Tribuna/Футбол/Блоги/Блог Шчырага заўзятара/Батэ-Порто. Роўная гульня...першыя 15 хвілін.

Батэ-Порто. Роўная гульня...першыя 15 хвілін.

Агляд матчу.

Автор — Яўген
26 ноября 2014, 00:41

За 40 хвілін да пачатку матчу без чэргаў заходзім на стадыён. Агляд праводзяць даволі дабразычлівыя супрацоўнікі міліцыі, а не злыя і незадаволеныя амапаўцы. Адзінае, чым запамінаецца гэты працэс - краем вуха чую размову:-Што ў цябе там?, - пытае міліцыянт. -Мышцы!, - упэўнена адказвае нейкі малады дзяцюк).

На трыбунах за паўгадзіны да стартавага свістку бачым толькі невялічкія выспы людзей - не больш за 500 чалавек. На дзіва, бліжэй да пачатку сустрэчы, стадыён пачаў хутка запаўняцца. Арганізатары падрыхтавалі спецыяльную атрыбутыку  - сцяжкі з сімволікай клуба( эх, а пакеты 2 гады таму можна было дамоў забраць) ), якой, на выхадзе каманд, размахвалі каля 6000-7000 чалавек.

Афіцыйна, фанацкі сектар Батэ дыскфаліфікавалі, але самі фаны прысутнічалі на гульне, і не толькі прысутнічалі, а актыўна падтрымлівалі каманду - поклічы было добра чуваць, адрозненне ад звычайных матчаў - адсутнасць перфоманса, банэраў і іншай атрыбутыкі на сектары.

Фанаў Порто прыехала каля 50 чалавек. На іх было сумна глядзець, бо складвалася ўражанне, што гэтыя людзі ўвогуле не рухаюцца, калі б не іх шум (першы за матч) пасля першага голу - можна было падумаць, што яны ператварыліся ў лёд. Другі раз фанаў Порто было чуваць на 91-й хвіліне.

Пасля матчу, склалася ўражанне, што нашых футбалістаў хапіла на першыя 15 хвілін гульні. У гэты прамежак часу барысаўчане здолелі адцягнуць гульню ад сваёй штрафной - у першую чаргу за кошт высокага, актыўнага прэсінгу. Здолей мы так згуляць на працягу ўсёй гульні - вынік быў бы станоўчы. Але як дамагчыся такой фізпадрыхтоўкі - у Батэ апошнія гульні сезона, у клубаў Заходняй Еўропы - самы разгар чэмпіяната.

У Більбао цяпер беларусам трэба перамагаць, а значыць, зноў скокнуць вышэй за галаву. Думаю, барысаўскай камандзе гэта пад сілу толькі тады, калі ўся краіна будзе верыць у станоўчы вынік.