Tribuna/Футбол/Блоги/Rock the Tsmok/Палац «чыгуначнікаў». Чаму матч «Цмокаў» з «Лакаматывам» заслугоўвае ўвагі

Палац «чыгуначнікаў». Чаму матч «Цмокаў» з «Лакаматывам» заслугоўвае ўвагі

10 студзеня а 15.00 «Цмокі-Мінск» правядуць першую сустрэчу ў новым каляндарным годзе. На паркеце Мінск-Арэны «драконы» прымуць грозны «Лакаматыў-Кубань». Узровень суперніка, сустрэча выпускнікоў, эмоцыі Грышчука, візіт амаль зоркі НБА - сярод прычын, па якіх варта наведаць сталічны спарткомплекс суботнім днём.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
8 января 2015, 15:48
2
Палац «чыгуначнікаў». Чаму матч «Цмокаў» з «Лакаматывам» заслугоўвае ўвагі

10 студзеня а 15.00 «Цмокі-Мінск» правядуць першую сустрэчу ў новым каляндарным годзе. На паркеце Мінск-Арэны «драконы» прымуць грозны «Лакаматыў-Кубань». Узровень суперніка, сустрэча выпускнікоў, эмоцыі Грышчука, візіт амаль зоркі НБА – сярод прычын, па якіх варта наведаць сталічны спарткомплекс суботнім днём.

Узровень суперніка

Сёлетні «Лакаматыў» – не той клуб, які спыняўся ў кроку ад чвэрцьфіналу Еўралігі і ледзь не выбіваў ЦСКА з плэй-оф лігі ВТБ. Аднак і пасля маштабных кадравых пертурбацый, а таксама змены галоўнага трэнера, краснадарцы ідуць упэўненай хадой па еўрапейскіх прасторах. У прыватнасці, у Еўракубку падапечныя Сяргея Базарэвіча атрымалі 11 вікторый у 11 паядынках. У «банкаўскім» жа турніры справы складваюцца не так ідэальна. Але «чыгуначнікі» па-ранейшаму з’яўляюцца адзіным калектывам, які паклаў на лапаткі «армейцаў» у бягучым розыгрышы, – і, несумненна, адным з наймацнейшых клубаў, які Мінск-Арэна ўбачыць у найбліжэйшай будучыні.

Нестабільнасць візаві

Тым не менш, загадзя складваць зброю перад знакамітым апанентам «Цмокам» не варта. Бо яшчэ ў першым крузе «банкаўскага» турніру краснадарцы развеялі міф аб непаражальнасці. Тады яны пацярпелі пяць паражэнняў. Прычым у якасці крыўднікаў выступалі не толькі гранды мясцовага разліву накшталт «Хімак» і «Ніжняга Ноўгарада», але і «Байзанс» з «Аўтадорам» – далёка не самыя грозныя дружыны.

Амаль зорка НБА

Часам прадказаць будучыню таго ці іншага гульца ў НБА не лягчэй, чым сарваць куш у мінскім казіно. Бо нават адораныя хлопцы, якія валодаюць неабходным задаткамі для поспеху, нярэдка згінаюцца пад шалёнай канкурэнцыяй – і знаходзіцца на абочыне наймацнейшай лігі свету. Пасля чаго, стаміўшыся чакаць шанцу, адпраўляюцца за мяжу. Так здарылася і з Энтані Рэндальфам, якога ў свой час выбралі пад 14-м пікам драфта. Прычым гаворка ідзе пра «кірмаш талентаў» 2008 года, у якім склады клубаў асацыяцыі папоўнілі Дэрык Роўз і Расэл Уэстбрук, Кевін Лаў і браты Лопэсы, Эрык Гордан і Рой Хіберт, Нікаля Бацюм і Даніла Галінары. Карацей кажучы, вельмі цікавыя выканаўцы.

Напярэдадні ж таго драфта Рэндальфа рэкламавалі як «міні-Гарнэта». Іншымі словамі: цяжкага форварда новага пакалення, здольнага не толькі пхацца пад кольцам, але і дзейнічаць у адцяжцы, выступаць у ролі распасоўшчыка або адзначацца з сярэдняй дыстанцыі. Тады здавалася, што «Голден Стэйт» дастаўся залаты актыў. Аднак трэнерскі недавер, перыядычныя траўмы і праблемы з вызначэннем амплуа не далі магчымасці Рэндальфу замацавацца ні ва «Уорыёрз», ні ў «Нікс», ні ў «Тымбервулвз», ні ў «Нагетс». А пасля таго, як мінулым летам Энтані абмянялі двойчы (!) за пару тыдняў, цярпенне гульца лопнула. Ён перавёз свае таленты ў Краснадар, а ў бліжэйшую суботу паўстане перад мінскімі заўзятарамі, якія раней маглі назіраць за ім толькі на экране манітора або тэлевізара.

Форвард горшай каманды ў гісторыі

Не затрымаўся ў НБА і цяперашні аднаклубнік Рэндальфа – Дэрык Браўн. Нават нягледзячы на тое, што ў апошні год у лізе ён дэманстраваў нядрэнную статыстыку: 17 разоў выйшаў у стартавай пяцёрцы, набіраў больш васьмі ачкоў за матч, рэалізоўваў больш паловы спроб з гульні. Магчыма, дадзеныя лічбы і прыцягнулі б новага пакупніка, калі б не адно «але»: у тым першынстве Браўн выступаў у «Шарлот», якая атрымала ўсяго сем вікторый і афіцыйна стала горшым клубам у гісторыі асацыяцыі. Для збавення ж ад праклёну Браўн адправіўся далей, падпісаўшы кантракт з «Лока». Дзе пазбавіўся ад былых дэманаў і менталітэту няўдачніка, адразу стаўшы адным з лідараў клуба – і знаходзячыся ў гэтай якасці да сённяшняга дня.

Сустрэча выпускнікоў

Дарэчы, візіт у Мінск прадуглежвае для Браўна сустрэчу са старым знаёмым. Гаворка пра амерыканскага плэймэйкера «Цмокаў» , з якім Дэрык на працягу трох гадоў выступаў за каледж «Хаўер». У спартыўным жа свеце сутыкненне былых братоў па зброі мала чым адрозніваецца ад сустрэчы выпускнікоў у танным рэстаране – і ператвараецца ў спаборніцтва «хто лепш уладкаваўся ў жыцці». Толькі на змену хвальбе заробкам або бюстам жонкі прыходзіць імкненне правесці лепшы матч сезона.

Эмоцыі трэнера

Для гэтага ў Барэла маецца і яшчэ адзін матыватар – галоўны трэнер «драконаў» Ігар Грышчук. Не прайшло і двух месяцаў з таго часу, як галоўкам узначаліў «Цмокаў», але і за такі малы тэрмін ён зарэкамендаваў сябе не толькі як сапраўдны спецыяліст, але і як адзін з найбольш эмацыйных трэнераў у беларускім спорце, які развенчвае міф пра ўсюдыісную «памяркоўнасць». Часткова азнаёміцца з манерай паводзінаў настаўніка вы можаце . Аднак, несумненна, ні адна фатаграфія не перадасць уражанні ад назірання за «коўчам» на свае вочы.

Калябаскетбольны складнік

Той жа, хто не жадае бачыць эмацыйныя тырады Грышчука падчас перапынкаў, можа пераключыцца на іншыя рэчы. У прыватнасці, паназіраць за танцамі , якая лёгка дасць фору большасці канкурэнтаў з лігі ВТБ, ці ж звярнуць увагу на мясцовага маскота, які нічым не саступае калеге з мінскага «Дынама». 

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты