Tribuna/Футбол/Блоги/Записки школьника/Успомнiм мiнулае. Як я пабываў на першай выязной гульнi «Вiцебска»

Успомнiм мiнулае. Як я пабываў на першай выязной гульнi «Вiцебска»

Некалькi абзацаў аб лепшым днi лета-2014

26 октября 2015, 13:31

З 2010 года я быў амаль на ўсix хатнiх гульнях "Вiцебска". Вылет каманды ў першую лiгу нiяк не паўплываў на маё жаданне хадзiць на стадыён. Але чым далей iшоў час, тым болей мне хацелася паглядзець на "Вiцебск" у iншым горадзе.

На прыканцы лета 2014 года такi шанец падвярнуўся. На афiцыяльным сайце з'явiлася iнфармацыя аб тым, што клюб арганiзуе бясплатную паездку на кубкавы матч памiж Нафтанам i Вiцебскам. Як я ўжо пicаў раней, я з тых шкаляроў у якiх увогуле няма грошаў. Таму гэта навiна зрабiла мяне шчаслiвым. За гэта я вельмi ўдзячны кiраўнiцтву клюба.

Ад размовы з мацi да званка прэс-аташэ не прайшло i паўгадзiны. Я "забiў" чатыры месца ў аўтобусе для мяне i маiх сяброў. Мой настрой у гэты днi моцна павысiўся. Па-першае, таму што гэта той самы доўгачаканы выезд, а па-другое я даўно не выязджаў нiкуды далей сваёй вёскi( 46 км ад горада)

Аўтобус ад'язджаў ад педагагiчнага унiверсiтэта. Мы прыйшлi туды амаль раней усiх. Крыху пазней пачалi падыходзiць астатнiя персоны, твары якiх мне вельмi хораша вядомы, яны таксама не прапускаюць нiводнай хатняй гульнi. Каля 13:00 мы ад'ехалi. У аўтобусе было вельмi весела, смяялiся людзi, грала музыка. Усю дарогу выгляд з акна быў прыкладна такiм:

 

Прыехалi мы за 20 хвiлiн да пачатку матчу. Я паспеў агледзецца i заняў месца на трыбунах. Уражанне ад стадыёна канешне было не лепшым, але мяне гэта зусiм не кранала. Я чакаў гульнi. Па правы бок ад мяне знаходзiўся фан-сектар вiцеблян. Яны ў вялiкай колькасцi прыехалi на "сабаках". 

Стартавы свiсток. Нафтан быў у добрай форме i знаходзўся ўверсе таблiцы. Становiшча Вiцебска было куды горш. Каманда Вехцева займала пяты радок у таблiцы першай лiгi. Як гаворыцца, нiчога не прадвяшчала. Навапалачане пазначылi перавагу i насядалi на браму Вiцебска. Клюб с севера-ўсхода краiны ратавалi то абаронцы, то добрая гульня Юрыя Васюцiна. На 26 хвiлiне суддзя пазначыў пенальцi. Правiлы парушылi гаспадары. Да мяча падыйшоў Шакаў. Я сядзеў моўчкi. I гол! ГОЛ! ГОООООООООООООООООООООЛ! Эмоцыi захоплiвалi. Гэта сапраўды мой Вiцебск? Здаецца, да. Далей было яшчэ весялей. Праз чатыры хвiлiны Шакаў аформiў дубль. Я не ведаў куды паздець маю радасць. На еле дыхаючым табло "Атланта" красавалiся прымныя мне лiчбы. Апускаем падрабязнаcцi, перапынак. 

Хацелася паглядзець на тыя самыя страшныя туалеты на "Атланце", але я не рызыкнуў. Мы пастаялi каля ўвахода ў распранальнi. Было добра чутна, што Сяргей Саныч кажа гульцам. Такi вось спорткомлпекс. Нехта с заўзятараў нават паспеў пагаварыць с галоўным трэнерам Вiцебска. Надыйшоў час icцi на трыбуны. Другi тайм. 

Таксама не абыйшлося без кранаючых нярвовую сiстэму момантаў. Зноў вялiкi паклон абаронцам i Васюцiну. Але на 79 хвiлiне Нафтан усё ж такi забiў. Алег Шкабара добра стрэлiў з пенальцi. Заставалiся апошнiя хвiлiны. 3...2...1... Усё! Нафтан пераадолены! Эмоцый было шмат, вынiк матчу не мог не нарадавць. Пацiху мы пайшлi да аўтобуса. 

Далей ўжо няма чаго расказваць. Па дарозе да Вiцебска я спаў. Вядома, iнакш i не магло быць.

Вось такiм выдаўся мой першы "выезд". А як вы ўпершыню пабывалi на выязной гульнi сваёй каманды? Расказвайце у каметарыях. Ну i канешне, хадзiце на беларускi футбол. У iм шмат цiкавых рэчаў. Да сустрэчы на Трыбуне!

Лучшее в блогах
Больше интересных постов