Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/«Цмокi-Мiнск» запрашаюць у «Дрымлэнд» на дабрачынную акцыю «4 стыхіі Цмока»

«Цмокi-Мiнск» запрашаюць у «Дрымлэнд» на дабрачынную акцыю «4 стыхіі Цмока»

Баскетбольны клуб «Цмокi-Мiнск» рады запрасіць усіх сяброў і партнёраў клуба на чарговую акцыю ў рамках дабрачыннага праекта «Цмокi - дзецям». Свята пад назвай «4 стыхіі Цмока» пройдзе 15 жніўня ў парку «Дрымлэнд» (г.Мінск, вул. Арлоўская, 80) з 12.00 да 15.00.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
14 августа 2015, 05:52
2

Баскетбольны клуб "Цмокi-Мiнск" рады запрасіць усіх сяброў і партнёраў клуба на чарговую акцыю ў рамках дабрачыннага праекта "Цмокi - дзецям". Свята пад назвай "4 стыхіі Цмока" пройдзе 15 жніўня ў парку "Дрымлэнд" (г.Мінск, вул. Арлоўская, 80) з 12.00 да 15.00.

 

"Цмокі" падрыхтавалі для юных аматараў спорту і іх бацькоў насычаную праграму, якая складаецца са спартыўнай і музычна-забаўляльнай часткі. Усім, хто захоча пазнаёміцца са стыхіямі, у якіх жывуць "агнядышныя", бліжэй, будзе прапанавана прайсці чатыры зоны актыўнасці. Тыя, хто паспяхова пераадолее ўсе выпрабаванні, атрымаюць квіток бяспройгрышнай латарэі - і ў канцы дня стануць уладальнікамі падарункаў ад партнёраў і спонсараў "Цмокаў".

Генеральны партнёр мерапрыемства - РРБ-Банк, які на працягу 20 гадоў з'яўляецца адным з самых надзейных гульцоў на фінансавым полі нашай краіны.

Кожны госць мерапрыемтсва зможа атрымаць асалоду ад найсмачнейшай піцы "Papa Jones"

Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць прызы і падарункі ад кампаній Mothercare,

вытворцы якаснай моладзевай і дзіцячай вопраткі Next,

самай чыстай пітной беларускай вады Дарыда,

і, вядома, баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск"!

Адзначым, што ўручэннем падарункаў зоймуцца гульцы і трэнерскі штаб мужчынскай прафесійнай каманды. Яны ж на працягу свята будуць суправаджаць дзяцей у выпрабаваннях, правядуць гульні ў зонах актыўнасці, а таксама раздадуць аўтографы і сфатаграфуюцца з усімі жадаючымі. Адначасова са спаборніцтвамі на галоўнай сцэне забаўляць гасцей мерапрыемства возьмуцца творчыя калектывы-сябры клуба, сярод якіх:

Зіна Купрыяновіч і дзіцячая прадзюсерская студыя "Супер Пупер"

Prime Band

Fatality Crew

Аляксей Грос

І, вядома, галоўная дзеючая асоба кожнай гульні нашай каманды - Цмок - сумаваў па сваіх маленькіх сябрах усё лета, і з нецярпеннем чакае вас у гэту суботу, 15 жніўня, а 12.00 у "Дрымлэндзе"! 

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты