталася, не такой і добрай страхой стадыёна. Гэты ці то дождж, ці то снег ператварыў штучны газон у штучны басейн, а моцны вецер збіў з панталыку гульцоў, калі пасля падачы кутавога выдзьмуў мяч за межы штрафной пляцоўкі.    

Як бы то ні было, віншую “Іслач” з першай перамогай у Вышэйшай лізе і жадаю ёй далейшых поспехаў. Было прыемна і цікава назіраць за гульнёй каманды.

Не менш цікава было і назіраць за фан-сектарам пераможцаў. Мабыць таму, што на гульнях першай лігі я іх ніколі не бачыў.  

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты