Tribuna/Футбол/Блоги/Спорт в соцсетях/Міля спаліў Брэжневу і Меладзе ў Мінску – кажуць, яны прыляталі на закрыты канцэрт для сына Лукашэнкі, гулец запэўнівае, што сустрэча выпадковая

Міля спаліў Брэжневу і Меладзе ў Мінску – кажуць, яны прыляталі на закрыты канцэрт для сына Лукашэнкі, гулец запэўнівае, што сустрэча выпадковая

30 мая 2021, 10:18
6
Міля спаліў Брэжневу і Меладзе ў Мінску – кажуць, яны прыляталі на закрыты канцэрт для сына Лукашэнкі, гулец запэўнівае, што сустрэча выпадковая

Арцём Мілеўскі зноў ўляпаўся ў скандал. Трэба сказаць, што справы ў украінскага футбаліста з беларускімі каранямі ў апошні час мякка сказаць не ідуць: ад’езд форварда з Беларусі суправаджаўся грамадскім асуджэннем гульца з-за (не)падтрымкі Вольгі Хіжынковай, калі яна больш чым на месяц апынулася ў засценках з-за ўдзелу ў акцыях пратэсту, а вяртанне ў Украіну скончылася гульнявым правалам (0 галоў) і вылетам яго «Міная» з вышэйшага дывізіёна.

Мілеўскі пакінуў клуб і ўжо знаходзіцца ў пошуках новай каманды (агент гульца сказаў, што ёсць варыянты і ў Беларусі), паралельна праводзячы свой адпачынак у Мінску. І менавіта ў Мінску ўляпаўся ў новы скандал.

У байнэце з’явілася інфармацыя і відэафрагменты, як сцвярджаецца, з зачыненай вечарыны ў сталічным рэстаране «Лебядзіны», якая нібыта адбылася 28 траўня з удзелам зорак расійскай эстрады. А некаторыя СМІ пішуць, што да арганізацыі канцэрта датычны Віктар Лукашэнка. Паводле непацверджаных звестак, на ёй прысутнічалі музыкі Рыгор Лепс, Валерый Мяладзе і спявачка Вера Брэжнева.

Самі ж знакамітасці ў публічнай прасторы пакуль не раскрывалі сваю прысутнасць у Мінску ў пятніцу. 

Здавалася б, пры чым тут Мілеўскі? Але ўскосным намёкам на дакладнасць інфармацыі сталі яго фота з Верай Брэжневай і Валерам Меладзе, якімі ён падзяліўся ў сябе ў Instagram.

У каментары да пасту адразу прыйшлі беларусы і спыталі як спартсмену канцэрт. Ён сказаў, што пра канцэрт нічога не ведае, а фота выпадковае і зроблена не ў скандальным рэстаране, а гатэлі Marriott.

Сам Міля не саромеўся адказваць на каментары і рабіў гэта ўжо ў сваім стылі.

Таксама нападнік перадаў прывітанне Вользе Хіжынковай, але, здаецца, каментар, на які ён адказаў, хутчэй саркастычны.

Прасілі Арцёма Уладзіміравіча перадаць прывітанне Лукашэнка, праўда якому менавіта не ўдакладнілі.

І спыталі як ён будзе ў цяперашніх умовах выбірацца з краіны (можа, прыйдзецца экстрана шукаць каманду на гістарычнай Радзіме).

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты