Праз ружовыя акуляры
Блог

Трыбуна: пост любові і бясплатных парадаў

Ці любіце вы Трыбуну так, як люблю яе я? У нашыя цяжкія і нестабільныя часы вырашыла падтрымаць гэты цудоўны сайт эксклюзіўнымі антыкрызіснымі парадамі. Лічыце гэта дэмбельскім акордам. Ад душы, пафасна і праз ружовыя акуляры - у лепшых традыцыях блога.

Пакуль вы змахваеце слязу, без лішніх словаў пераходжу да справы. 

Антыкрызісны план для Трыбуны:

  1. Раздзел "Коронавирус" замяніць на "Сиськописечная". "Сиськописечная" гэта як "Булочная" толькі "Сиськописечная". Прычыны відавочныя: вірус вы бачыце? А вось булкі... Булкі яны паўсюль. Ну, вы зразумелі.
  2. Налічваць прэмію ўсім супрацоўнікам за кожны новы пост у вышэйзгаданым раздзеле па прынцыпе 1xBet 1xпрэмія. У выпадку парнасці тэматычных органаў лічым як 2х.
  3. Да профіляў спартсменаў дадаць інфармацыю пра сямейнае становішча, рандомна выводзім 5 былых жонак/сябровак + арганізуем старонкі для саміх жонак. Можна пайсці далей і стварыць пазначэнні як ў ВК "замужам за", "неякія муткі з", "хутка сыдзе ад жонкі да" і г.д. Не прападаць жа дарэмна пастам з Галоўнай.
  4. Самым стараным штатным аўтарам падарыць анлайн-курс на выбар: "ЖИ-ШИ пиши с буквой Ы", "Точка с запятой, или феминизм в пунктуации", "Настройка проверки правописания в MS Word. Самоучитель для начинающих с картинками", "Синонимы и антонимы: миф или реальность?".
  5. Варта таксама ўвесці новыя хэштэгі, абавязковыя да выкарыстання: #я_сердечко_трибуну #Ivulin_for_president #надо_больше_минусов #пляжная_мода_2020
  6. Перастаць выносіць у топ допісы блогераў, бо ўсе гэтыя волкі са сваімі бадзяннямі і бульбы з разборамі вас да бабра не давядуць. Ужо перасталі? Мае вы разумнічкі.
  7. Працягваць шыфравацца пад апазіцыйна настроены партал. На месяц хопіць аднаго-двух нечытабельных пастоў на каструбаватай белмове (усё адно ніхто не зразумее, а сьвядомыя парадуюцца). Вуаля, бчб страхоўка ў кішэні. Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
  8. Усе баны ў бан! Хлопцы, не зарывайце ўласную папулярнасць. Мінусы мінусамі, а якасны перабрэх у каментах на алі экспрэсе не замовіш.
  9. Выбачаюся, гэта мусіла быць першым пунктам... Шыйце маскі! Клікбэйтамі нос не закрыеш, так-та.
  10. А цяпер віншую, эвалюцыя ў hype.tribuna.com завершаная. Лайк.

І наапошак самае важнае: May the balls be with you!

 

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья