Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/Ноткі «Коткі»

Ноткі «Коткі»

У сераду, 15 студзеня, мужчынская каманда «Цмокі» стартуе ў Топ-16 Еўрачэленджа. Падапечныя Данальдаса Кайрыса адкрыюць праграму чарговага кантынентальнага этапу паядынкам з фінскай „Коткай“, які адбудзецца ў аднайменным горадзе на “Steveco Areena”. Для азнаямлення з апанентам «драконаў» мы адказваем на самыя актуальныя пытанні, якімі задаюцца заўзятары мінскай каманды.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
14 января 2014, 05:52
9

ЯК «КОТКА» ПРАБІЛАСЯ Ў ТОП-16?Падарожжа фінаў у Топ-16 Еўрачэленджа праходзіла ў лепшых традыцыях спартыўных драм. У апошнім туры паўночны калектыў сустракаўся з бельгійскім „Акапі“ — і у ім „Котцы“ кроў з носу патрэбная была перамога. Прычым з перавагай як мінімум у тры ачкі. Пры гэтым мала таго, што сустрэча праходзіла ў Алсце, так і яшчэ да пачатку заключнай чвэрці скандынавы саступалі з розніцай у восем балаў! Зрэшты, неўзабаве фіны пераламалі няўдалы ход суперніцтва, параўнаўшы лік рыўком 8:0, а пазней і дамагліся неабходнай перавагі. Праўда, незадоўга да сірэны драма ледзь не ператварылася ў камедыю, бо за чатыры секунды да канца пры перавазе ў тыя самыя тры ачкі МакДэйд... здзейсніў страту! Аднак каралеўскім падарункам гаспадары не скарысталіся. Кідок Стэйнбаха мэты не дасягнуў — і ў выніку ў наступную стадыю ступілі баскетбалісты „Коткі“, заадно з „Акапі“ апярэдзіўшы галандскі „Гронінген“. ЧАГО ВАРТА АСЦЕРАГАЦЦА?Вышэйапісаны вырашальны матч першай групавой стадыі ператварыўся ў бенефіс Шарода Кары. 178-сантыметровы абаронца запісаў у актыў аж 38 (!) ачкоў. Усяго ж у рамках Еўрачэленджа амерыканец набірае па 22,6 бала за гульню, займаючы па гэтым паказчыку другое месца ў розыгрышы. Цікава, што Кары таксама акупаваў і другі радок у спісе лепшых распасоўшчыкаў (6,4 перадачы за сустрэчу). У асістэнцкім жа таленце „малога“ ў нацыянальным першынстве надоечы пераканалася і знаёмая нам „Хонка“. У дуэлі з былым удзельнікам лігі ВТБ Шарод раздаў 12 перадач.Акрамя таго, небяспека Кары складаецца яшчэ і ў тым, што высокую рэзультатыўнасць ён спалучае з рэдкай эфектыўнасцю. Напрыклад, рэалізуе больш за палову кідкоў з-за дугі. „Дальнабойная артылерыя“ — і зусім адзін з галоўных козыраў „Коткі“. Намаганнямі тройцы першакласных снайпераў Кары — Мацінен — Аерс фінская дружына на папярэдняй стадыі рэалізоўвала больш за 40 адсоткаў далёкіх спробаў. І гэта пры амаль 30 далёкіх кідках у сярэднім за гульню! ШТО МЫ МОЖАМ СУПРАЦЬПАСТАВІЦЬ?Тым не менш, бліжэйшы апанент „цмокаў“ цалкам уразлівы. Гэта відавочна, калі ўлічыць, што фіны знаходзіліся ў адным промаху ад вылету з Еўрачэленджа. Акрамя таго, хай яны і размяшчаюцца на трэцім месцы ў нацыянальным чэмпіянаце, але саступілі ўжо сем разоў у 22 матчах.Па-першае, мінчукі ў будучай дуэлі будуць валодаць бясспрэчнай перавагай пад шчытамі. Усё ж такі фактуры пярэдняй лініі „Коткі“ відавочна бракуе для роўнай барацьбы за адскок. Напрыклад, адзіны ў складзе дружыны выканаўца, які не саступае па раставых паказчыках Бэнсану і Харперу, 22-гадовы Вантая, пакуль сыраваты для падобных бітваў і часцей за ўсё адпрацоўвае „смеццевы“ час.Па-другое, аддаючы перавагу атакуючаму стылю баскетбола, „Котка“ нярэдка трапляе ў няёмкае становішча, сутыкнуўшыся з неабходнасцю весці пазіцыйнае нападзенне. Таму запаволенне тэмпу ў дадзеным выпадку давялося б дарэчы.Па-трэцяе, залішняя залежнасць ад аднаго чалавека рэдка ідзе на карысць баскетбольнай камандзе. Вось і фінскі калектыў у дадзеным выпадку не выключэнне. Варта Кары трапіць у ціскі шчыльнай апекі (яшчэ лепш — прэсінгу) - і клубу з Суомі прыйдзецца на хаду выдумляць альтэрнатыўныя тактычныя хады, якія з высокай доляй верагоднасці не спрацуюць.Увогуле, „Котка“, з якой «Цмокі» сустрэнуцца ў сераду, хай і не пазбаўленая добрых якасцяў, але ў той жа час валодае і відавочнымі недахопамі. Калі падапечныя Кайрыса вымуць максімальную выгаду са слабых месцаў суперніка, першая перамога ў Топ-16 Еўрачэленджа не прымусіць сябе чакаць.

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты