Автор mara_kamara

    Чэмпіянат свету без Беларусі. Што з ім рабіць?

    Караценькі спiс нетрадыцыйных дураслівых парад для тых, хто шчыра жадае бачыць зборную пад белымі крыламі сярод удзельнікаў галоўнай футбольнай падзеі і каму проста няма чым заняцца падчас бягучага Чэмпіянату свету.
    +17
    Автор mara_kamara

    10 карысных парадаў заўзятарам, альбо Як не любіць беларускі футбол

    Надакучыла глядзець хет-трыкі Раналду і магію Буфона? Жыццё ля тэлевізара здаецца прэсным і нікчэмным? Жонка скардзіцца, што ёй надакучыла прыбіраць мох, якім вы абраслі, седзячы дома? Футбол падаецца самым цудоўным спортам на зямлі? Волю ў кулак і гайда з намі на бліжэйшы матч чэмпіяната Беларусі! А каб было цікава і незабыўна, дзялюся самымі карыснымі і эксклюзіўнымі лайфхакамі. Толькі на Трыбуне і толькі сёння.
    +43
    7
    Автор mara_kamara

    Блогерка «Трыбуны» здзівілася пераходу футбаліста са «Славіі» ў «Нафтан» і сустрэлася з ім, каб высвятліць дэталі

    Паўабаронца самага паўночнага клуба Вышэйшай лiгi Беларусі дзеліцца сваімі думкамі пра футбол, будучыню і самаўдасканаленне.
    +58
    5
    Автор mara_kamara

    Ратаваннем вам будзе каханне, альбо Чым заняць сябе ў міжсезонне

    Да пачатку Чэмпіяната Беларусі яшчэ далёка, а вы ўжо воўкам выеце, гледзячы на заснежаныя стадыёны? Родныя і сябры не разумеюць, адкуль з’явіліся раздражнёнасць і прыкметы дыпрэсіі? Піва ўжо не такое смачнае, а шалік ўлюбёнага клуба пакрыўся непраглядным пылам? Самы час падумаць, чым заняць сябе падчас зімовага перапынку, каб не звар’яцець ад доўгага чакання і змрочных кароткіх дзён.
    +34
    41
    Автор mara_kamara

    Мара 2.0. Самакапання пост

    Так ужо зладжаны чалавек, што з надыходам новага году ці проста чарговага панядзелка, цягне нешта змяніць. Новы дзень, новы пачатак. Цяжка ўстаяць перад спакусай пераменаў. Якімі яны будуць?
    +42
    25
    Автор mara_kamara

    Футболу верныя, нязменныя Мазыр і Славія!

    Нефутбольны рэпартаж пра апошняе супрацьстаянне мазырскай «Славіі» у гэтым сезоне, шчодра запраўлены дылетантскімі каментарамі і апісаннем не самых значных падзей матча. Заўважана пільным дзявочым вокам, пачута растапыраным блогерскім вухам і занатавана апантанымі заўзятарскімі рукамі.
    +11
    3
    Автор mara_kamara

    «Пакуль б’ецца сэрца, мы разам з табою!» Першы выезд з фанамi «Славii»

    Вашай увазе суб’ектыўнае меркаванне і сумбурныя ўражанні дзяўчыны ад паездкі на кубкавы матч мазырскай “Славіі” у кампаніі фанатаў.
    +42
    18
    Автор mara_kamara

    Як у Мазыры прайшло «птушынае» дэрбі

    Якіх толькі супрацьстаянняў не бачыла беларуская футбольная зямля. Апошнім часам усё часцей з’яўляюцца нагоды перакваліфікаваць той ці іншы матч у дэрбі. Напрыклад, учорашнюю гульню на мазырскім стадыёне “Юнацтва” можна смела занесці ў летапіс як “птушынае дэрбі”. Пагадзіцеся, што драпежнае сутыкненне “арлоў” і “крумкачоў” інакш і не назавеш. Вашай увазе ўражанні пачынаючай аматаркі белфутбола ад бойкі за ганаровае права называцца ўладарамі неба над Палессем.
    +24
    14
Показать ещe