Праз ружовыя акуляры
Блог

Папуна Масемгвдлішвілі: «Мяне прымусілі пакінуць «Славію»

Папунішча

– Дзень добры! Давайце пачнем з пазітыву: раскажыце, калі ласка, як Вы сустрэлі Новы год. Можа, загадалі нешта асаблівае ў святочную ноч?

 –У першую чаргу хачу павіншаваць усіх, асабліва заўзятараў «Славіі», з Новым годам! Дабра вам і здароўя! Новы год я сустрэў са сваёй сям’ёй і блізкімі. Нічога асабліва ў навагоднюю ноч не загадваў.

– У сярэдзіне верасня Вы атрымалі траўму ў матчы супраць ФК «Мінск». Як праходзіла лячэнне? Як пачуваецеся зараз? Ці гатовыя да трэніровак?

–Першы этап лячэння праходзіў у Мінску. Потым я паляцеў у Тбілісі, дзе і адбылося завяршэнне лячэння, а потым і маё аднаўленне.

– Звернемся да мінулага сезона мазырскай «Славіі». Які матч Вам запомніўся больш за іншыя і чаму? Якую гульню хацелася б наадварот сцерці з памяці?

– Не ведаю чаму, але больш за ўсё запомніўся матч супраць салігорскага «Шахцёра». Я атрымлімаў вялікае задавальненне ад гульні за клуб, таму няма такога матча, які хацелася б сцерці.

– Першая палова чэмпіяната была для Вас даволі паспяховай і шматабяцаючай: гульня ў аснове з першай хвіліны ў 13 матчах, 3 галы (адзін з іх стаў пераможным у легендарным матчы супраць «БАТЭ») і 1 галявая перадача. А ў другой палове да велізарнага расчаравання заўзятараў Вас чакала «ссылка» у дубль ці лаўка запасных. Што Вы самі думаеце на гэты конт?

–Калі шчыра, я і сам не ведаю. Пэўна, пра гэта лепш запытацца ў Ю.І. Пунтуса і тых людзей, якіх ён слухае.

героі

– Цягам другой паловы чэмпіяната галоўны трэнер не раз узгадваў на прэс-канферэнцыях, што Вы не апраўдалі ягоныя надзеі. Адразу па заканчэнні сезона Юрый Іосіфавіч аб’явіў, што Вы ўжо пакінулі клуб. З чым звязана гэтае рашэнне?

–Паўтаруся, што гэтае пытанне да Пунтуса. Магу сказаць адно: мяне прымусілі пакінуць клуб. Былі гульні, калі я з высокай тэмпературай гуляў за «Славію», і пра гэта маўчалі. А калі я быў здаровы на ўсе 100% і гатовы гуляць у другой палове чэмпіяната, чамусь казалі, што я хварэю і негатовы да гульні. Пунтус, каб схаваць свае промахі, хацеў зрабіць з мяне ахвярнага казла. А ў канцы сезона заявіў мне, што я нічога не зрабіў для каманды і для яго, таму мае паслугі больш непатрэбныя.

– З кім з былых аднаклубнікаў працягваеце падтрымліваць сувязь?

– Падтрымліваю сувязь з Кастровым і Раеўскім. Асабліва цёплыя сяброўскія адносіны ў мяне з Максам Паўлаўцом.

– У адным інтэрв’ю Вы ўзгадвалі, што хацелі б пагуляць у Англіі ці Германіі. А ці ёсць клубы ў Беларусі, у якіх Вам хацелася б працягнуць кар’еру?

–Мне падабаецца чэмпіянат Беларусі. Ёсць некалькі клубаў, за якія я б гуляў з задавальненнем.

Можа, Вы ўжо атрымалі якія-небудзь прапановы на будучы сезон?

–Так, я атрымаў шмат прапаноў і зараз іх разглядаю.

– Як ацэньваеце свае шанцы на выклік у нацыянальную зборную?

– Галоўнае – набраць форму і загуляць на сваім узроўні, паказаць свае магчымасці. Потым усё будзе.

Раскажыце крыху аб сваёй Радзіме. Чым яна дарагая менавіта Вам? За што любіце родны горад?

– Я люблю Грузію за багатую і даўгую гісторыю, за дзівосную прыроду і за адважных, сардэчных людзей. Я вырас у Тбілісі, для мяне гэта самы цудоўны і дарагі горад. Тбілісы надзвычайна прыгожы і мае неверагодны шарм. Тыя людзі, што пабывалі ў маім горадзе, з гэтым пагадзяцца.

– Скажыце, чым Вы займаецеся ў вольны ад футбола час? Ці ёсць якія любімыя заняткі?

– Мне падабаецца гуляць па горадзе з сябрамі, шмат чытаю, люблю глядзець добрыя фільмі разам з сястрой.

ФОТА: offside.by

 

І абяцаны бонус!

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья