Блог Rock the Tsmok

«Цмокі-Мінск» арганізоўваюць унікальны баскетбольны летнік!

З 8 па 18 чэрвеня на базе спарткомплексу БК "Цмокi-Мiнск " (вуліца Уральская, 3а) пачне працу ўнікальны летнік для гульцоў 1994-2002 гадоў нараджэння. У праграме трэнінг-кэмпа: двухразовыя трэніроўкі, прагляд спецыялізаванага баскетбольнага відэа, тактычныя разборы.

У ходзе заняткаў удзельнікі змогуць удасканаліць цэлы шэраг базавых гульнявых навыкаў: дрыблінг, кідкі з сярэдняй і далёкай дыстанцый, тэхніку абгыгрывання, пошук вольнай прасторы. Акрамя таго, праграма лагера дазволіць спартсменам развіць асноўныя фізічныя якасці - хуткасць, базавую і выбуховую сілу, тэхніку перамяшчэння па пляцоўцы, скачок, цягавітасць і іншыя.

Праводзіць трэнінгі будуць вядучыя спецыялісты краіны. Галоўны трэнер летніка - настаўнік нацыянальнай мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе Руслан Байдакоў. Трэнер па агульнафізічнай падрыхтоўцы - Віталь Чаховіч, трэнер па АФП мужчынскай каманды "Цмокi-Мiнск".

Таксама на ўсёй працягласці працы летніка будуць праводзіцца спецыяльныя трэнерскія семінары.

Больш падрабязна даведацца аб праграме трэнінг-кэмпа, удакладніць кошт заняткаў, а таксама запісацца ў групы для ўдзелу ў праграме можна па тэлефонах:

+375 (17) 396 73 90+375 (336) 90 30 90+375 (296) 55 19 97+375 (296) 62 03 11

Гарантуем: цікава будзе ўсім - фанатам, аматарам, прафесіяналам і проста неабыякавым да баскетбола людзям.

Спяшаецеся, колькасць месцаў абмежаваная!

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья