Tribuna/Баскетбол/Блоги/Rock the Tsmok/З першых рук: «Цмокі» на Еўрабаскеце

З першых рук: «Цмокі» на Еўрабаскеце

Баскетбольны чэмпіянат Еўропы падыходзіць да свайго завяршэння, і «Цмокі», вядома, не маглі застацца ў баку. Маленькія і дарослыя баскетбалісты нашага клуба перажывалі за сваіх улюбёнцаў дома, ля экранаў камп’ютэраў, а некаторым шчаслісліўцам давялося асабіста прысутнічаць на некаторых матчах групавога раўнда.

Блог — Rock the Tsmok
Автор — Tsmoki-press
18 сентября 2015, 18:33

Баскетбольны чэмпіянат Еўропы паступова падыходзіць да свайго завяршэння, і "Цмокі", вядома, не маглі застацца ў баку. Маленькія і дарослыя баскетбалісты нашага клуба перажывалі за сваіх улюбёнцаў дома, ля экранаў камп'ютэраў, а некаторым шчаслісліўцам давялося асабіста прысутнічаць на некаторых матчах групавога раўнда.

Выхаванец СДзЮШАР БК "Мінск-2006" Мацвей Літоўка правёў два дні на берлінскай "Мерсэдэс-Бенц" арэне і падзяліўся свамі ўражаннямі з прэс-службай нашага клуба.

- Я бачыў чатыры гульні чэмпіянату: Ісландыя - Італія, Турцыя - Іспанія, Сербія - Ісландыя, Іспанія - Італія.

Вельмі ўразілі фаны з Ісландыі, якія, нягледзячы ні на што, выдатна падтрымлівалі сваю каманду з першай да апошняй хвіліны.

Таксама я быў сведкай казачнай гульні Марка Белінэлі, які ў супрацьстаянні з іспанцамі няспынна бамбаваў кош супернікаў далёкімі кідкамі.

На жаль, у мяне не атрымалася ўзяць аўтограф, але, сыходзячы з пляцоўкі, мне "далі пяць", уласна, Марка Белінэлі, а таксама Серхіо Радрыгес і По Газоль.

Застаецца спадзявацца, што зборная Беларусі таксама ў хуткім часе парадуе нас выступленнямі на самым высокім узроўні.

 

Фота: fiba.comkki.is, асабісты архіў Мацвея Літоўкі.

Другие посты блога

Сербскі падарунак
11 апреля 2015, 22:47
1
Все посты