Праз ружовыя акуляры
Блог

Супрацьвірусныя парады: што рабіць каб не прапусціць пачатак сезона

Калі хварэе ваш коцік, ветэрынары рэкамендуюць даваць лекі разам з ежай. Але ўсім вядома, што гэты прыёмчык амаль ніколі не спрацоўвае - махнаты пацыент з парога кухні чуе няладнае ў місцы і з грэблівым "фыр" рэціруецца на ўлюбёнае абадранае кіпцюрамі падваконне.

Думаеце, з футбольнымі заўзатарамі бывае прасцей? Наіўныя вы мае. Варта толькі вашаму ўлюбёнаму аматару скураной сферы захварэць, як пачынаеццца вядомы ўсім кашатнікам квэст падвышанай складанасці "скарміць-пігулку-незаўважна". У выпадку са згаданымі коцікамі ў бой ідуць одни старики усялякія мудрагелістыя спосабы рознай ступені эфектыўнасці кшталту запіхаць лекі і гладзіць горлышка пакуль знясіленая супрацівам жывёлка не капітулюе і не праглыне гэтую агідную горкую субстанцыю. Калі ваш аб'ект лекавання ўжо дастаткова выматаны надзвычайна падвышанай тэмпературай (37.0!), можна паспрабаваць прымяніць гэты метад без асаблівай рызыкі для ўласнага здароўя.

Уявіце, што ваш паддоследны заўзятар, яшчэ не гатовы здацца на міласць пераможцы, то бок сваёй цудоўнай клапатлівай феі, і вам трэба незаўважна падсунуць яму рыбін тлушч ці нейкую горкую пігулку, якую вы б самі ніколі не з'елі. Хіба што са спартакаўскай цукеркай напагатове. Запісвайце: самы аптымальны варыянт - падгадаць прыём лекаў пад футбольны матч. Ад перажыванняў ваш распалены азартам суб'ект можа затачыць не толькі стэрэатыпную ежу для трансляцыі з разраду чыпсаў і крабавых палачак, але і незаўважна для сябе праглыне не толькі гідкія лекі, тут нават брокалі праскочаць. Цэлы куст, ага. Ці гэта ўжо пра дзяцей? Ат, адзін чорт.

Вы спытаеце, што рабіць, калі медыкаменты трэба прымаць двойчы-тройчы на дзень і адным матчам не абысціся? Дзяўчаткі, самы час прашуршаць інтэрнэт прастору на наяўнасць карысных і цікавых відэаблогаў: пачынаючы Бульбаболам і сканчаючы Картавым. Магчыма, пракацяць нават такія няхітрыя падборкі як Топ-10 галоў умоўнага Арцёма Дзюбы, Эфектыўнае дыетхарчаванне ад Ганны Левандоўскі, 5 галоў Мануэля Ноера ці Самыя дарагія трансферы беларускай вышкі. Хм, нешта тут лішняе... Дзюба?

Калі зусім усё будзе кепска з пошукам, паспрабуйце цяжкую артылерыю і ўключыце запіс якога-небудь мегапераможнага матча зборнай Беларусі супраць Люксембурга. Разам са слязьмі радасці можна пракаўтнуць што заўгодна.

Не хварэйце, любіце футбольных заўзятараў і may the balls be with you!

P.S. У наступным допісе чытайце топ-5 правераных хітрыкаў, як прымусіць нават самых заўзятых аматараў футбола садзіць бульбу. Спойлер: разбіце агарод на стадыёне.

 

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья