Tribuna/Футбол/Блоги/Спортивный канал/Беларусы на фінале ЛЧ: фаны «Ліверпуля» падтрымалі палітвязня і Украіну, а Сабаленка сфатаграфавалася з комікам, які высмейваў вайну

Беларусы на фінале ЛЧ: фаны «Ліверпуля» падтрымалі палітвязня і Украіну, а Сабаленка сфатаграфавалася з комікам, які высмейваў вайну

Салідарнасць супраць абыякавасці

Автор — Lex
29 мая 2022, 13:00
Беларусы на фінале ЛЧ: фаны «Ліверпуля» падтрымалі палітвязня і Украіну, а Сабаленка сфатаграфавалася з комікам, які высмейваў вайну

Фінал Лігі чэмпіёнаў запомніцца большасці футбольных заўзятараў голам Вінісіуса, сэйвамі Куртуа і скандалам з фанатамі на «Стад дэ Франс».

Галоўны матч у клубным футболе наведалі і беларусы. Фанаты «Ліверпуля» выказалі салідарнасць з Украінай, а таксама з палітвязнем Андрэем Аляксандравым, журналістам і заўзятарам «мерсісайдцаў», які пераклаў на беларускую мову гімн клуба.

Таксама падчас трансляцыі матчу на тэлеканале «Беларусь 5» гледачы заўважылі БЧБ-сцяг.

На фінале прысутнічала і Арына Сабаленка. Цікава, што ў той жа дзень яна гуляла ў 1/16 фіналу «Ралан Гарос». Беларуска ўступіла італьянцы Каміле Георгі 6:4, 1:6, 0:6. Цікава, што матч пачаўся а 15:25 па беларускім часе. Няўжо Сабаленку вырашылі за гадзіну хутка прайграць другі і трэці сэт, каб паспець на фінал?

Беларуская тэнісістка акрамя непасрэдна прагладу матча сфатаграфавалася са знакамітым комікам, вядучым передачы The Daily Show Трэварам Наа. На заднім плане можна ўбачыць 172-ю ракетку парнага разраду Андрэя Васілеўскага, які дапамагае трэніраваць тэнісістку.

Яшчэ ў студзені на фоне чутак пра напад Расіі на Украіну Наа жартаваў на гэтую тэму, праводзячы паралелі з вывада амерыканскіх войскаў з Афганістана.

«Калі б я быў украінцам, то падстрахаваўся б. Гледзячы на тое, як гэта было ў Афганістане, набыў бы квіток на эвакуацыйны рэйс», – сказаў вядучы.

Пасля першага тыдня вайны комік у сваім шоу паказаў сюжэты амерыканскіх СМІ, якія параўноўвалі вайну ва Украіне з канфліктамі на Блізкім Усходзе, і дадаў:

«Ого! І гэта вы так акуратна выбірайце словы? Калі б не асцярожнічалі, то напэўна б сказалі так: спадзяемся, у наступны раз гэта адбудзецца на Блізкім Усходзе, дзе гэта больш дарэчы».

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты