Праз ружовыя акуляры
Блог

10 футбольных «НЕ» для сябровак балельшчыкаў

1. НЕ трэба стэрэатыпаў. Калі ласка, забудзьце старыя і банальныя жарты, прыдуманыя далёкімі ад футбіча людзьмі. Выкіньце з галавы барадаты анекдот (ды што там барадаты, ён аброс поўсцю як тое маманцяня, што шукала маму) пра тое, што ніяк не зразумець сэнсу гульні, дзе 22 мужыкі ў трусах бегаюць за адным мячыкам. Тут проста ноў коментс :)

2. Пастарайцеся НЕ смяяцца, калі пачуеце прозвішчы такіх крутых перцаў як Манданда, Канаплянка, Ананідзэ, Насры, Хуйвельда ці яшчэ якога Яблана. Нам жа непрыемна, што мужыкі смяюцца, калі мы з раззяўленым ротам фарбуем расніцы.

3. НЕ здзіўляйцеся, калі ўбачыце на полі чалавека ў масцы з "Прывіда оперы". Гэта каб праціўнікам страшней было. А Пётр Чэх ніяк не можа развітацца са сваім танкісцкім мінулым. Мужчыны, самі ведаеце, як дзеці.

4. НЕ падскоквайце і не ўздрыгвайце, калі мужчына падчас гульні пачынае раўсці нібыта стукнуўся мізінчыкам нагі аб тумбачку ці крычаць: "Суддзя - 3,14дарас!" Вам жа хочацца, каб мужыкі праяўлялі свае эмоцыі. Дык вось, атрымлівайце задавальненне.

5. З папярэдняга пункта наступнае НЕ: не, не кожны суддзя гей, нават калі тысячы незадаволеных заўзятараў адкрыта заяўляюць пра асаблівасці ягонага асабістага жыцця.

6. І яшчэ крыху пра суддзяў. Хоць яны са сваімі ўзмахамі рук падобныя да рэгуліроўшчыкаў, разам з жоўтай і чырвонай карткай зялёнай ў іхніх кішэньках НЕ знайсці. А чо, было б клёва: дапамог, напрыклад, футбаліст пад жоўтай некаму з супернікаў узняцца з газона - трымай зялёную, адмяняем жоўтую. Ну ці паводзіцца прыстойна цягам тайма - лаві зялёную, так бы мовіць, датэрміновае вызваленне за добрыя паводзіны.

7. Лепш НЕ нарывайцеся на непрыемнасці і не задавайце пытанняў, кшталту: "А ты даўно за "Лестэр" заўзееш? Ці толькі як яны АПЛ выйгралі?" Ніякі глоры ханцер ніколі не прызнаецца, што ён такі. А вось вы рызыкуеце нейкай цудоўнай раніцай пачысціць зубы крэмам для брыцця, які немавед як апынецца ў цюбіку з зубной пастай.

8. НЕ можаце зразумець, чаму балельшчыкі чакаюць, пакуль футбалісты кінуць на трыбуну сваю майку? Яна потная, у зялёных травяных плямах (яны ж кепска адмываюцца!), ванючая...  Тут адна простая парада: глядзіце футбол, любіце футбол, адчувайце футбол. У адзін цудоўны момант самі будзеце цягнуць ручкі да майкі Шыкаўкі ці Цяверава. І да, гэта не звычайная майка, а джэрсі. Я сабе Мюлераўскую хачу-хачу-хачу. Але і Шыкаўка норм :) Засталося трапіць на матч...

9. Гульня расцягваецца на дадатковы час? НЕ ныйце. Балдзейце. Перажывайце. Плюйце на ранні пад'ём. Крычыце: "Суддзя - 3,14дарас!" А яшчэ паглядзіце феерычныя сэйвы Гутара і спадзявайцеся на пенальці. 

10. Навучыцеся НЕ гідзіцца, калі футбалісты плююцца-смаркаюцца акурат у той самы момант, калі аператар бярэ іх буйным планам. З гэтым трэба змірыцца і жыць далей. Паспрабуем так: уявіце, што гульцы - гэта чароўныя істоты, грацыёзныя аднарогі. Яны какаюць матылькамі і плююцца/смаркаюцца вясёлкамі. Атрымалася? І ў мяне не адразу.

Неяк так:

аднарожак

Думаю, для разгону хопіць. Як што - звяртайцеся і Мay the balls be with you!

Ваша я.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья