Блог Блог Шчырага заўзятара

Батэ - Шахцёр. Глоры мінус

За гадзіну да матчу на стадыённую паркоўку патрапіць было ўжо немагчыма - даішнік даваў ясна зразумець, што паркавацца трэба ў полі, ля стадыёна( пытанне застаецца адкрытым - за выхад у групу атрымалі больш за 10млн. еўра, а праблема як была з вясны, так і не вырашаецца, няўжо нельга зрабіць яшчэ адну паркоўку?!)

Дагляд гэтым разам быў самы лайтовы з усіх папярэдніх. Чарга ў 50 чалавек прайшла за хвілін 5-10. Калі я прайшоў праз турнікет - то адразу сустрэў нейкі разгублены і абыякавы позірк амапаўца - ён нібы казаў: Ну што ты да мяне прычапіўся, ладна, давай абшукаю. Абшлёпаў верхнюю частку цела  і на маё пытанне:-Усё?, маўкліва кіўнуў галавой. За ўсю працэдуру не прамовіў ані слова.

За некалькі хвілін да пачатку матча фанаты Батэ пачалі разгортваць свой шыкоўны перфоманс. Адзін з лепшых у сваёй гісторыі, але, на мой густ, перф з карабелямі ў мінулым сезоне быў ярчэйшы.

перфоманс

Фанаў было прыкладна столькі ж, колькі і на матчы з Атлетыкам. Яны актыўна падтрымлівалі каманду на працягу ўсёй гульні, нягледзячы на лік. Асабліва хачу адзначыць іх кліч-прывітанне Васе Вуткіну, які падтрымалі апладысментамі і астатнія трыбуны (дзіўна бачыць цэлы дзень твар гэтага персанажа на сайце. Калі нейкі чувак з вуліцы прыйдзе і насера вам пад дзвярыма, а потым будзе нешта казаць пра футбол, хай нават і справядлівыя рэчы, наўрадце вы яго будзеце ацэньваць па аналітыцы і ціснуць падабайкі).

Фанаў Шахцёра было каля 100 чалавек. Іх амаль што не было чуваць, толькі падчас святкавання галоў і напрыканцы другога тайма яны крычалі Шах-тер(кліч быў падтрыманы некаторым барысаўскіміі заўзятарамі).

Што тычыцца астатніх трыбун - гледачоў было прыкладна на 1000-1500 чалавек болей, чым на мінулым лігачэмпіёнскім матчы. Практычна ўсе засталіся да канца першага тайма. Вось фота на момант 0-5.

0-5

Падчас перапынку барысаўскія заўзятары так курылі, што пах адчуваўся і на саміх трыбунах, можна было назіраць нават дымавую завесу ў кутах паміж галоўнай і бакавой трыбунах (што вельмі непрыемна для некурачых). Заўзятары сыходзілі падчас усяго 2-га тайма, на канец гульні засталося сярэдняя колькасць гледачоў шэраговага матча чэмпіяната Беларусі.

канец

Пасля фінальнага свістку футбалісты і трэнеры знайшлі ў сабе сілы падыйсці да фан-сектара і невялікім групам іншых заўзятараў, і папляскаць тым у далоні, выразіўшы тым самым падзяку за падтрымку і разуменне сітуацыі.

P.S. За гісторыю сваіх паходаў на футбольныя стадыёны, я толькі аднойчы дазволіў сабе сыйсці з трыбун да заканчэння матчу - гэта быў паядынак паміж Батэ і маскоўскім Лакаматывам, які я пакінуў за хвілін 10 да свістку. Тады я быў яшчэ зусім падлеткам і памятаю толькі адно пачуццё - крыўду. Крыўдаваў на тое, што мае чаканні былі падманутыя. Учора ў мяне такіх пачуццяў не было. Было разуменне таго, што абарону ўскрываюць адным пасам, што Чэрнік не заўсёды дарэчы выбягае з варот, што няма нейкага натхнення, як у матчы з Атлетыкам. Адзінае - было крыўдна за тое, што нашыя не змагаліся да апошніх секундаў, каб забіць гол прэстыжу. Але, у сваю чаргу, ёсць вера ў тое, што яны здолеюць гэта зрабіць у Львове. Ёсць нават надзея на тое, што барысаўчане здолеюць адзюжаць Шахцёр. Думаю, у гэтым галоўная заслуга Батэ - гэта каманда прымушае верыць у тое, што магчыма ўсё.

P.P.S. У сваю чаргу, хачу далучыцца да пятнічнага байкоту, пэўна, вырашальнага матчу чэмпіяната Беларусі. Ёсць магчымасць і збіраўся яго наведаць, але буду салідарны з іншымі заўзятарамі. Калі ёсць нейкая сіла, якая хоча знішчыць цікавасць да чэмпіяната - яна дзейнічае аптымальным чынам. Маю цвёрдую ўпэўненасць, што без футбольных заўзятараў і фанатаў у федэрацыі не будзе не толькі лішніх праблем, але і самой федэрацыі, у тым ліку тонне гэтых чыноўнікаў ад футбола прыйдзецца ісці на біржу труда (відаць, яны гэтага не разумеюць).

Автор
  • Яўген

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья