Праз ружовыя акуляры
Блог

Лайфхакі для дзяўчынак: пачынаем любіць футбол

Не сакрэт, што захапленне футболам дзяўчатам часцяком перадаецца полавым шляхам ад іхніх хлопцаў/каханых/мужоў/палюбоўнікаў. Мая вам, дзяўчынкі, парада: калі вы ўжо вырашылі сачыць за футбольнымі падзеямі, то лепш абраць адзін клуб, за які вы будзеце заўзець. Бо гульцоў, тактыку і правіла афсайду за адзін вечар не вывучыш. А мужыкі рэч такая, сёння -  адзін, заўтра - іншы. Толькі пачнеш адрозніваць, напрыклад, Нэймара ад Мэсі, а тут бац! - і вучыся заўзець за Раналду і Бэйла (нацыянальнасць апошняга нават каментатары некаторыя забываюць, куды ўжо нам).

Пэўна, не варта абіраць сабе ў любімчыкі нейкіх лохаў, каб потым не даваць мужчыне нагоды адчуць сваю перавагу, карацей, каб не сцябаліся з вас. Хаця... Тут ніколі не ведаеш, які андэрдог што можа выкінуць і куды трапіць. Запамінаем, самыя модныя чэлы зараз англійскія лісічкі і бі-забівай-крычы-гэта-крумкачы.

З аднаго боку, быць прыхільнікамі адной каманды - гэта добра, можна разам падтрымліваць "сваіх", наведаць гульню, ганіць праціўніка і суддзю, які не прызначыў відавочны пеналь. Але і футбольныя супрацьстаянні могуць прынесці пэўную разнастайнасць у сумеснае жыццё: твае сёння прайгралі, дык ідзі мый посуд! Ці вось так: Ах, ну абыгралі мы тваіх, хадзі сюды, я цябе суцешу. Метады суцяшэння дадумаеце па сітуацыі ;)

Ну вось, вы выбралі свой клуб. Лепш кажыце менавіта клуб, каб не пачуць за спінай, як мужыкі закатваюць вочы і стрымліваюць усмешку. Калі правілы і разметка на полі паўсюль аднолькавыя, то з гульцамі ўсё нашмат складаней. Можна выкарыстаць просты спосаб для запамінання - спалучыць тэкст з малюнкамі. Таму гоў у інстаграм, шукаем там акаўнты патрэбных асоб і штодня ўважліва гартаем стужку. Клубы таксама звычайна маюць свае старонкі ў розных сацсетках, таму падпісваемся на ўсё, што мае дачыненне да вашага клуба. Гэтыя чэрці вам за пару тыдняў так прымільгаюцца, што не толькі нумары/прозвішчы/татухі запомніце, але і ў піксельнай онлайн-трансляцыі разбярэце, дзе хто.

Каб не пытаць, чаму гэты стаіць там, а той тут - азнаёмцеся з амплуа гульцоў. То бок, ху із ху і што павінны рабіць на полі. Насамрэч, карысная рэч: можна будзе ў які-небудзь адказны момант з выглядам мацёрага заўзятара закрычаць: "Куды ты палез? Ты дзе павінны быць?" ці "Якога ліха ты не ў сваіх варотах а ля чужой штрафной?" (плюсік вам у карму, калі здагадаліся пра каго апошняе). 

Хочацца верыць, што ў хуткім часе вы зможаце сказаць, які футбаліст падобны да маладога Сталіна, хто трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса з пяццю галамі за 9 хвілін, чаму распрануўся Роткавіч і што лайнсмэн - гэта не прозвішча.

А пакуль што хатняе заданне: загугліць моднае слова "дэрбі".

Я пайшла. May the balls be with you!

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья