Гульцы дапамаглi вучням прыняць удзел у конкурсе вершаў на беларускай мове.
Байка «Ганарысты парсюк»–адзін з самых вядомых твораў класіка айчыннай літаратуры Кандрата Крапівы. «Парсюка», напісанага ў 1927 годзе, вучыла ў нашых школах не адно пакаленне беларусаў. У сваю чаргу маладыя гандбалiсты БГК iмя Мяшкова (выпускнікі 26-й школы горада Брэста) — Мiкiта Лашчакоў, Павел Дарафееў, Валянцiн Сiлко i Уладзiмiр Корсак — вырашылi дапамагчы роднай школе i разам з вучнямi 8 класа прынялi ўдзел у конкурсе вершаў #чытаемзвэлком. І вось што з гэтага атрымалася.
Комментарии