Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/Цмокі прапануюць вашай увазе прамую трансляцыю жаночага фіналу

Цмокі прапануюць вашай увазе прамую трансляцыю жаночага фіналу

У серыі да трох перамог дзяўчаты Уладзіміра Каласкова спрабуюць адолець сталічны «Гарызонт» і ўпершыню ў гісторыі заваяваць званне мацнейшай дружыны краіны.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
3 мая 2014, 14:44

У серыі да трох перамог дзяўчаты Уладзіміра Каласкова спрабуюць адолець сталічны "Гарызонт" і ўпершыню ў гісторыі заваяваць званне мацнейшай дружыны краіны. Пасля паядынкаў, якія адбыліся ў лагеры "бела-сініх" на паркеце спарткомплексу "Віталюр", фаварыт у пары не вызначыўся - па трыумфу аформіў кожны з бакоў. А таму дуэлі, што ў суботу (17.00) і нядзелю (15.00) пройдуць у нашай хатняй зале на вуліцы Уральскай 3а, набываюць ключавое значэнне. Зразумела, мы просім заўзятараў прыйсці на трыбуны і падтрымаць "драконаў". Тым жа, хто не зможа гэта зрабіць, сайт "Цмокаў" робіць падарунак, арганізуючы трансляцыі з залы. Трансляцыя будзе ажыццяўляцца ў фармаце прамога эфіру, а таму вы зможаце ў рэжыме рэальнага часу сачыць за выступленнямі каманды.

Прамая трансляцыя сённяшняга паядынку, які адбудзецца а 17.00, чакае вас тут

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты